
Вера Сэлбі нарадзілася ў Рычмандзе ў Паўночным Йоркшырэ, але ў 1954 годзе пераехала ў Ньюкасл, дзе і жыве з тых часоў. Зараз жыве Госфарце. На сёньняшні момант ёй 75 год.
Да пэнсіі яна працавала выкладчыкам гісторыі касьцюма ў Нартумбрыйскам універсітэце. Працавала каментатарам на тэлебачаньні, а потым стала снукерным рэфэры.
Вера аўдавела 15 год таму, яе муж Брус Сэлбі быў вядомым цырульнікам ў Ньюкасле.
Вера Сэблі лічыцца ў базе «AM models» (мад’льнае агенства) ужо 20 год (з тых самых часоў, як да яе зьвярнуўся папярэдні ўладальнік агенцтва на сходзе ў Нартумбрыйскам універсітэце).
«Я думала, гэта будзе цікава. Я лічыла, што гэта будзе глямурна прафэсія, але першым заказчыкам стала кампанія, якая вырабляла лесвічныя пад’ёмнікі для інвалідаў! Аднак мне даводзілася і ў паказах мод ўдзельнічаць і ў рэкламе здымацца. Маёй самай дзіўнай працай сталі рэкламныя здымкі для «Кааператыўных пахавальных паслуг». Нас там увесь час сьмяшылі, што, улічваючы тэматыку, было даволі дзіўна».
«Больш за ўсё мне падабалася працаваць на паказе мод для Норма Джэймса ў Корбрыджэ. Там было вельмі весела, і мяне прыводзіла ў захапленьне як адзеньне, так і сама праца. Мадэлям даводзіцца займацца рознымі цікавымі рэчамі. Гэта мне і падабаецца ў маёй рабоце».
«Я не прафэсійная мадэль. У мяне ёсьць і іншыя заняткі, таму я здымаюся толькі, калі зьяўляецца праца ці ў мяне ёсць вольны час».
«Я не думала, што людзі захочуць бачыць у якасьці мадэлі такую жанчыну, як я. Але я была рада, што мяне запрасілі. Бо спатрэбіцца могуць мадэлі ўсіх узростаў і любой зьнешнасьці. Выкарыстаньне ў якасьці мадэляў жанчын у гадах можа быць даволі ўдалай ідэяй, так як гэта адлюстроўвае стан грамадства і дазваляе мне працаваць».
Вера была двухразовай чэмпіёнкай свету (1979, 1981) па снукеры сярод жанчын і дзевяць разоў выйгравала чэмпіянат Вялікабрытаніі. У перапынках паміж здымкамі яна гуляла за снукерные клюбы Чапінгтана і Ашынгтона. Яе назвалі спартсменкай 1997 года ў спартыўным клубе Ньюкасл.
«Да прапановы, якую мне зрабілі 20 год таму, я ніколі не працавала мадэльлю. Але я ўвесь час чымсьці займалася. Калі я сустрэла свайго мужа Бруса, я была настаўніцай маляваньня. Да яго заўсёды зьвярталіся ўсе зоркі, якія прыязджалі ў тэатр «Раял». У мінулым у мяне былі доўгія цёмныя валасы, і калі я вырашыла іх абрэзаць, мае сябры параілі мне зьвярнуцца да Бруса. Так што мне дасталася прычоска, а яму дасталася я! Брус зрабіў сваю першую стрыжку ў 8 год (яго бацька таксама быў знакамітым цырульнікам), а апошнюю – у 80 год».
«Упершыню я занялася снукерам, калі я сказала Брусу, што мне хацелася б іграць. Мне было 37 год, ужо не дзяўчынка. Мне дазволілі прыходзіць у клюб у 6 вечара пры ўмове, што ў 7 мяне там ужо не будзе, бо ў той час клюбы ў асноўным былі «толькі для мужчын». І так выйшла, што ў гэты ж час там быў адзін былы чэмпіён свету. Ён убачыў, як я гуляю, і вырашыў, што ў мяне ёсць патэнцыял. І пагадзіўся трэніраваць мяне».
Вера Сэлбі не зьяўляецца сваячніцай знакамітага маладога снукерыста Марка Сэлбі.
Паводле top-snooker.com, www.thefreelibrary.com.
