snooker_table

Снукер – інтэлектуальная гульня, у якой гульцы павінны пралічваць свае дзеяньні на некалькі крокаў наперад. Гэта так званая гульня «выхадаў». Пад выхадам трэба разумець тое, што проста забіць у лузу шар недастаткова. Неабходна яшчэ пасля чарговага ўдара паставіць біток у пазіцыю, з якой будзе зручна забіць наступны шар.

Мэта гульні ў снукер – забіць як мага больш шароў і атрымаць як мага больш ачкоў на свой рахунак.

Снукер гуляецца з 15-цю аб’ектнымі непранумэраванымі шарамі аднатоннага чырвонага колеру («чырвоныя»), 6-цю іншымі непранумэраванымі аб’ектнымі («каляровыя») і бітком белага колеру. Нагадаем, што колькасьць ачкоў за аб’ектныя шары наступная: чырвоны – 1, жоўты – 2, зялёны – 3, карычневы – 4, сині – 5, ружовы – 6, чорны – 7.

Гульня пачынаецца бітком з паўкола (той, хто пачынае гульню мае права паставіць біток у любой кропцы ўнутры паўкола). Правілы пачатковага разбіваньня такія ж, як калі адзін з гульцоў атрымоўвае права на ўдар падчас гульні.

Гулец, які атрымоўвае права на ўдар, павінен спачатку трапіць у адзін з чырвоных шароў. Кожны ўдар павінен быць завершаны за 60 сэкунд, іначай гульцу залічваецца фол.

Удар, калі мэтай зьяўляецца чырвоны шар, лічыцца правільным пры ўмовах, што:
- у лузу не заганяецца біток;
- біток адразу трапляе ў чырвоны шар;
- у лузу трапляюць толькі чырвоныя шары.
У іншых выпадках аб’яўляецца фол.

Удар па чырвонаму шару лічыцца выкананым правільна:
- калі ні адзін чырвоны не трапляе ў лузу, гульня пераходзіць наступнаму гульцу;
- пры трапленьні ў лузу чырвоных шароў гулец атрымоўвае ачкі па колькасьці загнаных шароў.
Наступная мэта гульца – каляровы шар.

Удар, калі мэтай зьяўляецца каляровы шар, лічыцца правільным пры ўмовах, што:
- у лузу не заганяецца біток;
- удар прыдзецца спачатку па каляроваму шару пры наяўнасьці на стале яшчэ і чырвоных;
- удар прыдзецца спачатку па каляроваму шару з меньшым нумарам, калі на стале ўжо няма чырвоных шароў;
- у лузу трапляе толькі шар, які спачатку быў удараны бітком.
У іншым выпадку аб’яўляецца фол.

Удар па каляроваму шару лічыцца выкананым правільна:
- калі ні адзін з шароў не трапіў у лузу, гульня пераходзіць другому гульцу;
- калі ў лузу трапляе каляровы шар, ачкі гульца за сталом павялічваюцца на колькасьць ачкоў забітага каляровага. Наступная мэта гульца – чырвоны шар. Калі на стале больш не застаецца чырвоных шароў, гулец грае шар з найменьшай колькасьцю ачкоў.

Калі ўдар аб’яўляецца фолам, другі гулец атрымоўвае дапаўняльныя ачкі:
- 4 ачка калі ў лузу трапіў белы шар;
- 4 ачка пры перавышэньні ліміту часу (60 сэкунд на ўдар);
- пры трапленьні белага шара не ў той, штрафныя ачкі налічваюцца па велічыні гэтага шара;
- пры трапленьні ў лузу не таго шара, штрафныя ачкі налічваюцца па велічыні гэтага шара.
Калі ўдар прыводзіць яшчэ к фолам, супэрнік атрымоўвае ачкі з найбольшай велічынёй.
Мінімальная велічыня штрафных ачкоў – 4.

Пасля фола супэрнік можа граць шары так, як яны ляжаць на стале ці прапанаваць папярэдняму гульцу права ўдарыць па шару ізноў (не вяртаючы шары на зыходную пазіцыю).

Гульня лічыцца сконьчанай, калі адзіны шар, што застаўся на стале, чорны і:
- наступным ударам ён заганяецца ў лузу;
- наступны ўдар – фол.