
У колькі гадоў вы пачалі гуляць у снукер?
У восем. Санта падарыў мне стол на Каляды.
Хто быў вашым кумірам ў снукеры, калі вы пачалі гуляць?
Алекс Хігінс.
У якім узросце вы зрабілі першы сэнчуры?
У 15 год.
Дзе вы трэнэруецеся?
У Дубліне на Radisson St., Клюб Helens Hotel.
Колькі гадзін у дзень вы трэнэруецеся?
Чатыры.
З кім вы трэнэруецеся?
У асноўным сам, але бывае і разам з адным з ірляндскіх гульцоў.
Якой мадэльлю кія вы граеце?
Гэта ўжо «старажытны» кій. Я знайшоў яго ў Дубліне ў клубе Jason’s ў далёкім 1982 годзе, і купіў яго ва ўладальніка за два ірляндскіх фунта.
Які момант у сваёй кар’еры вы лічыце самым выбітным?
Перамога на Чэмпіянаце Сьвету 1997.
Якое ваша самае вялікае расчараваньне?
Пройгрыш у 2003 годзе ў фінале Чэмпіянату Сьвету, а таксама промах на чорным шары, якога мне не хапіла да 147 ачкоў на Уэмблі ў 2000 годзе.
Якія вашы пляны на дадзеным этапе кар’еры?
Вярнуцца ў топ-16 і заваяваць яшчэ які-небудзь тытул.
Які ваш любімы фільм?
«Манхэтэн» Вудзі Алена.
Вашае любімае ТВ-шоў?
Match of the Day (спартыўная перадача на BBC Sport).
Які выканаўца або група вам больш за ўсё падабаецца?
U2.
Любімая кніга?
«Махамед Алі» Томаса Хозэра.
Якой кухні вы аддаеце перавагу?
Індыйскай і тайскай.
Куды больш за ўсё любіце адпраўляцца на адпачынак?
Ганконг і Мэльбурн.
Ці ёсць у вас хобі акрамя снукера?
Я люблю гуляць у футбол, покер і гольф. Акрамя таго, абажаю глядзець гульні Манчэстэр Юнайтэд.
З кім бы вы менш за ўсё хацелі апынуцца па суседстве падчас працяглага пералёту?
З Тоні Драго, таму што ён да сьмерці баіцца лётаць.
Чым бы вы займаліся, калі б не снукер?
Я б з задавальненьнем стаў футбалістам.
