7014_gonkong_nochyu-2

Бэры Хірн (з 2006 год старшыня WPBSA) загарэўся ідэяй зрабіць снукер суьсветнавядомым. На сёняшні момант, толькі два рэйтынгавых турніры праходзяць за межамі Вялікабрытаніі, таму Хірн абяцае выправіць дадзеную сітуацыю. Для гэтага журналісты 110sport.tv узялі інтэрвью ў некаторых вядомых гульцоў, каб даведацца, дзе яны хацелі б праводзіць снукерныя турніры.

Стывэн Хэндры адказаў наступным чынам: «Я б хацеў пагуляць на турніры ў Ганконгу, так як гэта адзін з маіхулюблёных гарадоў сьвету. Самае маё яркае ўражаньне ад гульні за мяжой – гэта мая паказальная гульня ў Бразіліі. Я прабыў там каля тыдня, але сыграў ўсяго адзін матч, а ўвесь астатні час правёў на пляжы – гэта было файна!».

Роні О’Cаліван: «Снукерны турнір у Амэрыцы будзе чымсьці зусім новым. Амэрыканцы пазнаёмяцца з нашай гульнёй і зразумеюць, што пул – гэта яшчэ не ўсё. Я маю на ўвазе, што калі дартс здолеў заваяваць сэрцы амэрыканцаў, то снукер, напэўна, зможа паўтарыць гэты посьпех».

Ніл Робэртсан настроены патрыятычна: «Я б хацеў, каб арганізатары наладзілі турнір у Аўстраліі. Тут і казаць няма чаго. Такія масцітыя гульцы, як Хігінс, О’Саліван, Хэндры праляцяць такі доўгі шлях, каб змагацца перад маёй роднай публікай, маімі заўзятарамі – гэта будзе нешта».

Джо Пэры часткова згодны з Робэртсанам: «Я б хацеў пагуляць у Аўстраліі ці Лас-Вэгасе. Было б вельмі добра зладзіць турнір у такіх вядомых месцах для адпачынку. Мой самы яскравы ўспамін аб гульні за мяжой – фінал Кубка Мальты 2001 года, калі я перамог Мэцью Стывэнса і Марка Уільямса на сваім шляху да фіналу. Нават той факт, што ў фінале я прайграў Стывэну Хэндры, не азмрочвае маіх уражаньняў ад гэтага чэмпіянату».

Дзін Цзюньхуэй выбраў Кітай: «Кітай – любімае месца, у якім бы я хацеў бачыць снукерны турнір. Нішто не параўнаецца з гульнёй перад роднай аўдыторыяй. Яшчэ б мне хацелася адправіцца ў ЗША. Я люблю баскэтбольную лігу NBA, ды і сам у вольны час гуляю ў баскэт. Так што, вельмі хацеў бы ўбачыць баскэтбол ужывую».

Пітэр Эбдан: «Прыемней за ўсё мне ўспамінаць маю гульню ў Кітаі, калі ў 2009 годзе мне хапіла сілы духу выйграць China Open. Гэтая перамога падарыла мне месца ў топ-16. З выключна эгаістычнага пункту гледжаньня я б хацеў бачыць рэйтынгавы турнір у Венгрыі, таму што я зараз там жыву і мне не прыйдзецца лішні раз лятаць на самалёце, каб пагуляць у снукер».

Марк Кінг упадабаў бы праводзіць Чэмпіянат Сьвету 2010 года ў Паўднёвай Афрыцы: «Я б ганароваа прадстаўляў ангельскую зборную там. Перамога на турніры 2005 Paul Hunter Classic ў Германіі пакінула самыя прыемныя ўспаміны пра гульні за мяжой. Мне апладзіравалі стоячы як мінімум 5 хвілін. У мяне нават валасы на патыліцы падняліся ад захапленьня».

Дамінік Дэйл: «Я б хацеў бачыць больш авантурны снукер. Напрыклад, можна зрабіць турнір там, дзе раней аб такой гульні нічога не чулі. Ніколі не ведаеш, дзе можна адкрыць новы рынак або дзе снукер прыцягне новых прыхільнікаў. Думаю, Цэнтральная Эўропа будзе выдатным стартам. Вена, напрыклад, – гэта дапаможа зэканоміць мне на авіяпералётах».

Райан Дэй: «Было б выдатна пагуляць на рэйтынгавым турніры ў Амэрыцы і Лас-Вэгасе – вось мой ідэальны выбар. Першы свой фінал я іграў на Malta Cup, так што, гэта мой самы лепшы ўспамін аб замежным снукеры».

Фота – Гонконг
Паводле 110sport.tv