
Джо Дэвіс – легердарны гулец у снукер. Ён нарадзіўся 15 красавіка 1901 года ў Дэрбішырэ, Англія. Джо – першая супэрзорка сусьветнага більярду, адзін з самых вялікіх гульцоў у снукер на ўсе часы, адзін з арганізатараў Чэмпіянату Сьвету.
Шмат камплемэнтаў можна казаць у адрас Джо Дэвіса, магчыма нават, што такіх гульцоў у снукеры больш не будзе ніколі. Зараз малаверагодна, што ён бы абыграў такіх гульцоў як Стывэн Хэндры ці Роньні О’Саліван, аднак раней і гульня, і часы былі інышыя: больш цяжкія шары, меньш складанае сукно.
Джо пачаў узыходжаньне ў більярдзе яшчэ тады, калі яму было 13 год. Зараз, калі мы ведаем, што шмат прафэсыяналаў снукера пачынаюць з раньнягя дзяцінства, гэта больш не зьдзіўляе, аднак на тыя часы гэта было выключна. Мэтанакіравана хлопец паступова ўзыходзіў па рэйтынгвай лесьвіцэ і ў год свайго паўналецьця ён атрымаў статус прафэсыянала.
Хоць Джо Дэвіс і пачынаў сваю кар’еру ў більярдзе, галоўнай мэтай для яго заўжды заставалася чэмпіёнства ў снукеры. З 1934 года ён канчаткова перайшоў у снукер, негледзячы на тое, што меў на той момант чатыры тытулы ў прафэсыйным більярдзе.
Джо Дэвіс дапамог арганізаваць ў 1927 годзе першы Чэмпіянат Сьвету па снукеры, які адбыўся ў Бэрнінгэме. Тады ён абыграў у фінале Тома Дэніса. Яго прызавыя склалі ўсяго £6.50, а кубак набыў сам Джо. Да 1946 года ён штогод выйграваў гэты тытул. Аднак у 1943 годзе яго брат – Фрэд Дэвіс – амаль абыграў Джо ў фінале, перамогу атрымалася вырваць толькі ў вырашальным фрэйме (37:36).
Свой першы сэнчуры ў снукеры Дэвіс зрабіў яшчэ ў 1928 годзе і да 1953 года ён зрабіў яшчэ 500 сэнчуры. Джо ўсталёўваў рэкордныя брэйкі яшчэ 5 разоў: 137 у 1937 годзе, 138 – у 1938 годзе, 140 (1947 год), 146 (1950 год), і нарэшце – 147 ачкоў у 1955 годзе ў у гульні супраць Вільлі Сміта ў лёнданскім Leicester Square Hall. Але гэта была не мяжа: у 1962 годзе ён стаў першым, хто зрабіў сэнчуры брэйк, які паказалі па тэлебачаньні. Гэта адбылося ў паказальным матчы супраць Джона Пульмана. Тут можна паглядзець легендарнае відыё:
У выніку Джо Дэвіс пакінуў снукер у 1964 годзе. На яго рахунку на той момант было ўжо 687 сэнчуры, тры з каторых былі больш за 140 ачкоў. За год да гэтага ён быў узнагароджаны Ордэнам Брытанскай імперыі (OBE — Officer of the British Empire). адзіным рэяльным супэрнікам для Джо быў яго родны брат – Фрэд Дэвіс, аднак нават ён не здолеў адабраць у яго тытул чэмпіёна.
Джо Дэвіс памёр 10 чэрвеня 1978 года, уся праз два месяцы пасля назіраньня за ўдзелам свайго брата ў фінале Чэмпіяната Сьвета ў Шэфілдзе.
Калі вы добра валодаеце ангельскай мовай і вам сапраўды цікава гісторыя Джо Дэвіса, вы можаце прачытаць яго аўтабіяграфію тут:
The Breaks Came My Way
Паводле www.cajt.pwp.blueyonder.co.uk, en.wikipedia.org/wiki/Joe_Davis
