
Ветэран мэйн-тура 52-гадовы Стыў Дэвіс, які стварыў аглушальную сэнсацыю ў матчы 2-га круга Чэмпіянату Сьвету па снукеры, абыграўшы дзеючага пераможца турніру Джона Хігінса, прызнаўся, што гэтая перамога стала адной з самых значных у яго вялікай кар’еры.
Дэвіс, шасьціразовы чэмпіён свету, у ходзе паядынку з Хігінсам лідзірваў з лікам 6:2 і 8:4, аднак шатляндзец здолеў аднавіць парытэт – 9:9, аформіўшы пры гэтым свой соты сэнчуры-брэйк у рамках Чэмпіянатаў Сьвету. Затым 52-гадовы ангелец (які старэй Джона на 18 гадоў!) зноў пайшоў у адрыў – 11:9, але Хігінс зноў зраўняў лік – 11:11. У апошні раз, калі гэтыя супэрнікі сустракаліся паміж сабой у «Крусібл» у 2000-м годзе, Джон перамог – 13:11, і здалося, што ён і зараз здолее завяршыць бой на сваю карысьць, але Дэйвис не даў гэтаму адбыцца. Стыў выйграў 23-й фрэйм, а затым, выкарыстаўшы найгрубейшую памылку дзеючага чэмпіёна свету пры спробе забіць просты чырвоны ў сярэдзіну, ператварыў свае ўжо наяўныя 34 ачкі ў перамогу ва фрэйме і матчы ў цэлым, выканаўшы цудоўны дабл (карычневы ў сярэднюю лузу), падбіўшы пры гэтым бартавы сіні і вывеўшы яго на гульню. Астатняе было справай тэхнікі: сіні – у лузе, за ім – ружовы, і Стыў Дэвіс атрымлівае выдатную перамогу ў фэнамэнальным па накаліле паядынку. Read the rest of this entry »
