Posts Tagged China Open

Стывэн Магуайр: «Я згодны шмат паспрабаваць».

Stephen-Maguire-Celeb_1789780

У пятніцу раніцай ён выйдзе з дому і адправіцца ў вялікі сьвет. Яго чакае Пекін. У гэтым годзе засталося ўсяго шэсьць рэйтынгавых турніраў, і China Open – самы вар’яцкі з іх. «Зьвернутыя на снукеры». Тут дагэтуль часу васьмідзесятыя, Чэс і Дэйв на вяршыні чартаў, а Кірк Стывэнс па-ранейшаму крут. Стывэн Магуайр ўжо раз дзесяць бываў у гэтай часавой завесе, але ўсё яшчэ спрабуе прывыкнуць. Людзі выстройваюцца ў чаргу, каб узяць яго аўтограф, а ён думае: «Чаму?». Бо ён не Джон Хігінс і не Роні О`Саліван. Read the rest of this entry »

Tags: , , ,

Пітар Эбдан: «It’s not how far you fall but how high you bounce up».*

Snooker-Ebdon

* Няважна, наколькі нізка ты ўпаў, важна тое, наколькі высока ты здолееш падняцца.

Пітэр Эбдан (Peter Ebdon) нарадзіўся 27 жніўня 1970 года ў Кэтэрынгэ, графства Нортгэмптаншыр, Англія. Стаў чэмпіёнам сьвету ў 2002 годзе, быў фіналістам ў 1996-м і 2006-м. Таксама зьяўляецца пераможцам каля 10-і іншых прафэсыйных турніраў. На яго ліку ужо больш за 270 сэнчуры-брэйкаў, што зьяўляецца шостым паказчыкам за ўсю гісторыю гульні. Напрацягу больш за 15 год ён уваходзіць у Топ-16 сусьветнага рэйтынгу. За свой грунтоўны падыход да гульні і цьвёрды характар Пітэр Эбдан атрымаў мянушку «Сіла».

Апошнім часам у яго гульні адзначалася некаторая хісткасьць і нестабільнасьць. Аднак дзякуючы свайму моцнаму характару Пітэр зноўку набірае абароты. Апошнія радкі хіта Фрэдзі Мэркуры лепш за ўсё характаразуюць сучасны настрой гэтага гульца: Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Турніры

wsa

Снукер – інтэлектуальная гульня, якая мае ўласны сьпіс турніраў. Ёсьць прафэсыянальныя і аматарскія спаборніцтвы. Прафесыянальныя падзяляюцца на рэйтыгавыя і не рэйтынгавыя. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,