
Ёсьць адзін чалавек, які сёе-тое ведае аб гульцах, якія ўдзельнічаюць у гэтым годзе ў Чэмпіянаце Сьвету. Гэта канферансье – Роб Уокер. Яму 35 і ён адзін з самых вядомых персанажаў на снукерных турнірах. Ужо трэці год запар ён аб’яўляе пераможцу (і іншых удзельнікаў) Крусібла.
Вядомы сваёй кароннай фразай «Let’s get the boys on the baize» (”Хлопцы, да сукна”), Уокер таксама прызнаецца ў тым, што зьяўляецца адданым сябрам фан-клюба Марка Сэлбі. Read the rest of this entry »

