
Джэймс Уорэн Уайт (James Warren White), больш вядомы проста як Джымі ці пад мянушкамі «Whirlwind» («Віхур») ці «People’s Champion» («народны чэмпіён») , нарадзіўся 2 траўня 1962 года ў Лёндане, Англія. Будучы шасьціразовы фіналіст Чэмпіянату Сьвету навучаўся ў каледжы імя Эрнэста Бэвіна.
Снукерам хлопец пачаў цікавіцца яшчэ ва ўзросьце 8 год. Як узгадвае сам Джыммі, ён часта прагульваў заняткі ў школе.Тады разам са сваім сябрам Тоні Мэо Джымі часта збягаў з заняткаў і прыходзіў гуляць у мясцовым клюбе Тэдзі Зэнікэлі. Відавочна, што ведамі па навукам малады Уайт у коледжы не вылучаўся, таму дэрэктар дазволіў яму час ад часу сыходзіць на трэніроўкі. Неўзабаве талент юнага хлапца заўважыў адзін лёнданскі таксіст, які стаў спонсарам Джымі я яго сябра і пачаў вазіць іх па ўсёй краіне, каб яны, каб юнакі раскрылі свой патэнцыял на аматарскіх спаборніцтвах.
Дзень за днём Уайт паляпшаў сваю гульню і перамагаў на розных дробных турнірах. Так было да таго часу, пакуль яго не запрасілі на Чэмпіянат Англіі сярод юніёраў у 1977 годзе. Да таго часу Джымі Уайт дастаткова валодаў тэхнікай і майстэрствам, таму перамога 15-гадовага ляўшы ўжо не была сэнсацыяй. Гэтым Джымі не абмежаваўся, і наступным крокам на яго шляху да прафесійнага снукера стаў грандыёзны поспех на Нацыянальным аматарскім чэмпіянаце. Ён не толькі перамог, але і стаў адным з самых маладых чэмпіёнаў. Гэтай перамогай Джымі фактычна адкрыў сабе шлях на міжнародную арэну. Ужо на наступны год ён атрымаў запрашэньне на аматарскі Чэмпіянат Сьвету, які пасьпяхова выйграў ва узросьце 18 год.
У 1980 годзе Джымі Уайт стаў прафэсыяналам. Ён літаральна уварваўся ў Мэйн-тур. Ужо ў дэбютны сэзон Джымі трапіў на Чэмпіянат Сьвету., дзе саступіў Стыву Дэвісу.
Аднак у наступны сэзон ён атрымоўвае перамогу на Scottish Masters і ставіць рэкорд – самы малады гулец, якому скарыўся прафэсыйны турнір.стаў самым маладым гульцом, якому пакарыўся прафесійны турнір. Наступныя спаборніцтвы Джымі праваліў, аднак перамог таго ж Стыва Дэвіса ў фінале на Northern Ireland Classic. Стыў здолеў спыніць яго толькі ў паўфінале Чэмпіяната Брытаніі. За выхад у фінал ён змагаўся з больш вопытным Алексам Хігінсам. Гэты паядынак стаў адным з самых выдатных ў гісторыі Крусыбла. Ні Уайт, ні Хігінс да апошняга моманту не хацелі саступаць адзін аднаму, але ў вырашальнай партыі у Алекса апынулася проста больш цярпеньня і спакою і ён выйграў.
Вырашальная партыя, 1981: Alex Higgins/Jimmy White
Пасля у гульні Джымі Уайта адбыўся невялікі спад. Аднак некаторыя крытыкі пачалі ўжо казаць пра тое, што яго зорка пачала згасаць разам са здольнасьцямі.
Усё стала на свае месцы толькі пасля бліскучай перамогі на Masters 1984 года. Там ён ўсім і ўся паказаў свой талент заганяць шары ў лузы з вар’ятскай сілай і вінтамі. Затым прайшоў не менш цікавы фінал Чэмпіянату Сьвету – першы фінал Джымі Уайта з шасьці. Яго супэрнікам зноў стаў славуты Стыў Дэвіс. Падчас гульні Уайт здолеў скараціць сваё адставаньне да мінімуму – 16-17. Аднак на той момат мацнейшым апынуўся Дэвіс, які ў выніку і трымаў кубак у сваіх руках.
