
Рэй Рэярдон (Ray Reardon) нарадзіўся 8 кастрычніка 1932 года ў маленькім шахцёрскім мястэчку пад назвай Трэдгар, Уэльс. Калі хлопцу споўнілася 14 год, ён кінуў сваю адукацыю ў школе і стаў шахцёрам. У той жа час ён сур’ёзна пачаў захапляцца снукерам. Рэй нават апранаў пяльчаткі падчас працы ў шахце, каб не параніць рукі. Аднак пасля таго, як у шахце аднойчы здарыўся абвал, Рэй вымушаны быў кінуць працу ў шахце. У хуткім часе ён уладкаваўся афіцэрам паліцыі ў горадзе Сток-он-Трэнт, але займацца любімым снукерам не перастаў.
Ужо ў 1949 годзе Рэй выйграў аматарскі турнір — News of the World. Між 1950 і 1955 гадамі выйграў яшчэ чэмпіёнскія тытулы аматарскага турніру Уэльса. Пасля, калі Рэй Рэярдон зноў пераехаў у родны Трэдгар, ён пачаў улададкоўваць паказальныя матчы з другім гульцом Кліфам Уілсанам, каб увесь час удасканальваць сваю ўласную гульню. У выніку ў 1964 годзе ён выйграў аматарскае першынство Англіі.
Гэтая перамога стала вырашальнай для маладога валійца, ім зацікавіліся спонсары. У 1967 годзе Рэярдон вырашыўся кінуць сваю асноўную працу і перайсьці ў прафэсыянальны снукер. Варта адзначыць, што для гульца гэта было цяжкае рашэньне, бо праца забясьпечвала сямью. На той час у яго не было нават уласнага жытла. Перайсьці ў прафэсыяналы было адначасова цяжкім і прывабным рашэньнем.
Прафэсыйная кар’ера Рэя Рэярдона працягнулася амаль 3 дзесяцігодзьдзі з 1967 па 1992 год. Першае зьяўленьне яго на Чэмпіянаце Сьвету адбылося ў 1969 годзе, але яно яшчэ не прынесла яму статут чэмпіёна. Аднак ужо ў наступным годзе Рэй атрымаў перамогу ў матчы супраць васьміразовага чэмпіёна сьвету – Джона Пульмана.
Усяго за сваю кар’еру Рэй Рэярдон выйграў 20 тытулаў, з якіх 6 тытулаў чэмпіёна сьвету (1970, 1973—1976, 1978 гг.). Яго гульня значна пагоршылася пасьля сьмерці бацькі ў 1982 годзе. У Рэя ўпаў зрок, і апошнія гады прафэсыйнай кар’еры ён стаў насіць акуляры «ў стыле Дэніса Тэйлара» (уверх нагамі). Паступова яго імклівае падзеньне ў снукеры станавілася ўсё больш непазбежным. Таму ва ўзросце 60 год (1992 год) ён вырашыў кінуць прафэсыйную кар’еру, але гэта зусім не значыла, што ён вырашыў закінуць снукер.
Рэярдон стаў знакамітым не толькі сваёй выдатнай гульнёй, але ён прыўнёс у снукер відовішчнасьць і гумар. Ён атрымаў прозьвішча «Дракула» дзякуючы сваёй пастаяннай прычосцы і няправільнаму прыкусу. Яго зьнешнасьць нават абыгрывалася ў мюзыкле Billy the Kid and the Green Baize Vampire.
У 1985 годзе за заслугі перад Злучаным Каралеўствам Рэй Рэярдон атрымаў Ордэн Брытанскай імпэрыі (MBE, The Most Excellent Order of the British Empire). Валіец лічыцца самым сэрыйным снукерыстам свайго часу – больш за 70 сэнчуры.
На пачатку 2000-х гадоў Рэаярдон займаўся трэнерскай дзейнасьцю: менавіта ён рыхтаваў знакамітага Роні О’Салівана да Чэмпіянату 2004 года, аказваючы псіхалагічную і тэхнічную дапамогу.
Філасофію Рэярдона як гульца і як трэнера можна абазначыць яго уласнымі словамі: «Не магу ўзгадаць, каб нехта пытаўся, хто прыйшоў другім. А ты можаш?» Менавіта такая рашучасьць перамагчы ў спалучэньні з неверагодным майстэрствам дапамаглі валійскаму гульцу быць першым.
Фота The Herald and Weekly Times Limited
Паводле ru.wikipedia.org, prosnookerblog.com, talksnooker.co.uk
