SnookerAccs

Што спатрэбіцца для гульні ў снукер?

Па-першае, гэта снукерны стол. Памер гульнявой паверхні складае, калі ўлічваць кожны з бартоў, 11 футаў 8½ цаляў на 5 футаў 10 цаляў (3569 мм на 1778 мм). Дапушчальна +/- ½ цаля (+/- 13 мм). Вышыня стала ад падлогі да верхняга боку борта павінна быць ад 2 футаў 9½ цаляў да 2 футаў 10½ цаляў (ад 851 мм да 876 мм).

Па-другое, на стале павінна быць шэсьць лузаў. Чатыры з іх размяшчаюцца па розным вуглам стала – зьверху і зьнізу адпаведна. Дзьве – пасярэдзіне доўгіх бартоў. Лузы павінны адпавядаць стандартам Сусьветнай Асацыяцыі Прафесыйнага Більярда і Снукера (World Professional Billiards and Snooker Association, WPBSA).

На снукерным стале можна ўбачыць некалькі накрэсленых белых ліній. Прамая лінія, што пралягае паралельна верхняму кароткаму борту на адлегласьці 29 цаляў (737 мм) называецца «лініяй балкі», а вобласьць паміж верхнім кароткім бортам і гэтай лініяй – «балкай». Побач можна ўбачыць так званы «сектар D» – гэта паўкола, якое накрэслена ў балцы з цэнтрам на «лініі балкі».

Гульня ў снукер немагчыма без кія і шароў. Даўжыня кія не павінна быць меншай за 3 футы (914 мм), сама прылада мае быць традыцыйнай формы.

Што датычыцца, шароў, то яны павінны быць зроблены са спэцыяльнага матэрыялу, мець пэўную вагу і дыяметр 52.5 мм (дапушчальна +/- 0.05 мм). Шары можна падзяліць на дзьве асноўныя групы:
- Чырвоныя шары. Усяго іх у снукерным наборы 15 штук. На стале яны складаюць піраміду. Кожны карэктна забіты чырвоны прыносіць гульцу адно ачко.
- Каляровыя шары. У снукеры ўдзельнічаюць шэсцьць колераў (акрамя чырвонага), якія прыносяць наступную колькасьць ачкоў:
чорны – 7
ружовы – 6
сіні – 5
карычневы – 4
зялёны – 3
жоўты – 2.
Кожны каляровы шар павінны забівацца пасьля чырвонага (аб гэтым больш падрабязна ў правілах).

Акрамя ўсяго вышэй пералічанага ў снукеры выкарыстоўваюцца розныя дапаможныя прылады, але ўсе яны павінны быць санкцыянаваны WPBSA.