Barry_Hearn_682x400_912535a

Бары Хірн (на фота) абяцае 11 тэлевізійных турніраў, Про Тур з 12-і этапаў з дзесяцьцю тысячамі фунтаў стэрлінгаў пераможцу любога з іх і павелічэньне прызавога фонду наступнага сэзону, як мінімум, на адзін мільён.

За гэта новы старшыня WPBSA хоча атрымаць кантроль над фінансамі снукера, хаця ён можа і вярнуцца да гульцоў, калі Бары не дасягне пастаўленых мэтаў. У аптымістычным, але часам канфрантацыйным лісьце ён выклаў гульцам свой генеральны плян адраджэньня снукера.

Галоўнае месца займае новы Про Тур, які будзе адкрыты для ўсіх 96-і гульцоў асноўнага тура. Тур будзе складацца з Paul Hunter Classic у Германіі і іншых прадстаўнічых турніраў. У яго будзе свая рэйтынгавая сістэма. Акрамя таго, некаторыя этапы тура могуць транслявацца па ТБ і ў Інтэрнэце.

24 лепшых гульца ў канцы сэзона згуляюць у фінальным тэлевізійным турніры, пераможца якога атрымае 60,000 фунтаў стэрлінгаў.

Апошні час гульцы не без падставаў скардзіліся на адсутнасьць гульнявой практыкі. Аднак грашовых сродкаў на правядзеньне шэрагу новых спаборніцтваў не было. Калі б яны зьявіліся, папярэдняя адміністрацыя WPBSA неадкладна ўвяла б іх у каляндар.

Про Тур, падобна паспяховай мадэлі PDC у дартс, дасць магчымасьць гульцам атрымаць неабходную матчавую практыку і зарабіць нядрэнныя грошы. З часам этапы Про Тура могуць трансфармавацца ў буйныя рэйтынгавыя спаборніцтвы.

У адрозьненьні ад былога кіраўніцтва, Хірн мяркуе, што асацыяцыя павінна падтрымліваць таленавітых гульцоў, але ніяк не пасрэдных. З пункту гледжаньня Хірна гульцы заслугоўваюць толькі аднаго – магчымасьці. Як яны яе выкарыстоўваюць, залежыць цалкам ад іх, але калі дабіцца посьпеху ў іх не атрымліваецца, тады ім варта заняцца чымсьці іншым.

Верагодна, некаторым гульцам цяжка чуць такія заявы, хоць на самой справе іх становішча ніколькі не мяняецца. Прафэсійны тур будзе па-ранейшаму складацца з 96 гульцоў. Топ-64 па-ранейшаму знаходзяцца ў бяспецы, а тыя, хто выбываюць з тура, маюць шанец неадкладна вярнуцца назад дзякуючы Cue School, якая будзе праводзіцца пасля Чэмпіянату Сьвету 2011 года.

Новымі ў мэйн туры стануць рэйтынгавы турнір у Германіі, крычашчае відовішча на «Скай Спортс» («гонкі на выбываньне» пасля аднаго раўнду), ад якога пурысты будуць галасіць, распластаўшыся над старымі выпускамі «SnookerScene», World Seniors Championship і World Open (былы Гран-Пры), адкрыты для ўсіх 96 гульцоў мэйн тура і снукерыстаў-аматараў.

Прычынай такога ўчынку стала заява ВСС, што пры аднаўленні кантракту Гран-Пры зь яго будзе выключаны. Таму Хірну давялося неадкладна прыдумаць World Open ў надзеі, што гэты турнір ўразіць ВСС, і канал ўключыць яго ў свой паказ у 2011 годзе.

Хірн не з тых, хто вырашае пытаньні разам. Ён любіць кантраляваць ход рэчаў, а таму прапануе купіць камэрцыйныя правы па намінальным кошце 1 фунт. Затым ён выпусціць акцыянерны капітал у памэры 500,000 фунтаў, і будзе кантраляваць 51%.

Гульцы змогуць набыць акцыі, прычым прыярытэт будзе аддадзены тым, у каго больш перамог, г.зн. першымі ў чарзе будучых акцыянераў апынуцца Стывэн Хэндри, Стыў Дэвіс, Роні О’Саліван і Джон Хігінс.

