Cнукер Беларусь » Rules

Турніры
Снукер – інтэлектуальная гульня, якая мае ўласны сьпіс турніраў.  Ёсьць прафэсыянальныя і аматарскія спаборніцтвы. Прафесыянальныя падзяляюцца на рэйтыгавыя і не рэйтынгавыя.

Дзейсныя рэйтынгавыя турніры:

Snooker World Championship / Чэмпіянат Сьвету (з 1973/74 гг.)

Рэйтынгавыя ачкі:

пераможца – 10000

фіналіст – 8000

паўфіналіст – 6400

UK Snooker Championship / Чэмпіянат Великабрытаніі (з 1984/85)

Рэйтынгвавыя ачкі:

пераможца – 7500

фіналіст 6000

паўфіналіст – 4800

Grand Prix / Гран-пры (з 1982/83)

Рэйтынгавыя ачкі:

пераможца – 6250

фіналіст – 5000

паўфіналіст – 4000

Welsh Open / Адчынены чэмпіянат Уэльса (з 1991/92)

Рэйтынгавыя ачкі:

пераможца – 5000

фіналіст – 4000

паўфіналіст – 3200

China Open / Ачынены чэмпіянат Кітая (з 2004/05)

Рэйтынгавыя ачкі:

пераможца – 5000

фіналіст – 4000

паўфіналіст – 3200

World Snooker Roewe Shanghai Masters / Шанхай Мастэрс (з 2007/2008)

Рэйтынгавыя ачкі:

пераможца – 5000

фіналіст – 4000

паўфіналіст – 3200

Bahrain Snooker Championship / Чэмпіянат Бахрэйна (з 2008 г.)

Рэйтынгавыя ачкі:

пераможца – 5000

фіналіст – 4000

паўфіналіст – 3200

Дзейсныя нерэйтынгавыя турніры (некаторыя з іх):

The Masters / Мастэрс

Snooker Premier League / Прэм’ер-ліга

Malta Cup / Кубак Мальты

6 Reds World Championship / Чэмпіянат Сьвету пры 6 чырвоных шарах

World Series of Snooker / Сусьветныя снукерныя серыі

і інш.

Асноўныя правілы гульні
Снукер – інтэлектуальная гульня, у якой гульцы павінны пралічваць свае дзеяньні на некалькі крокаў наперад. Гэта так званая гульня «выхадаў». Пад выхадам трэба разумець тое, што проста забіць у лузу шар недастаткова. Неабходна яшчэ пасля чарговага ўдара паставіць біток у пазіцыю, з якой будзе зручна забіць наступны шар.

Мэта гульні ў снукер – забіць як мага больш шароў і атрымаць як мага больш ачкоў на свой рахунак.

Снукер гуляецца з 15-цю аб’ектнымі непранумэраванымі шарамі аднатоннага чырвонага колеру («чырвоныя»), 6-цю іншымі непранумэраванымі аб’ектнымі («каляровыя») і бітком белага колеру. Нагадаем, што колькасьць ачкоў за аб’ектныя шары наступная: чырвоны – 1, жоўты – 2, зялёны – 3, карычневы – 4, сині – 5, ружовы – 6, чорны – 7.

Гульня пачынаецца бітком з паўкола (той, хто пачынае гульню мае права паставіць біток у любой кропцы ўнутры паўкола). Правілы пачатковага разбіваньня такія ж, як калі адзін з гульцоў атрымоўвае права на ўдар падчас гульні.

Гулец, які атрымоўвае права на ўдар, павінен спачатку трапіць у адзін з чырвоных шароў. Кожны ўдар павінен быць завершаны за 60 сэкунд, іначай гульцу залічваецца фол.

Удар, калі мэтай зьяўляецца чырвоны шар, лічыцца правільным пры ўмовах, што:

- у лузу не заганяецца біток;

- біток адразу трапляе ў чырвоны шар;

- у лузу трапляюць толькі чырвоныя шары.

У іншых выпадках аб’яўляецца фол.

Удар па чырвонаму шару лічыцца выкананым правільна:

- калі ні адзін чырвоны не трапляе ў лузу, гульня пераходзіць наступнаму гульцу;

- пры трапленьні ў лузу чырвоных шароў гулец атрымоўвае ачкі па колькасьці загнаных шароў.

Наступная мэта гульца – каляровы шар.

