Cнукер Беларусь » Q

Стывэн Магуайр: «Я згодны шмат паспрабаваць».
У пятніцу раніцай ён выйдзе з дому і адправіцца ў вялікі сьвет. Яго чакае Пекін. У гэтым годзе засталося ўсяго шэсьць рэйтынгавых турніраў, і China Open – самы вар’яцкі з іх. «Зьвернутыя на снукеры». Тут дагэтуль часу васьмідзесятыя, Чэс і Дэйв на вяршыні чартаў, а Кірк Стывэнс па-ранейшаму крут. Стывэн Магуайр ўжо раз дзесяць бываў у гэтай часавой завесе, але ўсё яшчэ спрабуе прывыкнуць. Людзі выстройваюцца ў чаргу, каб узяць яго аўтограф, а ён думае: «Чаму?». Бо ён не Джон Хігінс і не Роні О`Саліван.

Другі нумар сусьветнага рэйтынгу сядзіць практычна дома, у выдатным новым снукерным клюбе «Q» на поўдні Глазго, і хоча расказаць, як Пекін пашырыў яго кругагляд, як ён пабываў у Забароненым Горадзе і Летнім Палацы, гуляў па плошчы Цяньаньмэнь і ўздымаўся на Вялікую Сьцяну. Ён бы хацеў і гэта расказаць, і многае іншае – але не можа. Таму што на самой справе ён сядзеў у нумары, пакуль не прыходзіў час гуляць. Гатэль-снукер-гатэль – і потым дадому. Вось так усё адбывалася. Такое жыцьцё.

«Кожны год я кажу адно і тое ж: я схаджу паглядзець Сьцяну. Але па прыбыцьці ты змучаны пералётам. Гуляеш і прайграеш. Можна выпіць у гатэлі з астатнімі хлопцамі. Можа быць, згуляць у карты. Я зьбіраюся як-небудзь ўзяць з сабой Шэран [жонку], каб яна паглядзела, што гэта такое. Думаю, яна лічыць, што я там забаўляюся, але я вам скажу – гэта зусім не весела».

Кітай жыве па ўласных законах.

«Гледачоў шмат і яны вельмі гучныя. Яны ўсё вісяць на тэлефонах, балбочуць пра ўсё на сьвеце, і гэта не сконьчваецца. Рэфэры спрабуюць з усіх сіл іх уціхамірыць, але тыя ў асноўным не слухаюць. Ды яны не могуць пачуць – занадта занятыя балбытнёй па тэлефоне. У мінулым годзе быў выпадак, я гуляў з Роні ў паўфінале. Роні там мега-зорка. У нас была нічыя, 5/5, я зрабіў дрэнны отыгрыш і пакінуў біток на ўдары, і вось я думаю: «Роні тут набярэ як мінімум 40 ачкоў і выйграе матч». А яны пачалі апладзіраваць. Гэта апошняе, што табе трэба. Апладысменты і ўсё такое. Яны нічога дрэннага не мелі на ўвазе. Проста яны любяць Роні, там нельга нічога прымаць блізка да сэрца, проста трэба неяк выкручвацца».

Выкручвацца. Так, гэта дакладна. Ён увесь мінулы год гэтым займаўся. Выкручваўся ад абвінавачванняў у дагаворным матчы, якое вісела над галавой, і гэта было самае сур’ёзнае з усіх расследаваньняў у гісторыі снукера.

Можа быць, вы ведаеце гэтую гісторыю. Перад матчам Магуайра з Джэмі Бэрнэтам на Чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2008 букмекеры адзначылі нейкія незвычайныя стаўкі на гэты матч, асабліва на рахунак 9/3 на карысць Магуайра, як у выніку і атрымалася. Абодвух гульцоў выклікалі і дапыталі. А потым? Нічога. Расследаваньне ў працэсе, гэта ўсё, што ён ведае. І ён сам ужо некаторы час у падвешаным стане. Хацелася б яму ведаць, калі гэта сконьчыцца, але пакуль што нічога не вядома.

«Ужо больш за год мінула. Я не ведаю нічога звыш таго, што напісана ў газэтах. Нічога не чуў. Я стараюся пра гэта не думаць, таму што ў адваротным выпадку падсяду на антыдэпрэсанты, разумееце, аб чым я? Я працягну гуляць, і ўсё гэта ў рэшце рэшт само ўтрасецца. Я проста чакаю не дачакаюся тэлефоннага званка, аб тым, што ўсё скончана. Калі прынясуць прабачэньні – будзе даволі міла. Разумееце, вось ты выйграен снукерны матч, але людзі не хочуць гаварыць аб гэтай гульні. Яны пытаюцца: «Што там з мінулага года робіцца?» – А я не ведаю. Ты кажаш: «Я, наогул, сёньня нармальна гуляў, і матч быў добры, вось». Але ўсё заўсёды зварочваецца на іншую тэму. Паліцыя задавала мне ўсе гэтыя пытаньні, я на ўсе адказаў праўдзіва. Не ведаю, што яшчэ сказаць. Вось так».

