
Ветэран мэйн-тура 52-гадовы Стыў Дэвіс, які стварыў аглушальную сэнсацыю ў матчы 2-га круга Чэмпіянату Сьвету па снукеры, абыграўшы дзеючага пераможца турніру Джона Хігінса, прызнаўся, што гэтая перамога стала адной з самых значных у яго вялікай кар’еры.
Дэвіс, шасьціразовы чэмпіён свету, у ходзе паядынку з Хігінсам лідзірваў з лікам 6:2 і 8:4, аднак шатляндзец здолеў аднавіць парытэт – 9:9, аформіўшы пры гэтым свой соты сэнчуры-брэйк у рамках Чэмпіянатаў Сьвету. Затым 52-гадовы ангелец (які старэй Джона на 18 гадоў!) зноў пайшоў у адрыў – 11:9, але Хігінс зноў зраўняў лік – 11:11. У апошні раз, калі гэтыя супэрнікі сустракаліся паміж сабой у «Крусібл» у 2000-м годзе, Джон перамог – 13:11, і здалося, што ён і зараз здолее завяршыць бой на сваю карысьць, але Дэйвис не даў гэтаму адбыцца. Стыў выйграў 23-й фрэйм, а затым, выкарыстаўшы найгрубейшую памылку дзеючага чэмпіёна свету пры спробе забіць просты чырвоны ў сярэдзіну, ператварыў свае ўжо наяўныя 34 ачкі ў перамогу ва фрэйме і матчы ў цэлым, выканаўшы цудоўны дабл (карычневы ў сярэднюю лузу), падбіўшы пры гэтым бартавы сіні і вывеўшы яго на гульню. Астатняе было справай тэхнікі: сіні – у лузе, за ім – ружовы, і Стыў Дэвіс атрымлівае выдатную перамогу ў фэнамэнальным па накаліле паядынку.
«Стаць першым на Чэмпіянаце Сьвету – гэта шыкоўна, аднак з асабістага пункту гледжаньня, сённяшні посьпех я ацэньваю ніколькі не ніжэй”, – цытуе Дэвіса bbc.co.uk. – З аднаго боку, гэтая перамога саступае, бадай, толькі перамозе над Роні О’Саліванам ў фінале турніру серыі Masters ў 1997 годзе, калі я прайграваў з лікам 4:8. З іншага боку, абысьці Хігінса на Чэмпіянаце Сьвету ледзь ці не больш ганарова».
«Мне ўвесь час здавалася, што ён усё ж возьме гэты матч, – прызнаецца Дэвіс. – Мы бачылі, як часта ён рабіў нешта падобнае, і я думаў, што ён зможа зрабіць гэта яшчэ раз. Аднак гульня ў Джона ішла не вельмі, таму я захоўваў надзею. У выніку мне ўдалося правесьці некалькі ўдалых удараў і дамагчыся перамогі. Цяпер я атрымаў некалькі дзён адпачынку, чаму вельмі рады», – рэзюмаваў шасьціразовы чэмпіён сьвету.
Што ж тычыцца Хігінса, то ён успрыняў балючае паражэньне з годнасьцю.
«Мне зараз цяжка, аднак я абавязаны аддаць належнае Дэвісу. Як ён здолеў не страціць вытрымку і застацца ў гульні у 52 гады? … У маіх вачах ён лепшы, пра што я яму і сказаў пасля матчу», – адзначыў Джон.
«Нельга сказаць, што я паказаў свой лепшы снукер, аднак ён адназначна быў далёка ня горшым. Проста Дэвіс – найвялікшы гулец», – рэзюмаваў шатляндзец.
За выхад у чвэрцьфінал Стыў Дэвіс пазмагаецца з аўстралійцамі Нілам Робэртсанам, які неверагодным чынам здолеў вырваць перамогу ў англічаніна Марціна Гулда. Робэртсан саступаў – 5:11, аднак здолей выйграць 8 фрэймаў, а разам з імі і матч c агульным лікам 13:12.
Паводле eurosport.ru
