
* Няважна, наколькі нізка ты ўпаў, важна тое, наколькі высока ты здолееш падняцца.
Пітэр Эбдан (Peter Ebdon) нарадзіўся 27 жніўня 1970 года ў Кэтэрынгэ, графства Нортгэмптаншыр, Англія. Стаў чэмпіёнам сьвету ў 2002 годзе, быў фіналістам ў 1996-м і 2006-м. Таксама зьяўляецца пераможцам каля 10-і іншых прафэсыйных турніраў. На яго ліку ужо больш за 270 сэнчуры-брэйкаў, што зьяўляецца шостым паказчыкам за ўсю гісторыю гульні. Напрацягу больш за 15 год ён уваходзіць у Топ-16 сусьветнага рэйтынгу. За свой грунтоўны падыход да гульні і цьвёрды характар Пітэр Эбдан атрымаў мянушку «Сіла».
Апошнім часам у яго гульні адзначалася некаторая хісткасьць і нестабільнасьць. Аднак дзякуючы свайму моцнаму характару Пітэр зноўку набірае абароты. Апошнія радкі хіта Фрэдзі Мэркуры лепш за ўсё характаразуюць сучасны настрой гэтага гульца:
«Nothing really matters,
Anyone can see,
Nothing really matters,
Nothing really matters to me…»
Хутка Рітэр Эбдан адправіцца на Адкрыты чэмпіянат Кітая, а ў красавіку – на Чэмпіянат Сьвету ў Шэфілд. Як заяўляе сам гулец, які ў сапраўдны момант занесены толькі 18-м у папярэдні рэйтынг: «Нічога зараз не мае значэньне – нічога. Адзінае ў чым я зараз зацікаўлены – гэта захаваньне сваёй пазіцыі ў Топ-16». Зараз Эбдан як ніколі адчувае пагрозу вылету са снукернай эліты.
«Я вельмі ганаруся тым, як шмат год я быў у першых шэрагах. Таму я хачу захаваць гэты стан, бо так лягчэй прасоўвацца ў снукеры. На мой погляд, толькі Стывен Хэндры, Джон Хігінс і Роні О’Саліван маюць лепшыя або параўнальныя са мною дасягненьні ў эліце. Я выйграў Skoda Grand Prix у 1993. Акрамя таго ў 2009-м – за мною перамога ў China Open. Гэта даволі ўражваючыя перамогі».
У тым годзе ў трохразовага фіналіста Чэмпіянату Сьвету быў падобны настрой: «Дванаццаць месяцаў назад я ведаў аб наступствах ў выпадку непераканаўчай гульні на China Open ці Чэмпіянаце Сьвету. Аднак, нягледзячы на ўсю бязладзіцу ў прыватным жыцьці, у мяне ўсё ж такі атрымалася настроіць свае думкі на тое, што мне трэба было неабходна. Тады я быў гатовы зрабіць усё, што заўгодна, каб застацца ў Топ-16. Зараз я адчуваю, што псіхалягічна я больш моцны, маё імкненьне да пасьпяховай гульні большае, чым у маіх супэрнікаў. Гэта моц, на якую я абапіраўся ў цяжкія часы. Яна была неабходна мне раней, яна неабходна мне зараз. Год таму, абставіны складаліся на маю карысьць: я выйграў China Open, атрымаўшы перамогу ў фінале над самім Джонам Хігінсам. Ужо праз некалькі тыдняў ён стаў зноў чэмпіёнам сьвету, таму я вельмі ганаруся той сваёй перамогай. Калі ж прыйшоў час выступаць на Крусібл, я пнражываў не лепшы час. Мне падавалася, што я так шмат пакінуў у Кітае, што мне ўжо нічога не засталося для новага змаганьня. Зараз у мяне ёсьць яшчэ два шанцы вярнуць сабе месца ў Топ-16, я намераныімі скарыстацца».
