Posts Tagged Steve Davis

Дэвіс: «Мне ўвесь здавалася, што Хігінс ўсё ж выйграе гэты матч»

Steve Davis

Ветэран мэйн-тура 52-гадовы Стыў Дэвіс, які стварыў аглушальную сэнсацыю ў матчы 2-га круга Чэмпіянату Сьвету па снукеры, абыграўшы дзеючага пераможца турніру Джона Хігінса, прызнаўся, што гэтая перамога стала адной з самых значных у яго вялікай кар’еры.

Дэвіс, шасьціразовы чэмпіён свету, у ходзе паядынку з Хігінсам лідзірваў з лікам 6:2 і 8:4, аднак шатляндзец здолеў аднавіць парытэт – 9:9, аформіўшы пры гэтым свой соты сэнчуры-брэйк у рамках Чэмпіянатаў Сьвету. Затым 52-гадовы ангелец (які старэй Джона на 18 гадоў!) зноў пайшоў у адрыў – 11:9, але Хігінс зноў зраўняў лік – 11:11. У апошні раз, калі гэтыя супэрнікі сустракаліся паміж сабой у «Крусібл» у 2000-м годзе, Джон перамог – 13:11, і здалося, што ён і зараз здолее завяршыць бой на сваю карысьць, але Дэйвис не даў гэтаму адбыцца. Стыў выйграў 23-й фрэйм, а затым, выкарыстаўшы найгрубейшую памылку дзеючага чэмпіёна свету пры спробе забіць просты чырвоны ў сярэдзіну, ператварыў свае ўжо наяўныя 34 ачкі ў перамогу ва фрэйме і матчы ў цэлым, выканаўшы цудоўны дабл (карычневы ў сярэднюю лузу), падбіўшы пры гэтым бартавы сіні і вывеўшы яго на гульню. Астатняе было справай тэхнікі: сіні – у лузе, за ім – ружовы, і Стыў Дэвіс атрымлівае выдатную перамогу ў фэнамэнальным па накаліле паядынку. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Роні. Паляўнічы ці ахвяра?

0_109cd_784a9a62_L

Яго параўноўваюць з Моцартам, Пікаса і Ван Гогам, Стыў Дэвіс кажа аб ім, як аб «самым геніяльным гульцы за ўсю гісторыю спорту». Сам Роні О’Саліван уздрыгвае, калі чуе такія словы: «Геній? Я нічога не ведаю пра гэта».

«Я дамогся толькі паловы таго, чаго мог бы. Я рабіў усё правільна, але я ўжо не той гулец, якім быў раней. Хто выйграе чэмпіянат свету? Джон Хігінс. Прынёс я карысьць снукеру? Не ведаю, але выходзячы да стала, я стараюся гуляць на ўсе сто адсоткаў». Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Марк Сэлбі. Пытаньне-адказ.

Mark-Selby-lines-up-a-sho-001

Прадстаўляем вам інтэрвью Марка Сэлбі спартыўнаму журналісту.

Нядаўна я быў на дабрачынным матчы, у якім удзельнічаў і Джон Хігінс. Я зьдзівіўся, наколькі вясёлым ён быў – калі б такія матчы праводзіліся часцей, усё б убачылі, што ў снукер нашмат больш яркіх асоб.

Так, гэта так. Гульцам вельмі складана выглядаць цікавымі і весяліцца падчас цяжкіх турніраў. У главе стаяць вялікія грошы і гэта наша жыцьцё, але, калі ёсьць магчымасьць, мы стараемся жартаваць і ўзаемадзейнічаць з балельшчыкамі – гэта мае вялікае значэньне. Гульцы і балельшчыкі становяцца бліжэй адзін да аднаго і гэта вельмі важна для снукера. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Вынікі першага дня кваліфікацыйнага раўнда Чэмпіянату Сьвету-2010

Steve Davis

Стыў Дэвіс (на фота) будзе ўдзельнічаць у сваім трыццатым Чэмпіянаце Сьвету пасля перамогі над Эдрыянам Ганэлам з лікам 10/4 ў апошнім кваліфікацыйным раўндзе турніру.

Шасьціразовы чэмпіён сьвету быў у найвышэйшай форме і пачаў «з месца ў кар’ер», довеўшы лік да 6/1. Ганэл, чыім самым вялікім дасягненьнем быў чвэрцьфінал Адкрытага Чэмпіянату Кітая 2005, выйграў два апошнія фрэймы першай сесіі і тым самым захаваў інтрыгу. Аднак увечары Дэвіс не падумаў зьніжаць абароты і выйграў чатыры з пяці фрэймаў, дабіўшыся перамогі. Read the rest of this entry »

Tags: , ,

Легенды снукера. Кліф Торбарн.

thorburn1

Кліфард (Кліф) Чарльз Дэлвін Тормарн нарадзіўся 16 студзеня 1948 года ў Вікторыі, Брытанская Калумбія (Канада). Кліф Торбарн застаецца адзіным гульцом па-за межамі Вялікабрытаніі і Ірляндыі, які выйграў самы вялікі прыз снукера ў 1980 годзе – тытул чэмпіёна сьвету. Read the rest of this entry »

Tags: , , ,

Легенды снукера. Джымі Уайт.

Jimmy Wite

Джэймс Уорэн Уайт (James Warren White), больш вядомы проста як Джымі ці пад мянушкамі «Whirlwind» («Віхур») ці «People’s Champion» («народны чэмпіён») , нарадзіўся 2 траўня 1962 года ў Лёндане, Англія. Будучы шасьціразовы фіналіст Чэмпіянату Сьвету навучаўся ў каледжы імя Эрнэста Бэвіна. Read the rest of this entry »

Tags: , , , , , ,

adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 microsoft windows 8 32 and 64 bit microsoft windows 8 32 and 64 bit download Microsoft, Adobe, MAC software adobe oem software buy cs5 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software