Steve Davis

Стыў Дэвіс (на фота) будзе ўдзельнічаць у сваім трыццатым Чэмпіянаце Сьвету пасля перамогі над Эдрыянам Ганэлам з лікам 10/4 ў апошнім кваліфікацыйным раўндзе турніру.

Шасьціразовы чэмпіён сьвету быў у найвышэйшай форме і пачаў «з месца ў кар’ер», довеўшы лік да 6/1. Ганэл, чыім самым вялікім дасягненьнем быў чвэрцьфінал Адкрытага Чэмпіянату Кітая 2005, выйграў два апошнія фрэймы першай сесіі і тым самым захаваў інтрыгу. Аднак увечары Дэвіс не падумаў зьніжаць абароты і выйграў чатыры з пяці фрэймаў, дабіўшыся перамогі.

Зрабіўшы за матч пяць брэйкаў звыш 50 ачкоў, Дэвіс паказаў упэўненасьць і кантроль над шарамі, якія яго прыхільнікі чакалі ад яго некалькі апошніх год.

«Сёньня я сапраўды гуляў», – сказаў Дэвіс. «Адрыян сказаў, што ён не бачыў такой маёй гульні пару гадоў, і я, бадай, пагаджуся з ім. Кожная паездка ў Шэфілд асаблівая, тым больш для мяне на гэтым этапе кар’еры.
Адчуваю мандраж перад жараб’ёўкай, гэта проста жудасна. Не хачу гуляць ні з кім з іх! Калі я буду гуляць там, як сёньня, але змагу даставіць праблемы, нягледзячы на тое, што я і не гуляў на такім узроўні на Крусібл ўжо даволі даўно. Да таго ж я зразумеў, дзякуючы чаму ў мяне атрымліваецца гульня, таму ў мяне ёсць шанец працягнуць пераможны шлях. Я зьмяніў налепку на кіі: зараз я выкарыстоўваю такую ж налепку, з якой гуляў Алекс Хігінс, і, відаць, гэта новаўвядзеньне значна зьмяніла маю гульню, мае трэніроўкі, і мае ўдары – яны сталі нашмат больш упэўненымі».

Па словах Дэвіса яны з Хэндры вядуць негалоснае спаборніцтва, хто з іх у самым сталым узросце трапіць на Крусібл. Зараз Хэндры 41 год, і яму давядзецца яшчэ пагуляць – жартуе Дэвіс: «Зараз планка паднялася да 53 год. На маю думку, ён лепшы гулец з усіх, хто калі-небудзь выступаў на Крусібл, але гэты рэкорд яму будзе цяжка пабіць. Гэта заводзіць мяне, і зараз я дадаў да рэкорду яшчэ год».

Што тычыцца паражэньняў Джымі Уайта і Джона Пэрата, шасьціразовы чэмпіён свету заўважыў: «Калі так атрымалася, што я апошні з магіканаў, я з радасьцю прыму гэты выклік».

Мэцью Стывенс – пасля першай сэсіі здавалася, што ён на шляху ў Шэфілд: гцлец выйграваў у Маркуса Кэмпбэла (45-ы сусьветны рэйтынг) 5/4, зрабіўшы сэнчуры-брэйкі 104 і 137 ачкоў. Другая сэсія праходзіла ў вострай барацьбе, і Кэмпбэл усё ж такі здолеў вырваць перамогу, 10/9. Пацярпеўшы паразу, валіец ужо другі год запар не трапіў на Чэмпіянат Сьвету.

Род Лоўлэр не змог нічога супрацьпаставіць Ляну Вэньбо, які здабыў утульную перамогу з лікам 10/2. Кітайскі гулец зрабіў тры брэйкі вышэй за 85 ачкоў за гульню, і яго шанцы на трапленьне ў топ-16 ў рэйтынгу на наступны сэзон значна павялічыліся. У мінулым годзе на Крусібл Лян прайграў суайчынніку Дзіну, таму зараз ён сказаў: «У гэты раз я не хачу гуляць з кітайскім гульцом».

Шатландскі ветэран Алан Макманус навязаў барацьбу Фэргалу О’Брайэну толькі ў пачатку матча. О’Брайэн здолеў выйграць 8 фрэймаў запар з 2/4 да 10/4. Фергал, які ў мінулым годзе не прайшоў кваліфікацыю,адзначыў: «Я адчуваю сябе дзіўна. Было б жудасна не прайсьці, матч быў жудасна цяжкім».

Чэмпіён свету па снукеру з шасьцю чырвонымі Марк Дэвіс перамог Дэйва Харальда з лікам 10/7.

Паводле snookerblog.ru