123123

Пасля 27-і гадоў работы на прафесійным узроўні адзін з самых паважаных і папулярных рэферы мэйн тура Алан Чэмбэрлен («Чамбо») вырашыў сысьці на пэнсію. Гэтае рашэньне стала поўнай нечаканасьцю для снукернага кіраўніцтва і яго калегаў па судзейскаму цэху.

67-гадовы ветэран прыняў гэтае рашэньне за дзень да заканчэньня кваліфікацыі да Чэмпіянату Сьвету. Магчыма, на такое рашэньне паўплывала стомленасьць, назапашаная ў Алана за апошнія гады, а можа быць, і сьціплае фінансавае ўзнагароджаньне (£80 у дзень), якое атрымліваюць рэфэры за сваю цяжкую працу.

У 1997 годзе Алан Чэмбэрлен судзіў фінал Чэмпіянату Сьвету, у якім Кэн Догэрці перапыніў гегемонію тады яшчэ шасціразовага чэмпіёна сьвету Стывэна Хэндры. Акрамя таго, на рахунку Алана восем фіналаў Уэмблі Мастэрс.

Алан паабяцаў, што будзе працягваць працаваць на матчах Лігі Чэмпіёнаў.

Паводле snookerblog.ru, top-snooker.com

Tags: , , , ,