Cнукер Беларусь » Mark Selby

Роб Уокер: «Let’s get the boys on the baize»
Ёсьць адзін чалавек, які сёе-тое ведае аб гульцах, якія ўдзельнічаюць у гэтым годзе ў Чэмпіянаце Сьвету. Гэта канферансье – Роб Уокер. Яму 35 і ён адзін з самых вядомых персанажаў на снукерных турнірах. Ужо трэці год запар ён аб’яўляе пераможцу (і іншых удзельнікаў) Крусібла.

Вядомы сваёй кароннай фразай «Let’s get the boys on the baize» (”Хлопцы, да сукна”), Уокер таксама прызнаецца ў тым, што зьяўляецца адданым сябрам фан-клюба Марка Сэлбі.

«Мы вельмі добра разумеем адзін аднаго, – кажа Уокер. – Ён мне вельмі падабаецца, выдатны хлопец, атрымлівае задавальненьне ад снукера, і калі ён грае – то ўсё быццам асьвятляецца. Ён неверагодна таленавіты і вельмі выдатна, што ён такі ёсць. У яго выдатныя шанцы на перамогу і стальныя нэрвы. Калі ён прадэманструе такую ж форму, як на Уэмблі Мастэрс у гэтым годзе, то чаму б і не?»

«Адстаючы ад Роні О’Салівана, ён прадэманстраваў, што не мае страху. Марк паказаў, што калі хоча – можа пераадолець і зьмяніць усё. Мне сапраўды падабаецца назіраць за яго гульнёй, ён можа прайсці да канца і выйграць».

Гледачы, магчыма, адзначылі, як Уокер і Сэлбі гуляюць у «камень-нажніцы-папера» падчас выхаду.

«Мы паспрабавалі гэта падчас майго першага выступленьня ў якасьці канферансье на Мастэрс 2008, – узгадвае Уокер. – Ён выдатны хлопец, з якім прыемна працаваць, любіць добрую гутарку, аднак выдатнае гуляе пад вялізным напружаьннем».

«Адзін з самых пацешных момантаў, звязаных з ім, быў у мінулым годзе, калі я прыехаў да яго ў клюб у Лэстэр, каб узяць інтэрв’ю напярэдадні Чэмпіянату Сьвету».

«Мы як раз стаялі на вуліцы і гутарылі, і я ўбачыў, як па яго твары расплывается ўсьмешка. Гэта прымусіла мяне засмяяцца, і я не змог ўціснуць наступны пытаньне – і гэта яго ўзрадвала яшчэ больш. Мы абодва пачалі душыцца смехам, і ў выніку абодва сагнуўся ад рогату».

Цяперашні снукер абвінавачваюць у адсутнасьці яркіх асобаў. Уокер гэта катэгарычна адмаўляе і кажа, што трэба б прыкладаць больш намаганьняў, каб раскрыць сапраўдныя характары гульцоў.

«Марк – вялікая рэдкасьць, ён заўсёды падаецца такім спакойным. Аднак, яркіх характараў хапае, і з усімі імі прыемна працаваць. Лёгка казаць пра былыя часы, і што цяпер няма такіх асобаў, як Біл Вэрбэнюк, які піў піва пінтамі паміж фрэймамі. Але зараз гульня настолькі напружаная, кожны матч мае вялікае значэньне. Можа быць, трэба б больш інтэрв’юяваць гульцоў, калі яны больш расслабленыя і адчуваюць сябе спакойна, у звыклых умовах, напрыклад, у сябе дома. Тады, мяркую, мы ўбачым іх сапраўдных».

Уокер любіць пул, аднак ніколі не скажа, што валодае якім-небудзь талентам ў снукеры. Ён упэўнена заняў месца лепшага канферансье прафэсыйнага тура, і заўсёды з нецярпеньнем чакае пачатку гульняў у Крусібле. Акрамя сваіх тамтэйшых абавязкаў, ён таксама вядзе праграму BBC Interactive, радыё-шоу і бярэ пасляматчавыя тэлеінтэрв’ю.

«Першае выступленьне ў якасьці канферансье было на чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 2007-м, але нішто не параўнаецца з Крусіблам, – кажа ён. – Я заўсёды быў прыхільнікам снукера. Падчас фіналу паміж Дэвісам і Тэйлаамр мне было 10 гадоў, і я глядзеў яго з бацькам. Падлеткам я працягваў сачыць за снукерам. Цяпер я ўпэўнена вярнуўся да яго, і мне падабаецца быць сярод гульцоў. Гэтай працай можна займацца толькі калі ты на самой справе любіш снукер».