Уайт пачаў наступны год сёмым па рэйтынгу. Нядрэнны старт пачаўся чарговым фіналам на Scottish Masters, але там ён не змог адпомсціць Дэвісу. Таксама Віхур паўдзельнічаў у фіналах World Doubles (у пары з Алексам Хігінсам), Carlsberg Challenge і Benson and Hedges Irish Masters, дзе ў адрозненьне ад няўдалага Scottish Masters гэтыя турніры ён выйграў. На сусветным першынстве Джымі дайшоў толькі да стадыі 1/4 фіналу.
Адным з лепшых быў сэзон 1985-1986 гадоў. Джымі паўдзельнічаў у галоўных стадыях Scottish Masters і Goya Matchroom Trophy. Акрамя таго, Джымі трапіў у паўфінал Чэмпіянату Вялікабрытаніі, абараніў свае тытулы на Сarlsberg Challenge і Irish Masters і выйграла запрашальны турнір Pot Black Cup. Ўсё ішло быццам бы добра, але Уайт ўсё яшчэ заставаўся без рэйтынгавага тытула, і таму перамога ў Mercantile Credit Classic выклікала бурную радасьць як сярод балельшчыкаў Джымі, так і ў самога пераможцы. Аднак на Чэмпіянаце Сьвету ён зноў спыніўся на стадыі 1/4. Хто яго спыніў? Відавочны адказ – усё той жа Стыў Дэвіс.
Пасьпяховым апынуўся і наступны год. Джымі перамог ажно на двух рэйтынгавых турнірах і зноў выйшаў у фінал Mercantile Credit Classic, але не так і не здолеў супрацьстаяць Дэвісў і прайграў у вырашальнай партыі. На Чэмпіянаце Сьвету 1987 года Уайт саступіў Дэвісу амаль без барацьбы ў паўфінале – 11-16. Аднак менавіта пасля гэтага сэзона ён пачаў выйгравалась ўсё больш і больш рэйтынгавых спаборніцтваў.
Сэзон 1989-1990 гадоў стаў адным з самых блеклых і невыразных. З прыкладна пятнаццаці турніраў посьпеху Уайт дамогся толькі на World Matchplay. Маленькім суцяшэньнем стаў другі фінал на першынстве сьвету. Асабліва калі ўлічыць, што ў 1/2 фіналу ён выбіў з барацьбы Дэвіса. Аднак у фінале Джымі не змог пераадолець супраціў маладога Стывэна Хэндры.
Наступны сэзон аказаўся поўным антыподам папярэдняга. Уайт стаў двухразовым чэмпіёнам на Mercantile Credit Classic і World Matchplay, перамог на новым турніры European Open і на World Masters. Аднак на Чэмпіянаце Сьвету Джымі па традыцыі стаў толькі другім.
Калі пачалося чарговае першынства сьвету, многім здавалася, што Джымі ўсё ж такі здолее нарэшце заваяваць галоўную ўзнагароду, та таго ш у яго былі ўсе парадумовы. У фінале ён патрапіў на Хэндры. Пасля больш чым паловы гульні лік быў 14 – 8 на карысьць Джымі. Яму заставалася ўзяць ўсяго чатыры партыі, але Стывэн своечасова апамятаўся і здолеў не толькі адыграцца, але і выйграць увесь чэмпіянат. Суцяшэньнем для Джымі Уайта стаў хіба што максімальны брэйк, які ён зрабіў у матчы супраць Тоні Драга.
У 1992 годзе на Чэмпіянаце Сьвету карціна не зьмянілася. Тады і Джымі, і Стывен на шляху да фіналу выглядалі як каток. Раунд за раундам яны ціснулі сваіх праціўнікаў, пакуль у вырашальнай стадыі Хэндры не раздушыў самаго Уайта з лікам 18 – 5.
Свой апошні, і адначасова самы памятны фінал на Чэмпіянаце Сьвету Джымі сыграў роўна праз год. Тады яму ўжо пераваліла за 32 гады. Пачаў матч Уайт дрэнна, прпрайграваючы Хэндры 1 – 5. Аднак ён не дазволіў шатляндцу паўтарыць былую разгромную перамогу і выйшаў наперад – 10 – 9. Затым рушыла ўслед доўгая і упартая барацьба, у выніку якой Стывэн зноў апынуўся наперадзе спачатку 15-13, а потым і 17-16. Але Джымі не зламаўся! Ён правёў бліскучую сэрыю ў 75 ачкоў, якая дазволіла яму давесьці справу да апошняга, 35 фрэйму. Аднак далей адбылося нешта зусім неверагоднае. Джымі вёў ў партыі 37-24, але памыліўся на простым чорным, які даваў бы яму перамогу. Каментатар той сустрэч знакаміты Дэніс Тэйлар заўважыў тады: «Дарагі мой, трэба было толькі крыху больш уважліва паставіцца да гэтага ўдару». Калі б Уайт забіў гэты няшчасны шар, на стале тады засталося ўсяго 5 чырвоных, і нават трох з іх хапіла для перамогі … Мабыць, гэта не было яго лёсам, выйграць самы прэстыжны снукерны турнір.