Прызавы фонд сезона з 3,5 мільёнаў фунтаў павялічыцца да 4,5 мільёнаў з наступным павелічэньнем у наступных сэзонах. Калі гэтага не здарыцца, то камэрцыйныя правы пяройдуць назад да WPBSA.

Новая камэрцыйная структура будзе плаціць штогадовы ліцэнзійны збор на фінансаваньне WPBSA і рэгуляваньне пытаньняў, якія застануцца пад кантролем гульцоў. Хірн называе гэта «бяспройгрышнай сітуацыяй».

Хірн зьбіраецца падтрымліваць Асацыяцыю гульцоў у снукер (Snooker Players Association) і ўводзіць новую рэйтынгавую сістэму па ходу сэзона, а не пасля яго завяршэньня.

Не ўсе пагодзяцца з ідэямі Хірна. У новым пляне не будзе CueZone – якая карысталася папулярнасьцю сярод заўзятараў, хаця на некаторых турнірах прадстаўляла сабой усяго адзін стол у фае – і бясплатнага аўтатранспарту для гульцоў.

Некаторым гульцам з нізоў рэйтынгу давядзецца змагацца за сваю будучыню, але на самой справе, ім і зараз не нашмат лягчэй. Да прыкладу, Джордан Браўн (колумнист SnookerScene) падчас свайго дэбютнага сэзона выдаткаваў каля васьмі тысяч фунтаў, а зарабіў менш за тысячу. Калі б Браўн стаў прафэсіяналам пры той сістэме, якую прапануе Хірн, у яго была б магчымасьць праявіць сябе, часьцей гуляць, больш зарабляць і нават захаваць месца ў туры, паказваючы вартыя вынікі.

План Хірна – гэта спроба палепшыць імідж гульні, павялічыць магчымасьці гульцоў і пакласьці канец застою ў рэйтынгавай сістэме. Нават крытыкам Хірна было б складана папракнуць яго ў бяздзейнасьці і нежаданьні выконваць сваю працу.

Ці будзе гэта працаваць?

У Хірна выдатныя ідэі, але некаторыя шурпатасьці трэба ліквідаваць. Гульцы павінны высьветліць, як гэта будзе працаваць на практыцы і ў іх ёсць выдатная магчымасьць зрабіць гэта, таму што Хірн даў ім нумар свайго мабільнага тэлефона і адрас электроннай пошты, прапанаваўшы звязвацца і задаваць любыя пытаньні.

Хірн сыдзе ў адстаўку, калі ў траўні гульцы адхіляць яго прапанову, прычыніўшы тым самым, магчыма, вырашальны ўдар па аўтарытэту гульні і адносінам з тэлевізійнікамі і спонсарамі, з якімі ён працягвае весьці перамовы.

Планы Хірна маюць шмат агульнага з ідэямі Altium, якія не знайшлі падтрымкі сярод гульцоў у 2002 годзе. Яны абяцалі значныя інвэстыцыі ў абмен на камэрцыйныя правы. Гульцы пабаяліся пазбавіцца гэтага, пасьля чаго рэзка скараціўся прызавы фонд і колькасьць турніраў.

Гульцы павінны самі ўважліва вывучыць прапанову Хірна, а не прасіць тлумачэньняў у хлопцаў, якія называюць сябе мэнэджэрамі і ў выпадку ўзнікненьня пытаньняў, звяртацца да Хірну, а не спадзявацца на розныя чуткі. Менавіта чорны піяр і фразы пра тое, што нехта хоча «захапіць гульню» перашкодзілі ўвасобіць у рэальнасьць ідэі Altium.

5 траўня ў гульцоў зьявіцца яшчэ адзін шанец выбраць сваю будучыню і ім варта задаць сабе тры галоўныя пытаньні.

1. Ці сапраўды мы хочам гуляць больш? Калі так, то план Хірна павінен быць прыняты.
2. Чаму мы павінны турбавацца пра тое, хто будзе кантраляваць камэрцыйныя правы гульні? Гульцы павінны гуляць і зарабляць гэтым на жыцьцё. Калі прыбылі растуць, якая розьніца, хто стаіць ля ўлады?
3. А ці ёсць альтэрнатывы? Большасць гульцоў не ў захапленьні ад таго, як кіравалі снукерам апошнія гады. Яны рызыкуюць, падтрымліваючы планы Хірна, але гэтая рызыка можа стаць першым крокам да адраджэньня гульні.

Паводле top-snooker.com, Snooker Scene blog