mark_allen_91826a

Прадстаўляем вам інтэрвью Марка Алена для ryan147.com.

Калі ты ўпершыню пачаў гуляць у Снукер?
У 12 год.

Хто быў тваім любімым гульцом ў дзяцінстве?
Стывэн Хэндры, зрэшты, як і зараз.

У колькі гадоў ты зрабіў першы сэнчуры і першы максімум?
У 13 год – сэнчуры, у 15 – максімум.

Калі б ты не гуляў у снукер, то чым бы займаўся?
Спадзяюся, што гуляў бы ў футбол. Я гуляў крыху ў дзяцінстве, але потым быў вымушаны выбіраць паміж футболам і снукерам.

Ці хвалюешся ты перад адказнымі матчамі?
Так, але не так моцна, каб гэта ўплывала на маю гульню. Я думаю, гэта нават дапамагае сыграць лепш. Мне падабаецца расслабляцца перад матчам, як калі б ўся праца ўжо была зробленая задоўга да яго пачатку.

Як ты сябе адчуваў, калі выйграў свой першы прафэсыйны турнір Jiangsu Classic 2009?
Я адчуваў сябе вельмі добра, але я б прамяняў гэта на сэрцабіцьце пасля перамогі ў рэйтынгавым турніры. Спадзяюся, выйграць свой першы рэйтынгавы турнір у бліжэйшы час.

Лепшая снукерная арэна?
Тэатр Крусібл, з ім зьвязана столькі цікавых гісторый.

Самае вялікае дасягненьне ў тваёй прафэсыйнай кар’еры?
Паўфінал Чэмпіянату Сьвету 2009 і перамога над Роні О`Саліванам на шляху да яго.

Дзе ты разлічваеш быць праз 5 гадоў у пляне рэйтынгу і заваяваных трафэяў?
Я б хацеў стаць пастаянным членам топ-4 афіцыйнага рэйтынгу і рэгулярна перамагаць на турнірах.

Чаго чакаеш ад маючага адбыцца чэмпіянату свету?
Я адчуваю, што магу дайсці да фіналу ў гэтым годзе, але для гэтага трэба не толькі добра гуляць, але і быць крыху удачливее.

Паводле www.ryan147.com, top-snooker.com