0_109cd_784a9a62_L

Яго параўноўваюць з Моцартам, Пікаса і Ван Гогам, Стыў Дэвіс кажа аб ім, як аб «самым геніяльным гульцы за ўсю гісторыю спорту». Сам Роні О’Саліван уздрыгвае, калі чуе такія словы: «Геній? Я нічога не ведаю пра гэта».

«Я дамогся толькі паловы таго, чаго мог бы. Я рабіў усё правільна, але я ўжо не той гулец, якім быў раней. Хто выйграе чэмпіянат свету? Джон Хігінс. Прынёс я карысьць снукеру? Не ведаю, але выходзячы да стала, я стараюся гуляць на ўсе сто адсоткаў».

Такое самазьнічэньне ўжо даўно стала фірмовым знакам Роні О’Салівана.

«Я быў бы шчаслівы, калі б мог гуляць яшчэ гадоў шэсьць, пакуль мне не споўніцца сорак. І калі б у сорак гадоў я іграў на годным узроўні, то працягнуў бы і далей. Унутры мяне па-ранейшаму жыве любоў да снукера, але ён можа прычыняць так шмат болю. З аднаго боку, я спадзяюся заставацца наверсе, а з другога – хачу, каб 15 іншых гульцоў абагналі мяне. Гэта накшталт як «ну ладна, хопіць, выпусьціце мяне адсюль!»

«Я не самы ўпэўнены ў сабе чалавек. Я больш не ведаю, што думаю. Верагодна, лепш наогул не думаць».

Праз некалькі хвілін Роні паведамляе, што павінен правесьці дзень з дзецьмі, але абяцае сустрэцца заўтра ў сваім доме ў Чыгуэле і ён стрымаў сваё слова.

«Людзі думаюць, што я не люблю даваць інтэрв’ю, але я не супраць пагаварыць на цікавыя тэмы. Але калі гэта нейкія глупствы для падтрыманьня іміджу і табе кажуць, скажы тое, нагадай гэта – я ненавіджу такое».

«Лепш за ўсё мне было ў дзяцінстве, калі я гуляў у снукерным клюбе. У мяне ёсьць сын і дачка. Можа быць, яны не будуць займацца снукерам, можа быць – іншым відам спорту. Роні-малодшаму два з паловай гады і яму падабаецца футбол. Калі яму будзе тры-чатыры гады, я хачу адвесьці яго ў гольф-клуб. Тайгэру Вудсу было тры гады, калі ён пачынаў. Трэба пачынаць, як мага раней».

У пачатку года Роні спадзяваўся, што яго бацька зможа пахварэць за яго на Чэмпіянаце Сьвету, але да гэтага часу невядомыя дакладныя тэрміны яго вызваленьня.

«Мой бацька спрабаваў мяне ва ўсіх відах спорту і назіраў, што мне спадабаецца больш. Я гуляў у футбол, тэніс, гольф, крыкет, але любіў толькі свой снукер ».

«Мне пашанцавала займацца спортам, які я люблю і ад якога атрымліваю задавальненьне. Думаю, Стывэн Хэндры, Стыў Дэвіс, Джон Хігінс і Марк Уільямс маюць падобныя пачуцьці. Я шчаслівы, што ў мяне ёсьць гэтыя ўспаміны».

«Калі я гуляю прыстойна, то ведаю, што ўсім добра. Гэта як арганізаваць вечарыну і запрасіць шмат гасцей. Вось чаму так крыўдна, калі ты не ўключае ўсе хуткасці; такое адчуваньне, што ты дазваляе гледачам сумаваць. Хочацца, каб яны былі шчаслівыя. Я магу зрабіць гэта, падарыўшы добрую гульню, і засмучае, калі гэта не ўдаецца».

«Я не забіваю шары так лёгка, як раней, але часам адкуль не вазьміся атрымоўваюцца вялікія брэйкі, гульня становіцца прасьцей, я бачу на дзесяць хадоў наперад і адчуваю сябе непераможным. Калісьці я быў паляўнічым, цяпер палююць на мяне».

Застаецца дадаць, што ўжо вядомыя імёны 8-і маладых гульцоў, якія 23 красавіка пазмагаюцца за пяць тысяч фунтаў і магчымаьсць трэніравацца разам з Роні О’Саліванам:

Sean O’Sullivan – Lewisham (won in Wealdstone)
Joseph McLaren – Greenock (Edinburgh)
Lewis Hargreaves – Ipswich (Norwich)
Rhys Clark – Fforestfach (Cardiff)
Joel Walker – Sheffield (Sheffield)
Jordan Rimmer – Solihull (Solihull)
Jake Stewart – Plymouth (Exeter)
Zac Barton – Bolton (Preston)

Паводле top-snooker.com