Паводле markselby.info, top-snooker.com

Марк Сэлбі. Пытаньне-адказ.
Прадстаўляем вам інтэрвью Марка Сэлбі спартыўнаму журналісту.

Нядаўна я быў на дабрачынным матчы, у якім удзельнічаў і Джон Хігінс. Я зьдзівіўся, наколькі вясёлым ён быў – калі б такія матчы праводзіліся часцей, усё б убачылі, што ў снукер нашмат больш яркіх асоб.

Так, гэта так. Гульцам вельмі складана выглядаць цікавымі і весяліцца падчас цяжкіх турніраў. У главе стаяць вялікія грошы і гэта наша жыцьцё, але, калі ёсьць магчымасьць, мы стараемся жартаваць і ўзаемадзейнічаць з балельшчыкамі – гэта мае вялікае значэньне. Гульцы і балельшчыкі становяцца бліжэй адзін да аднаго і гэта вельмі важна для снукера.

Ці праўда, што Роні О`Саліван вельмі сур’ёзны ў звычайным жыцьці? Ён ніколі не усьміхаецца і выглядае вельмі панура.

Роні паводзіць сябе вельмі спакойна і, магчыма, яго расслаблены стыль выглядае крыху панура у чыіхсьці вачах. Думаю, ён паводзіць сябе цалкам адэкватна і ў выпадку перамогі, і ў выпадку паразы, многія захапляюцца ім, але гэта можа здацца занадта сур’ёзным для іншых людзей.

Ці не думаеш ты, што гульцам, якія ўжо дабіліся ўсяго ў снукеры і працягваюць гуляць ў кваліфікацыі, трэба проста сысьці на пенсію і атрымліваць асалоду ад жыцьця?

Вы занадта суровы. Я не згодны з гэтым. Стыў Дэвіс – яркі прыклад гульца, які дамогся ўсяго і па-ранейшаму ўносіць вялікі ўклад у снукер. Вядома, можа наступіць момант, калі яны пачнуць часцей прайграваць і адчуюць, што настаў час адкласьці кій ў бок, але такія гульцы як Дэвіс могуць дасягнуць вельмі многага, працягваючы гуляць у прафесійных турнірах.

Вельмі цяжка сябраваць з некаторымі гульцамі, а потым супэрнічаць з імі за гульнявых сталом – як ты спраўляешся з гэтым, ці не ўскладняе гэта гульню?

Часам бывае цяжка, але я думаю, што мы ўсе настолькі добра ведаем адзін аднаго і ў гэтым няма нічога страшнага. Вядома, у мяне ёсьць добрыя сябры, з якімі цяжка гуляць, але гэта наша работа і немагчыма сябраваць з усімі. У мяне шмат сяброў па-за гульнявым сталом, але мне не цяжка пераключацца, трапляючы на поле бою. Празмерныя зносіны з супэрнікам не прынясуць ніякай карысьці, неабходна сур’ёзна ставіцца да кожнага матчу і няважна, хто знаходзіцца ў іншым куце.

Ці адрозніваецца Чэмпіянат Сьвету ад іншых турніраў?

Чэмпіянат Сьвету відавочна адрозніваецца ад іншых турніраў і, ў першую чаргу, з-за прэстыжу і арэны. Крусібл валодае унікальнай аўрай і кожны гулец пацьвердзіць, што ён адчувае сябе па-асабліваму, гуляючы ў Шэфілдзе. Неабходна засяродзіцца на матчы і падавіць у сабе ўсе гэтыя эмоцыі, але натуральна я адчуваю сябе там інакш, чым на іншых спаборніцтвах.

Ці можаш ты спакойна глядзець снукер па тэлевізары і атрымліваць асалоду ад гульні, як звычайныя заўзятары, ці ты ўсё ж разглядаеш матчы з прафэсыйнага пункту гледжаньня?

Усё залежыць ад таго, хто гуляе. Калі гэта звычайны матч па тэлевізары, то я магу расслабіцца і атрымліваць задавальненьне. Калі гуляюць мае сябры, я перажываю за іх і гляджу на гульню з прафэсыйнай пункту гледжаньня, спрабуючы зразумець, што ім варта было б падцягнуць. У мяне ёсьць некалькі сяброў у туры, якіх я заўсёды падтрымліваю, у гэтым выпадку я цалкам паглыблены ў барацьбу.

Паводле top-snooker.com