alex-higgins22

Алекс Хігінс (Alex Higgins) нарадзіўся ў пятніцу 18 сакавіка 1949 года ў Бэлфасце, Паўночная Ірляндыя. Ён прыйшоў у гэты сьвет, каб заваяваць 24 тытулы за 19 год, у тым ліку два тытулы чэмпіёна сьвету. Алекс вядомы сваім моцным і выбуховым характарам, за які атрымаў мянушку Ураган.

У Бэлфасьце ён жыў з бацькамі і трымя сёстрамі. Там жа ён пачаў цікавіцца снукерам ва ўзросьце 11 год у мясцовым клюбе The Jampot. Такім чынам, у яго атрымоўвалася зарабляць пару пэнсаў у дзень. Хутка хлопец вырашыў, што ён здольны зарабляць больш грошай. У 14 год Алекс пераехаў у Англію, каб стаць жакеям. Аднак ён набраў вагу і быў адхілены ад вучобы.

Алекс Хігінс вярнуўся Бэлфаст і зноўку заняўся снукерам. Ужо ў 16 год ён зрабіў свой першы максімум. У 1968 годзе выйграў Усе-Ірляндскі і Паўночна-Ірляндскі аматарскія чэмпіянаты.

У 1971 годзе Алекс Хігінс увайшоў у статут прафэсыяналаў, а ў 1972 – ён ужо выйграў галоўны тытул Чэмпіянату Сьвету ва ўзросьце 22 год. Ён быў самым маладым уладальнікам гэтага тытулу, пакуль яго рэкорд не быў пабіты Стывам Хэндры, што стаў чэмпіёнам сьвету ў 21 год. Перамога прынесла Алексу не толькі значны тытул, але і папулярнасьць сярод гледачоў. За магутны стыль гульні і і хуткасьць яго празвалі Ураганам.

Праз чатыры гады Хігінс зноў дайшоў да фіналу Сусьветнага Чэмпіянату, але прайграў там Рэю Рэярдану. У 1980 годзе ён дайшоў да свайго трэцяга фіналу на гэтым турніры, але зноў прайграў Кліфу Торбану, негледзячы на тое, што спачатку меў перавагу.

Нягледзячы на пэўны зацішак у гульні, у асабістым жыцьці ў Алекса адбываліся буйныя зьмены. у 1976 годзе ён упершыню ажаніўся. Прыкладна ў той жа час пачаліся яго праблемы з Сусьветнай Асацыяцыяй Снукера і Більярда (WPBSA), што нездзіўляльна за-за вялікай любві Алекса алкагольным напоям, азартным гульням і жанчынам. Іх першае сутыкненьне адбылося яшчэ ў 1973 годзе, калі Хігінс апрануў на Чэмпіянат Сьвету ў непрафэсыйных белых штанах, за што быў аштрафаваны. Гэта быў яго першы штраф…

Alex Higgins

У 1980 годзе Алекс ажаніўся другі раз на англічанцы Лін Эвісан. Пасля зьяўленьня дачкі Ларэн Хігінс зноў акрыяў духам і падыйшоў да чарговага Чэмпіянату Сьвету адпачыўшым і сабраным.

Такім чынам, на першынстве сьвету 1982 года Алекс Хігінс нарэшце здолеў заваяваць свой другі тытул чэмпіёна ў барацьбе супраць Рэя Рэярдона. Хігінс не толькі выйграў увесь матч, але і зрабіў у апошнім фрэйме рэкордную сэрыю ў 135 ачкоў. Гэта была яго не столькі прафэсыйная, колькі эмацыйная перамога. Яшчэ адзін цікавы матч выдаўся ў паўфінале з Джымі Уайтом. Пры рахунку 14/15 па партыях і 0/59 у фрэйме, Хігінс прыняў тупіковую пазіцыю без адзінага простага чырвонага. Ён выявіў неверагоднае самавалоданьне ў вельмі напружанай сітуацыі і, дэманструючы складаныя ўдары, вырваў партыю, зрабіўшы клірэнс — 69 ачкоў з кія. Той брэйк яшчэ доўга не схадзіў з экранаў тэлевізараў і стаў самым яркім прыкладам фэнамэнальнай пабудовы серый Алекса. Той снукерны сэзон мінуў пад імем Урагана.

