
Стыў Дэвіс (на фота) будзе ўдзельнічаць у сваім трыццатым Чэмпіянаце Сьвету пасля перамогі над Эдрыянам Ганэлам з лікам 10/4 ў апошнім кваліфікацыйным раўндзе турніру.
Шасьціразовы чэмпіён сьвету быў у найвышэйшай форме і пачаў «з месца ў кар’ер», довеўшы лік да 6/1. Ганэл, чыім самым вялікім дасягненьнем быў чвэрцьфінал Адкрытага Чэмпіянату Кітая 2005, выйграў два апошнія фрэймы першай сесіі і тым самым захаваў інтрыгу. Аднак увечары Дэвіс не падумаў зьніжаць абароты і выйграў чатыры з пяці фрэймаў, дабіўшыся перамогі. Read the rest of this entry »