Адразу ж пасля пасля шостага разгрому у Крусыбле якасьць гульні Джымі стала прыкметна пагаршацца. Ўсё часцей ён стаў выбываць на раньніх стадыях, прычым з даволі непрыстойным лікам. Аднак яшчэ больш горшыя часы былі толькі наперадзе.
У 1996 годзе Джымі ўстанавіў свой асабісты «рэкорд»: у пяці запар рэйтынгавых турнірах Уайт не прайшоў далей першага раунда. Ўратаваўся ад ганьбы Джымі на International Open. У 1/4 Уайта чакаў яго прынцыповы супэрнік Стывэн Хэндры, ужо пяціразовы чэмпіён сьвету, які не даў засумнявацца ў сваёй перавазе і лёгка выйграў.
За тры гады, пачынаючы з сярэдзіны 1994 года, Джымі так ні разу і не зьявіўся ў фінале рэйтынгавых спаборніцтваў, і ў рэшце рэшт збылося тое, чаго асьцерагаўся Уайт – ён пакінуў межы top-16.
Джымі паспрабаваў вярнуцца ў снукерную эліту ў 1997 годзе: ён выдатна стартаваў з двух запар фіналах. У гэтым жа сэзоне ён пасьпеў стаць фіналістам Прэм’ер-лігі. Але, на жаль, гэта былі фіналы нерэйтынгавых турніраў, і, магчыма, таму намаганьні вярнуцца ў шаснаццаць мацнейшых не сконьчыліся посьпехам. Цікава было, калі Уайт сарваў усе апладысмэнты на Сусьветным Чэмпіянаце, калі ён у 1/16 усё ж такі перамог Хэндры. Спыніў Джымі ў 1/4 яго прыяцель Роні О’Саліван. Джымі быў у кроку ад вяртання ў top-16, але гэта паражэньне пакінула яго надзеі на будучыню.
Нягледзячы на ўзрост Джымі стараўся падтрымліваць сваю гульнявую форму: ён усё ж такі дамогся свайго на British Open-2000. Упершыню за шэсьць год Уайт выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру. І няхай яго перамог Пітэр Эбдан, гэта дасягненьне было вельмі добрым. Гульня пачала паступова паляпшалацца. І хоць ён не здолеў прабіцца на першынства сьвету, але па выніках двух сэзонаў стаў 11-м.
Вынікі сэзона 2001-2002, выключаючы Чэмпіянат Сьвету (з яго ён хутка выбыў), цалкам задаволілі чаканьні Джымі. З дзьвюма 1/4 фіналу ён заслужана падняўся яшчэ на адзін радок у рэйтынгу. Акрамя таго, Джымі трапіў у 1/2 прэстыжнага турніру Masters.
Наступны сэзон стаў поўным расчараваньнем для балельшчыкаў Уайта. Ён не толькі не выйшаў ні ў адзін фінал, але і прымудрыўся пабіць сваё нядаўняе дасягненьне. На гэты раз Джымі прайграў у дэбютных матчах шэсьць разоў да шэрагу.
Да сезону 2003-2004 Джымі рыхтаваўся вельмі старанна. Першыя два спаборніцтвы ён правёў як звычайна, пакінуўшы іх на раньніх стадыях. Аднак на Чэмпіянаце Брытаніі Уайт зьдзейсніў сапраўдны рывок і дайшоў да 1/2 фіналу, але не трапіў у фінал. Праз адзін турнір Джымі ў другі раз за сэзон дайшоў да фіналу, і на гэты раз не выпусьціў свайго шанцу, перамогшы Пола Хантэра з лікам 9 – 7.
Наступны год стаў пачаткам краху гульні Джымі. Няўдачы пераследавалі Джымі і на Чэмпіянаце Вялікабрытаніі, толькі на гэты раз ён проста здаўся з-за дрэннага самаадчываньня з лікам 0-7. Затым рушыў у след імгненны вылет з Welsh Open і China Open. Чэмпіянат свету стаў невялікім суцяшэньнем: на ім Уайт дабраўся да стадыі 1/8.
