
Ёсьць адзін чалавек, які сёе-тое ведае аб гульцах, якія ўдзельнічаюць у гэтым годзе ў Чэмпіянаце Сьвету. Гэта канферансье – Роб Уокер. Яму 35 і ён адзін з самых вядомых персанажаў на снукерных турнірах. Ужо трэці год запар ён аб’яўляе пераможцу (і іншых удзельнікаў) Крусібла.
Вядомы сваёй кароннай фразай «Let’s get the boys on the baize» (”Хлопцы, да сукна”), Уокер таксама прызнаецца ў тым, што зьяўляецца адданым сябрам фан-клюба Марка Сэлбі.
«Мы вельмі добра разумеем адзін аднаго, – кажа Уокер. – Ён мне вельмі падабаецца, выдатны хлопец, атрымлівае задавальненьне ад снукера, і калі ён грае – то ўсё быццам асьвятляецца. Ён неверагодна таленавіты і вельмі выдатна, што ён такі ёсць. У яго выдатныя шанцы на перамогу і стальныя нэрвы. Калі ён прадэманструе такую ж форму, як на Уэмблі Мастэрс у гэтым годзе, то чаму б і не?»
«Адстаючы ад Роні О’Салівана, ён прадэманстраваў, што не мае страху. Марк паказаў, што калі хоча – можа пераадолець і зьмяніць усё. Мне сапраўды падабаецца назіраць за яго гульнёй, ён можа прайсці да канца і выйграць».
Гледачы, магчыма, адзначылі, як Уокер і Сэлбі гуляюць у «камень-нажніцы-папера» падчас выхаду.
«Мы паспрабавалі гэта падчас майго першага выступленьня ў якасьці канферансье на Мастэрс 2008, – узгадвае Уокер. – Ён выдатны хлопец, з якім прыемна працаваць, любіць добрую гутарку, аднак выдатнае гуляе пад вялізным напружаьннем».
«Адзін з самых пацешных момантаў, звязаных з ім, быў у мінулым годзе, калі я прыехаў да яго ў клюб у Лэстэр, каб узяць інтэрв’ю напярэдадні Чэмпіянату Сьвету».
«Мы як раз стаялі на вуліцы і гутарылі, і я ўбачыў, як па яго твары расплывается ўсьмешка. Гэта прымусіла мяне засмяяцца, і я не змог ўціснуць наступны пытаньне – і гэта яго ўзрадвала яшчэ больш. Мы абодва пачалі душыцца смехам, і ў выніку абодва сагнуўся ад рогату».
Цяперашні снукер абвінавачваюць у адсутнасьці яркіх асобаў. Уокер гэта катэгарычна адмаўляе і кажа, што трэба б прыкладаць больш намаганьняў, каб раскрыць сапраўдныя характары гульцоў.
«Марк – вялікая рэдкасьць, ён заўсёды падаецца такім спакойным. Аднак, яркіх характараў хапае, і з усімі імі прыемна працаваць. Лёгка казаць пра былыя часы, і што цяпер няма такіх асобаў, як Біл Вэрбэнюк, які піў піва пінтамі паміж фрэймамі. Але зараз гульня настолькі напружаная, кожны матч мае вялікае значэньне. Можа быць, трэба б больш інтэрв’юяваць гульцоў, калі яны больш расслабленыя і адчуваюць сябе спакойна, у звыклых умовах, напрыклад, у сябе дома. Тады, мяркую, мы ўбачым іх сапраўдных».
Уокер любіць пул, аднак ніколі не скажа, што валодае якім-небудзь талентам ў снукеры. Ён упэўнена заняў месца лепшага канферансье прафэсыйнага тура, і заўсёды з нецярпеньнем чакае пачатку гульняў у Крусібле. Акрамя сваіх тамтэйшых абавязкаў, ён таксама вядзе праграму BBC Interactive, радыё-шоу і бярэ пасляматчавыя тэлеінтэрв’ю.
«Першае выступленьне ў якасьці канферансье было на чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 2007-м, але нішто не параўнаецца з Крусіблам, – кажа ён. – Я заўсёды быў прыхільнікам снукера. Падчас фіналу паміж Дэвісам і Тэйлаамр мне было 10 гадоў, і я глядзеў яго з бацькам. Падлеткам я працягваў сачыць за снукерам. Цяпер я ўпэўнена вярнуўся да яго, і мне падабаецца быць сярод гульцоў. Гэтай працай можна займацца толькі калі ты на самой справе любіш снукер».
Паводле markselby.info, top-snooker.com