Мала ў якім выглядзе спорту галоўныя дзеючыя асобы столь шчыра расказваюць аб усіх іх складанасьцях і супярэчнасьцях. Гульня такая, снукер. Гэтыя хлопцы нічога не хаваюць дзеля таго, каб лепш выглядаць. Калі на іх нешта цісьне – яны гэта прызнаюць. Яны будуць біць сябе на вашых вачах, і ні адзін піяршчык іх не спыніць. Іх не ўцягнуць ва ўсялякія футбольныя штучкі. Няма тут агульных вобразаў, няма ўсялякай дуры ў стылі «прымадонны». Што вы зможаце ўбачыць у гэтым сьвеце, так гэта крыху рэальнасьці.

У клюбе «Q» на стале узвышаецца кубак Чэмпіянату Сьвету. Гэта той прыз, які хоча ўзяць Стывэн Магуайр. Яму 29 год і ён кажа, што думаў, да гэтага ўзросту ўжо выйграе яго. Раз ці два ён быў блізкі. Не ў фіналах, але шанцы былі.

«Ведаеце, часам я яго пагарджаю. Яго ненавідзіш за тое, што ён з табой робіць. У паўфінале супраць Джона [Хігінса, 2007] я падышоў бліжэй за ўсё, у тым годзе я ўсё рабіў правільна. Я пайшоў наперад, 14/10 ў матчы да 17-ці перамог. Ён вырваўся на апошнюю сэсію як цягнік і зрабіў мяне. Праз год у чвэрцьфінале супраць Джо Пэры было яшчэ горш. Я ніколі не ставіўся да яго з той павагай, з якой варта было б. За год да таго я гуляў з ім і перамог 10/2, так што ўжо ў думках прайшоў чвэрцьфінал і думаў аб паўфінале, з кім, магчыма, буду гуляць. Але ён добры гулец, Джо Пэры, і я не мог яго «скінуць». Я проста думаў, што адарваўныся выйграю, у любую хвіліну, а на самой справе: «Што адбываецца? Я павінен быў скончыць яшчэ час назад». Даходзіць да 12/12, я губляю магчымасьць у фінальным раўндзе – і раптам я выбываю з гульні. Але я заслугоўваў паразы. Улічваючы, як я паставіўся да гэтага матчу – заслугоўваў».

Усяго месяц да Крусібла. Настаў час снукера. І, можа быць, час Бары Хірна. На гэта Магуайр ў любым выпадку спадзяецца. Хірн павінен усё ўскалыхнуць, як новы бос спорту.

«Я з Бары, без пытаньняў. Паслухайце, я проста з розуму схадзіў з-за таго, што рабілася. У нас шэсьць турніраў. Шэсць! І ў такіх выпадках першыя пару раўндаў не ў цацкі гуляюць. Так што мы атрымалі нашмат менш шанцаў зарабіць і нашмат больш сур’ёзных супэрнікаў. Гэта вялікі ціск».

Адна з самых мяцежных ідэй Хірна – аднафрэймавы турнір, у якім кожны прайграўшы павінен будзе сысьці са сцэны праз «алею паразы».

«Я чуў толькі тое ж, што і вы. Калі ты прайграеш, то павінен будзеш сысьці, а цябе закідваюць гразьзю, что-то ў такім духу. Слухайце, такая штука прыцягне гледачоў. Хочацца ж ўбачыць, як Роні закідваюць гразьзю. Уласна, гэта ашасьціла б публіку. Я згодны. Я згодны паспрабаваць шмат».

«Бары прыйшоў пагутарыць з намі ў студзені. Я мог бы гадзінамі яго слухаць. Шчыра кажучы, гэта адзінае, што заставалася – слухаць яго, таму што ўставіць слова было немагчыма. Ведаеце папярэдні «рэжым»? Ні разу ў жыцьці іх не бачыў. Ніводнага. А калі Бары стаў старшынёй, ён садзіцца побач з намі, і гэта ўжо прагрэс. Мне гэта падабаецца. Не ведаю, ці зможа ён усё перавярнуць, але я ведаю, што ён сапраўды пастараецца. Ужо кажуць аб тым, што адбываецца. І я гатовы адпраўляцца ў шлях».

Наступная прыпынак – нумар у Пекіне. Потым Крусібл. Гэта не асабліва весела, але ён не прамяняў бы яго ні на што ў сьвеце.

Паводле top-snooker.com