Шмат гульцоў згубіўшы сваё месца ў Топ-16 не могуць потым вярнуцца ў эліту і могуць удзельнічаць толькі ў кваліфікацыённых турнірах.
«Калі кваліфікацыённыя гульні – гэта тое, чым я павінны заняцца, то хай гэта будзе так. Аднак гэта мне не па душы. Я дагэтуль упэўнены, што я гулец, які варты таго, каб выступаць у турнірах высокага кляса. Я вельмі добра адгуляў у Лізе Чэмпіёнаў некалькі тыдняў таму, трапіў у пару паўфіналаў і нават у фінал, аднак так нічога і не выйграў. Нягледзячы на адсутнасьць перамог, якасьць гульні была на ўзроўні, я нават зрабіў серыі па 130 і 140 ачкоў. Канкурэнцыя была вельмі высокай, а я даказаў, што ўсё яшчэ магу быць канкурэнтнавартым у такой гульні».
Ёсьць тыя, хто прымяняе да Пітэра Эбдана тэрмін «bouncebackability» («адскокваемасьць»). У Амерыцы так кажуць пра гульцоў, што здолелі дасягнуць пасьпяховых вынікаў пасля доўгага часу наўдач. У Пітэра Эбдана за кар’еру было некалькі такіх «адскокаў». Пры чым няўдачы мелі дваякі характар: не шанцавала на стале, не шанцавала ў прыватным жыцьці.
«Шырокую агалоску атрымалі мае праблемы ў прыватным жыцьці», — з крыўдай узгадвае 39-і гадовы гулец.
«Было некалькі вельмі непрыемных момантаў за апошнія два гады, сямейныя праблемы вельмі ўздзейнічалі на мяне. Калі шчыра, я вельмі доўга не мог акрыяць. Рэчы, якія так шмат для мяне значылі, перасталі існаваць, у гэты час нават не хацелася браць кій у рукі. Гэта шчэ больш растрайвала мяне, бо дагэтулт я мог і хацеў гуляць у снукер заўжды, нягледзячы на абставіны. Я не адмаўляю, што быў зусім зломленым і некаторы час не надаваў увагі трэніроўкам. Увесь мой вопыт зышоў на нет, я проста не здольны быў сабраць мыслі, каб вызначыць для сябе, як жыць далей», — са шчырасьцю ў голасе прызнаўся Эбдан.
«На шчасьце, я здолеў перамагчы сябе, праўда, прайшоў доўгі перыяд узнаўленьня. Я сустрэў дзеўчыну па імені Нора. Зараз мы разам. Дзякуючы ёй я зноўку ў шэрагу. Зараз у мяне ўсё наладзілася – і ў гульні, і дома. Я заўжды дзейнічаў па прымаўцы – «няважна, наколькі нізка ты ўпаў, важна тое, наколькі высока ты здолееш падняцца». Мая мэта – падняцца даволі высока».
Новыя адносіны накіравалі Эбдана ў патрэбнае рэчышча, яны таксама паспрыялі зьмене месца жыхарства. Зараз Пітэр Эбдан жыве ў Цэнтральнай Эўропе.
«Так, я жыву ў Будапэшце», — усьміхаецца Пітэр. «Гэта, канешне, вельмі адрозніваецца ад таго, да чаго я прывык, але некаторыя перамены вельмі прыемныя».
Пакуль на сусьветнай арэне не бачна вэнгэрскіх снукерыстаў, Пітэр Эбдан не губляе часу і ўпарта рыхтуе сабе глебу для эфектыўных трэніровак.
«У наступным сэзоне я ўсталюю дома снукерны стол. Пакуль што больую частку трэніровак я правожу ў Вялікабрытаніі ў шэфілдскай Акадэміі. Ёсьць шмат гульцоў, якія жадаюць папрактыкавацца са мною, так што ў пляне трэніровак усё выдатна».
Паводле 110sport.tv