Alex Higgins 69 break 1982

1983 год пачаўся вельмі добра для Алекса Хігінса: у сакавіку ў яго нарадзіўся сын Джордан. Праўда, у шлюбе пачалі праяўляцца расколіны. Падчас адпачынку на Маёрцы Алекс пасля чарговай сваркі з Лін прыняў сьмяротную дозу снатворага. Большасьць людзей, што адчулі блізкасьць сьмерці, зламалася б, аднак гэта не быў лёс Урагана. Напрацягу чатырох дзён рэабілітацыі ў бальніцы ён падрыхтаваўся да Чэмпіянату Вялікабрытаніі, на якім пасьпяхова атрымаў перамогу. Аднак гэта была апошняя значная перамога Алекса.

Усё больш пагаршаліся адносіны з Лін. Шлюб канчаткова быў разарваны ў 1985 годзе. З гэтага часу ў яго жыцьці было больш скандалаў з WPBSA, чым перамог за снукерным сталом. Здавалася, што Хігінс увесь час трапляў у непрыемнасьці: ён атрымоўваў штрафы ад Асацыяцыі, ламаў косткі, атрымліваў нажавыя раненьні, гуляў у казіно… Хігінс, як і мноства іншых таленавітых гульцоў, валодаў няўстойлівым характарам, што нярэдка прыводзіла яго да частых сварак і боек – па-за і падчас матчаў. Адзін з самых сур’ёзных выпадкаў адбыўся ў 1986 годзе на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, калі Хігінс ударыў галавой аднаго з афіцыйных прадстаўнікоў турніру. Гэта прывяло да яго адхіленьня ад ўдзелу ў турнірах на год. Алекс больш нагадваў хулігана і бунтаўніка, чым гульца-прафэсыянала.

У 1997 годзе Алекс Хігінс аб’явіў аб сваім зыходзе с прафэсыйнага снукеру. У наступным годзе дала аб сабе знаць адна з шкодных звычак урагана – паленьне: яму дыгнаставалі рак горла.

Хігінс часткова адышоў ад снукера. Ён зьяўляўся ў 2005 і 2006 гадах на турнірах Irish Professional Championships, але гэтыя вяртаньні сконьчыліся для яго паразамі ў першых жа матчах. 12 чэрвеня 2007 года Алекс Хігінс зноў напаў на рэфэры аднаго дабрачыннага матча, які праходзіў на паўночным усходзе Англіі.

У 2007 годзе ён напісаў сваю аўтабіяграфію – «Вачыма ўрагана: мая гісторыя», якая стала бэстсэлерам. У 2009 Ураган прыняў удзел у Чэмпіянаце Сьвету па шасьці чырвоным шарам, аднак выйграў толькі адзін матч, прайграўшы тры (два з іх усухую), і ў выніку не выйшаў з групы.

І ўсё ж, нягледзячы на свой вельмі супярэчлівы характар, Алекс Хігінс застаецца адным з самых папулярных гульцоў за ўсю гісторыю гульні. Яго грандыёзныя дасягненьні ў снукеры бясспрэчны так жа, як і дасягненьні Роні О’Салівана або Стывена Хэндры.

Зараз Алекс Хігінс усё яшчэ жыве снукерам і вядзе барацьбу са сваёю хваробаю.

Latest Alex 'Hurricane' Higgins interview: snooker is like a drug

Тытулы ў прафэсыйнай кар’еры:

1972 – Irish Professional Championship, Park Drive World Championship
1974 – Watneys Open
1975 – Canadian Open
1976 – Canadian Club Masters
1977 – Canadian Open
1978 – Irish Professional Championship
1978 – Benson & Hedges Masters
1979 – Irish Professional Championship
1979 – Tolly Cobbold Classic
1980 – Padmore/Super Crystalate International
1980 – Tolly Cobbold Classic
1980 – British Gold Cup
1980 – Pontin’s Professional
1981 – Benson & Hedges Masters
1982 – Embassy World Championship
1983 – Irish Professional Championship
1983 – Coral UK Championship
1984 – World Doubles Championship
1985 – World Team Cup
1986 – World Team Cup
1987 – World Team Cup
1989 – Irish Professional Championship
1989 – Benson & Hedges Irish Masters

Паводле talksnooker.co.uk, en.wikipedia.org