Аднак які парадокс: нягледзячы на цалкам провальны сэзон, Уайт не проста не сышоў з top-16, але і падвысіўся ў рэйтынгу да 8 месца! Цалкам незразумела, як гэта магло адбыцца. Ёсць вэрсія, што, па-першае, яго галоўныя супэрнікі гулялі дрэнна, а, па-другое, павышэньню паспрыялі выдатныя вынікі папярэдняга сэзона (бо афіцыйны рэйтынг улічвае вынікі двух гадоў).
Зрэшты, нават нягледзячы на гэта цудоўнае выратаваньне, Джымі не золеў палепшыць сваю гульню. На гэты раз месца ў сусветным рэйтынгу адпавядала ўзроўню гульні – ён стаў 35-м. Джымі паабяцаў, што пакажа зусім іншы снукер ў наступным сэзоне і абавязкова вернецца ў снукерную эліту, але ў рэальнасьці ўсё адбылося зусім інакш: ён скаціўся яшчэ на 25 пунктаў. Вельмі хутка і, галоўнае, без супраціву ён пакінуў большасць прафэсійных спаборніцтваў. Ён нават не здолеў кваліфікавацца ні на адзін з рэйтынгавых турніраў.
Такім чынам, сезон 2007-2008 стаў для Уайта момантам ісьціны. Да апошняга гадзіны было незразумела, ці застанецца вялікі гулец у Мэйн-туры. Скэптыкі казалі, што гэта будзе апошні сэзон для Джымі. Але на Чэмпіянаце Сьвету Уайт даказаў адваротнае: ён жвава праехаўся па сваіх супэрніках і дабраўся да 1/32 фіналу. Ён апынуўся ў кроку ад выхаду ў фінальную частку Чэмпіяната Сьвету, і ў кроку ад top-64. Аднак усё-ткі застаўся гуляць на наступны год. Якое ж было ўсеагульнае здзіўленьне, калі на стартавым турніры наступнага сэзона Джымі зноў здолеў прабрацца праз цяжкую кваліфікацыю да 1/32 фіналу. Так Віхорзноў паказаў усяму сьвету, што не збіраецца здавацца.
Так Джымі Уайт камэнтаваў свае няўдачы на Чэмпіянатах Сьвету: «Калі я выйграваў 14 – 8 ў 1992 годзе, я думаў аб тым, каго я павінен і каго не павінен падзякаваць, у выніку, я страціў канцэнтрацыю. Потым было 17-17 ў 1994 годзе, я моцна нэрваваўся. Перад матчам супраць Стыва Дэвіса ў 1984 годзе, я памяняў налепку на сваім кіе, але я зьмяніў яе зноў пасля першай сэсіі. У наступных трох сесіях я быў пераможаны. … Калі б я не верыў у перамогу на Чэмпіянаце, то не гуляў бы больш. Я ведаю, што ўсё яшчэ магу перамагчы».
Шмат хто і зараз лічыць, што Уайт самы талантлівыі з усіх снукеристаў. А шматразовы чэмпіён сьвету Джон Пульман кажа аб ім як аб «найвялікшым з усіх талентаў, якія прыходзілі ў Снукер».
Тым не менш, Уайту належаць многія дасягненьні і рэкорды. Ён стаў самым маладым пераможцам аматарскага Чэмпіянату Сьвету і адным з самых маладых пераможцаў першынства Англіі па той жа вэрсіі. Па заробленым прызавым Джымі ідзе на чацьвёртым месцы, пасля Роні О’Салівана, Стыва Дэвіса і Стывэна Хэндры.Уайт – адзін з самых сэрыйных снукерыстаў сьвету, на яго рахунку ўжо больш за 260 сэнчуры, што зьяўляецца пятым паказчыам.(Акрамя дасягненьняў, якія датычацца снукера, у пачатку 1990-х Уайт трэніраваў і садзейнічаў станаўленьню як гульца Роні О’Салівану).
У 1999 годзе за заслугі перад Злучаным Каралеўствам ён атрымаў званьне MBE (The Most Excellent Order of the British Empire).
Афіцыйны сайт Джымі Віхура Уайта
Фота jimmywhirlwindwhite.com
Паводле jimmywhirlwindwhite.com, talksnooker.co.uk, peoples.ru, ru.wikipedia.org
