
Нягледзячы на тое, што правілы снукера былі афіцыйна прызнаны ў сьнежні 1900 года Асацыяцыяй більярда, іх распаўсюджваньне сярод насельніцтва апынулася вельмі марудным працэсам. На жаль, сродкі сувязі на той час не дасягнулі такога развіцьця як зараз. Правілы можна было набыць у Асацыяцыі за грошы. Паколькі гэта быў асноўны спосаб заробкаў, правілы не аддавалі ў друк для шырокага кола чытачоў.
Яшчэ на працягу многіх гадоў ў правілах панавала бязладзіца. Незалежныя більярдныя фірмы выдавалі ўласныя наборы правілаў. Да таго з 1908 па 1919 гады існавала два кіраўніцтвы – Асацыяцыя більярда (Billiard Association) і Клюб Кіраваньня Більярдам (Billiards Control Club). Абодва бакі мелі свае ўласныя варыянты правілаў снукера і праводзілі ўласныя чэмпіянаты. Простыя аматары збольшага прытрымліваліся правіл Асацыяцыі, якая была створана ў 1885 годзе, у той час як прафесыяналы – нядаўна сфарміраванага Клюба.
Усё гэта прывяло да таго, што ў чэрвене 1919 года абедзьве арганізацыі аб’ядналіся і выпусьцілі агульныя правілы. Так была сфарміравана Рада Асацыяцыі і Кіраваньня Більярдам (Billiards Association and Control Council).
Напрацягу першых двух дзесяцігодзьдзяў пасля 1900 года да снукера не адносіліся сур’ёзна. Матчы нагадвалі больш аматарскія сустрэчы. Але зьявіўся адзін чалавек, які зьмяніў адносіны грамадства да снукера. Гэтым чалавекам быў легендарны Джо Дэвіс (Joe Davis). Ён зрабіў гэтую гульню тэстам на стратэгію і навыкі, ператварыў яе ва ўзбуджальны спорт для назіральнікаў. Джо дамінірваў у снукеры больш чым 30 год.
У 1924 годзе Джо Дэвіс прапанаваў Асацыяцыі більярду і Кіруючай Радзе правесьці Прафэсыйны Чэмпіянат Сьвету ў дадатак да Аматарскага чэмпіянату, які пачалі праводзіць з 1916 года. Ідэю сустрэлі без асаблівага інтузіязму. Аднак у верасьні 1926 года было ўсё ж такі прынята рашэньне правесьці першы Прафэсыйны Чэмпіянат у 1927 годзе. У ім удзельнічала толькі 10 чалавек, а прызавы фонд быў невялікім, бо палова грошаў пайшла на тое, каб набыць вялікі трафей. Першым чэмпіёнам, як гэта не дзіўна, стаў Джо Дэвіс.
Ён выйграваў усе Чэмпіянаты Сьвету да 1946 года, пакуль не зышоў на адпачынак з прафэсыйнага спорта. Менавіта Джо быў аўтарам першага максімальнага брэйку – 147 ачкоў.
З таго часу папулярнасьць снукера то ўзвышалася, то зьнікала. Так з 1958 па 1963 гады не праводзілася ніводнага Чэмпіянату Сьвету з-за скандалаў у Асацыяцыі більярду. На шчасьце снукеру не належна было зьнікнуць. У 1969 годзе быў праведзены турнір пад назвай Pot Black, які пры падтрымцы БіБіСі вяшчаўся па каляроваму тэлебачаньню.
Пачынаючы з 1976 года папулярнасьць снукера ўсё больш узвышалася: у гэтым годзе быў уведзены сусьветны рэйтынг гульцоў. У 1977 годзе Чэмпіянат Сьвету быў праведзены ў Шэфілдзе (Англія), там ён праводзіцца да нашага дня. Узрост папулярнасьці снукера прывёў да таго, што ў яго пачалі ўкладаць вялікія грошы. Паступова пачало зьяўляцца пакаленьне гульцоў, якое поўнасьцю прысьвячала сябе гульні.
На Чэмпіянаце Сьвету 1985 года снукер дасягнуў вершыні папульярнасьці. Фінальную сустрэчу паглядзела 18,5 мільёнаў чалавек.
Фота normanclare.co.uk
Паводле allbilliard.net , billiardsandsnookerarchive.co.uk, talksnooker.co.uk
