
Мы ўжо ўзгадвалі Джо Дэвіса, зараз надышоў час узгадаць не менш знакамітага піянэра снукеру – Фрэда Дэвіса, брата Джо.
Памятаеце знакамітую песьню Пола Макартні «When I’m 64»? Хоць ён і не меў на ўвазе Фрэда Дэвіса, калі пісаў яе, але яна б ідэяльна падышла б да выступу гэтага снукерыста ў паўфінале Чэмпіянату Сьвету ў 1978 годзе…
Фрэд Дэвіс нарадзіўся 13 жніўня 1913 года ў Дэрбішырэ, Англія. Ён быў прафэсыяналам саёй справы ў більярдзе і снукеры і не саступаў свайму страрэйшаму брату ў барацьбе. На працягу дзесяцігодзьдзяў Фрэд фактычна быў адзіным гульцом, які мог супрацьстаяць Джо Дэвісу.
Першапачаткова Фрэд Дэвіс гуляў у ангельскі більярд і стаў прафесыяналам у гэтай гульні ўжо ў 1929 годзе. Свой першы афіцыйну снукерны матч Фрэд правёў у 1937 годзе, калі прайграў у першым раўндзе Чэмпіяната Сьвету валійскаму гульцу Білу Уізэрсу.
Фрэд Дэвіс быў знакаміты сваёй блізарукасьцю. Задоўга да таго, як Дэніс Тэйлар стаў знакаміты сваімі акулярамі ўверх нагамі, Фрэд выправіў свой недахоп парай злучаных паміж сабой лінзаў ад акуляраў. Магчыма, гэта ўздзейнічала на якасьць яго гульні, таму што два наступныя гады ён дасягаў паўфіналаў, а пазней ў фінале амаль абыграў свайго старэйшага брата.
Калі пачалася Другая сусьветная вайна, снукерныя турніры адмянілі, а Фрэда заклікалі ў войска. Пасля дэмабілізацыі і сканьчэньня вайны Фрэд Дэвіс заваёўваў тытул чэмпіёна сьвету ў 1948, 1949 і 1950 гадах. З 1948 да 1957 года ён дадаў сабе восем галоўных тытулаў.
З 1958 па 1964 гады Чэмпіянатаў Сьвету не было, з-за разнагалосьсяў у кіраўніцтве більярдам і снукерам. Калі ж гульні аднавіліся, у Фрэда больш ніколі не атрымоўвалася стаць чэмпіёнам яшчэ раз. Ён так і застаўся назаўжды васьміразовым чэмпіёнам сьвету.
У 1977 Фрэд быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай Імпэрыі (MBE, The Most Excellent Order of the British Empire).
У апошні раз Фрэд Дэвіс удзельнічаў у Чэмпіянаце Сьвету ў 1984 годзе, і толькі ў 1992, ва ўзросьце 79 год ён сконьчыў прафэсыйную кар’еру.
Пасля доўгага жыцьця ў спорце Фрэд Дэвіс памер 16 красавіка 1998 года ўсяго толькі за некалькі дзён да пачатку штогадовага сусьветнага чэмпіянату.
Паводле worldsnooker.com, ru.wikipedia.org
