Posts Tagged Ronnie O’Sullivan

Роні. Паляўнічы ці ахвяра?

0_109cd_784a9a62_L

Яго параўноўваюць з Моцартам, Пікаса і Ван Гогам, Стыў Дэвіс кажа аб ім, як аб «самым геніяльным гульцы за ўсю гісторыю спорту». Сам Роні О’Саліван уздрыгвае, калі чуе такія словы: «Геній? Я нічога не ведаю пра гэта».

«Я дамогся толькі паловы таго, чаго мог бы. Я рабіў усё правільна, але я ўжо не той гулец, якім быў раней. Хто выйграе чэмпіянат свету? Джон Хігінс. Прынёс я карысьць снукеру? Не ведаю, але выходзячы да стала, я стараюся гуляць на ўсе сто адсоткаў». Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Дзе праводзіць снукерныя турніры?

7014_gonkong_nochyu-2

Бэры Хірн (з 2006 год старшыня WPBSA) загарэўся ідэяй зрабіць снукер суьсветнавядомым. На сёняшні момант, толькі два рэйтынгавых турніры праходзяць за межамі Вялікабрытаніі, таму Хірн абяцае выправіць дадзеную сітуацыю. Для гэтага журналісты 110sport.tv узялі інтэрвью ў некаторых вядомых гульцоў, каб даведацца, дзе яны хацелі б праводзіць снукерныя турніры.

Стывэн Хэндры адказаў наступным чынам: «Я б хацеў пагуляць на турніры ў Ганконгу, так як гэта адзін з маіхулюблёных гарадоў сьвету. Самае маё яркае ўражаньне ад гульні за мяжой – гэта мая паказальная гульня ў Бразіліі. Я прабыў там каля тыдня, але сыграў ўсяго адзін матч, а ўвесь астатні час правёў на пляжы – гэта было файна!». Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Легенды снукера. Джымі Уайт.

Jimmy Wite

Джэймс Уорэн Уайт (James Warren White), больш вядомы проста як Джымі ці пад мянушкамі «Whirlwind» («Віхур») ці «People’s Champion» («народны чэмпіён») , нарадзіўся 2 траўня 1962 года ў Лёндане, Англія. Будучы шасьціразовы фіналіст Чэмпіянату Сьвету навучаўся ў каледжы імя Эрнэста Бэвіна. Read the rest of this entry »

Tags: , , , , , ,

Легенды снукера. Кліф Уілсан.

cliff_wilson

Кліф Уілсан (Cliff Wilson) нарадзіўся 10 траўня 1934 года ў мястэчку Трэдгар, Уэльс. Адсюль паходзіў і знакаміты ў будучым яго сябра і канкурэнт – шасьціразовы чэмпіён сьвету Рэй Рэярдон. З цягам часу іх матчы заўжды зьбіралі шмат гледачоў, але Рэй звычайна вырываўся наперад. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Легенды снукера. Рэй Рэярдон.

Ray Reardon

Рэй Рэярдон (Ray Reardon) нарадзіўся 8 кастрычніка 1932 года ў маленькім шахцёрскім мястэчку пад назвай Трэдгар, Уэльс. Калі хлопцу споўнілася 14 год, ён кінуў сваю адукацыю ў школе і стаў шахцёрам. У той жа час ён сур’ёзна пачаў захапляцца снукерам. Read the rest of this entry »

Tags: , , , , ,