Удар, калі мэтай зьяўляецца каляровы шар, лічыцца правільным пры ўмовах, што:

- у лузу не заганяецца біток;

- удар прыдзецца спачатку па каляроваму шару пры наяўнасьці на стале яшчэ і чырвоных;

- удар прыдзецца спачатку па каляроваму шару з меньшым нумарам, калі на стале ўжо няма чырвоных шароў;

- у лузу трапляе толькі шар, які спачатку быў удараны бітком.

У іншым выпадку аб’яўляецца фол.

Удар па каляроваму шару лічыцца выкананым правільна:

- калі ні адзін з шароў не трапіў у лузу, гульня пераходзіць другому гульцу;

- калі ў лузу трапляе каляровы шар, ачкі гульца за сталом павялічваюцца на колькасьць ачкоў забітага каляровага. Наступная мэта гульца – чырвоны шар. Калі на стале больш не застаецца чырвоных шароў, гулец грае шар з найменьшай колькасьцю ачкоў.

Калі ўдар аб’яўляецца фолам, другі гулец атрымоўвае дапаўняльныя ачкі:

- 4 ачка калі ў лузу трапіў белы шар;

- 4 ачка пры перавышэньні ліміту часу (60 сэкунд на ўдар);

- пры трапленьні белага шара не ў той, штрафныя ачкі налічваюцца па велічыні гэтага шара;

- пры трапленьні ў лузу не таго шара, штрафныя ачкі налічваюцца па велічыні гэтага шара.

Калі ўдар прыводзіць яшчэ к фолам, супэрнік атрымоўвае ачкі з найбольшай велічынёй.

Мінімальная велічыня штрафных ачкоў – 4.

Пасля фола супэрнік можа граць шары так, як яны ляжаць на стале ці прапанаваць папярэдняму гульцу права ўдарыць па шару ізноў (не вяртаючы шары на зыходную пазіцыю).

Гульня лічыцца сконьчанай, калі адзіны шар, што застаўся на стале, чорны і:

- наступным ударам ён заганяецца ў лузу;

- наступны ўдар – фол.

Абсталяваньне
Што спатрэбіцца для гульні ў снукер?

Па-першае, гэта снукерны стол. Памер гульнявой паверхні складае, калі ўлічваць кожны з бартоў, 11 футаў 8½ цаляў на 5 футаў 10 цаляў (3569 мм на 1778 мм). Дапушчальна +/- ½ цаля (+/- 13 мм). Вышыня стала ад падлогі да верхняга боку борта павінна быць ад 2 футаў 9½ цаляў да 2 футаў 10½ цаляў (ад 851 мм да 876 мм).

Па-другое, на стале павінна быць шэсьць лузаў. Чатыры з іх размяшчаюцца па розным вуглам стала – зьверху і зьнізу адпаведна. Дзьве – пасярэдзіне доўгіх бартоў. Лузы павінны адпавядаць стандартам Сусьветнай Асацыяцыі Прафесыйнага Більярда і Снукера (World Professional Billiards and Snooker Association, WPBSA).

На снукерным стале можна ўбачыць некалькі накрэсленых белых ліній. Прамая лінія, што пралягае паралельна верхняму кароткаму борту на адлегласьці 29 цаляў (737 мм) называецца «лініяй балкі», а вобласьць паміж верхнім кароткім бортам і гэтай лініяй – «балкай». Побач можна ўбачыць так званы «сектар D» – гэта паўкола, якое накрэслена ў балцы з цэнтрам на «лініі балкі».

Гульня ў снукер немагчыма без кія і шароў. Даўжыня кія не павінна быць меншай за 3 футы (914 мм), сама прылада мае быць традыцыйнай формы.

Што датычыцца, шароў, то яны павінны быць зроблены са спэцыяльнага матэрыялу, мець пэўную вагу і дыяметр 52.5 мм (дапушчальна +/- 0.05 мм). Шары можна падзяліць на дзьве асноўныя групы:

- Чырвоныя шары. Усяго іх у снукерным наборы 15 штук. На стале яны складаюць піраміду. Кожны карэктна забіты чырвоны прыносіць гульцу адно ачко.

- Каляровыя шары. У снукеры ўдзельнічаюць шэсцьць колераў (акрамя чырвонага), якія прыносяць наступную колькасьць ачкоў:

чорны – 7

ружовы – 6

сіні – 5

карычневы – 4

зялёны – 3

жоўты – 2.

Кожны каляровы шар павінны забівацца пасьля чырвонага (аб гэтым больш падрабязна ў правілах).

Акрамя ўсяго вышэй пералічанага ў снукеры выкарыстоўваюцца розныя дапаможныя прылады, але ўсе яны павінны быць санкцыянаваны WPBSA.