
Дэніс Тэйлар (Dennis Taylor) нарадзіўся 19 студзеня 1949 года ў Колайлендзе (графства Тырон, Паўночная Ірляндыя). Ён пачаў гуляць у снукер, калі яму было 9 год, а ў 14 год ужо стаў мясцовым чэмпіёнам. Дэніс пераехаў у Англію ў 1966 годзе і пасяліўся каля Блэкбэрна ў Ланкашыры. У 1968 годзе ён выйграў чэмпіянат па більярдзе National Under-19. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што на працягу больш чым 20-і год Дэніс Тэйлар уваходзіў у Топ-16 міравога рэйтынгу.
Тэйлар зьяўляецца адным з самых знакамітых гульцоў у снукер з Паўночнай Ірляндыі. Ён запоўніўся сваімі акулярамі «да гары нагамі» і ўзрушаючым пачуцьцём гумару. За сваю кар’еру ён займеў велізарны легіён прыхільнікаў. І зараз Дэніс Тэйлар прыцягвае да сябе ўвагу фанатаў, працуючы камэнтатарам снукерных турніраў на ВВС. Яго бязьмерна паважаюць калегі-гульцы, яго пазнаюць простыя прыхільнікі снукеру.
Прафэсыяналам гэты ірляндзец стаў у 1971 годзе. Аднак яго першая прафэсыйня гульня адбылася толькі на Чэмпіянаце Сьвету 1973 года, дзе ён ужо ў першым крузе прайграў Кліфу Торбарну з лікам 8/9. у 1974 Тэйлар нават не прайшоў кваліфікацыю на Чэмпіянат Сьвету. Аднак у 1975 годзе на гэтым жа Чэмпіянаце ён дайшоў да паўфінала, дзе яго разбіў Эдзі Чарлтан з лікам 19/12. Такім чынам, Дэніс заявіў сябе гульцом, які ў будучым можа дасягнуць вялікіх вышынь. Аднак у 1977 у іншым паўфінале ён прайграў зноў Кліфу Торбарну.
У 1979 годзе ў Дэніса Тэйлара адбыўся першы ў яго прафэсыйнай кар’еры фінал у турніры Crucible. Аднак і тут ён прайграў Тэры Грыфітсу. Напрацягу наступных шасьці год Дэніс больш не выходзіў у фінал у турнірах. Некаторыя нават назвалі гэта «праклёнам Crucible».
У сэзоне 1984-1985 гадоў фартуна зьмянілася на карысьць ірляндца. Раптоўная сьмерць маці засмуціла яго: ён выйшаў з першага ранжырваньня гэтага сэзону – Jameson International – пасля дасягненьня чвэрць-фіналу. Тэйлар хацеў адмовіцца ад удзелу і ў наступным турніры – Rothmans Grand Prix, але сям’я пераканала яго. Цэлая нацыя прасьлязілася разам з ім, калі ён разбіў Кліфа Торбарна, каб атрымаць свой першы тытул.
Аднак самае лепшае бяло яшчэ наперадзе ў гэтым сэзоне. Дэніса Тэйлара назаўжды запомнілі пасля эпічнай перамогі на Сусьветным Чэмпіянаце супраць Стыва Дэвіса – аднаго з найвялікшых гульцоў у снукер. Прыблізна 18,5 мільёнаў чалавек пасля апоўначы глядзела па тэлебачаньні гэты фінал.
На гэты фінал Дэніс Тэйлар ішоў поўным аўсайдэрам, ніхто не ставіў на яго супраць Стыва Дэвіса. Гэта падцьвердзіла першая сэсія: Дэніс зьневажальна спусьціўся да васьмі прамых страт у гульні запар. Шанцы прайграць гэты матч і не пазбавіцца «праклёну Crucible» былі для яго астранамічнымі. Варта было прыдумаць нешта кардынальнае, каб падняць гульню на годны ўзровень.
Аднак жартаўнік Тэйлар быў вядомы сваім нязломным характарам: ужо ў другой сэсіі ён адыграў семь з васьмі фрэймаў і сконьчыў яе з лікам 7/9. Менавіта ў гэты момант натоўп захапіўся гэтым фіналам і прыстаў да экранаў сваіх тэлевізараў. У трэцім падыходзе да стала Тэйлар зрабіў лік 15/17, а потым нейкім цудам і 17/17. Зыход гульні Тэйлар – Дэвіс у фінале Чэмпіянату сьвету 1985 года вырашыўся на апошнім чорным шары на карысьць паўночна-ірляндскага гульца са сталёвымі нэрвамі.
На наступным сусьветным Чэмпіянаце ён прайграў ужо ў першым раўндзе Майку Халету. Напрыканцы матча ён павесіў белы ручнік на свой кій і стаў ім размахваць у знак сваёй капітуляцыі (гэты жэст пазней будуць выкарыстоўваць некаторыя гульцы ў гісторыі снукера). Пачуцьцё гумару ніколі не пакідала Дэніса Тэйлара.
У 1989 годзе ён выйграў прэстыжны турнір B & H Masters, абыграўшы ў фінале Алекса Хігінса. Гэты матч заклаў аснову доўгай баразьбы паміж гэтымі двума гульцамі: калі яны гулялі між сабой напруджаньне ў зале заўжды было высокім.
Дэніса Тэйлара ўсё часьцей прыцягвалі як камэнтатара, гэтаму паспрыяў раньні зыход з гульні. На Сусьветным Чэмпіянаце 1999 года ён абвясьціў аб сваёй адстаўцы, але вырашыў згуляць у яшчэ адным сэзоне. Сэзон быў няўдалым і, на гэты раз, Дэніс сапраўды адышоў ад гульні.
Незвычайныя акуляры, прыязны характар і нахабны ірляндскі досьціп зрабілі Тэйлара адным з самых знакамітых спартыўных твараў у Вялікабрытаніі и неперасягненнай легендай снукера.
Паводле dennistaylor.co.uk, talksnooker.co.uk, fansnooker.com
