Cнукер Беларусь » Players
Легенды снукера. Вера Сэлбі.
Вера Сэлбі нарадзілася ў Рычмандзе ў Паўночным Йоркшырэ, але ў 1954 годзе пераехала ў Ньюкасл, дзе і жыве з тых часоў. Зараз жыве Госфарце. На сёньняшні момант ёй 75 год.
Да пэнсіі яна працавала выкладчыкам гісторыі касьцюма ў Нартумбрыйскам універсітэце. Працавала каментатарам на тэлебачаньні, а потым стала снукерным рэфэры.
Вера аўдавела 15 год таму, яе муж Брус Сэлбі быў вядомым цырульнікам ў Ньюкасле.
Вера Сэблі лічыцца ў базе «AM models» (мад’льнае агенства) ужо 20 год (з тых самых часоў, як да яе зьвярнуўся папярэдні ўладальнік агенцтва на сходзе ў Нартумбрыйскам універсітэце).
«Я думала, гэта будзе цікава. Я лічыла, што гэта будзе глямурна прафэсія, але першым заказчыкам стала кампанія, якая вырабляла лесвічныя пад’ёмнікі для інвалідаў! Аднак мне даводзілася і ў паказах мод ўдзельнічаць і ў рэкламе здымацца. Маёй самай дзіўнай працай сталі рэкламныя здымкі для «Кааператыўных пахавальных паслуг». Нас там увесь час сьмяшылі, што, улічваючы тэматыку, было даволі дзіўна».
«Больш за ўсё мне падабалася працаваць на паказе мод для Норма Джэймса ў Корбрыджэ. Там было вельмі весела, і мяне прыводзіла ў захапленьне як адзеньне, так і сама праца. Мадэлям даводзіцца займацца рознымі цікавымі рэчамі. Гэта мне і падабаецца ў маёй рабоце».
«Я не прафэсійная мадэль. У мяне ёсьць і іншыя заняткі, таму я здымаюся толькі, калі зьяўляецца праца ці ў мяне ёсць вольны час».
«Я не думала, што людзі захочуць бачыць у якасьці мадэлі такую жанчыну, як я. Але я была рада, што мяне запрасілі. Бо спатрэбіцца могуць мадэлі ўсіх узростаў і любой зьнешнасьці. Выкарыстаньне ў якасьці мадэляў жанчын у гадах можа быць даволі ўдалай ідэяй, так як гэта адлюстроўвае стан грамадства і дазваляе мне працаваць».
Вера была двухразовай чэмпіёнкай свету (1979, 1981) па снукеры сярод жанчын і дзевяць разоў выйгравала чэмпіянат Вялікабрытаніі. У перапынках паміж здымкамі яна гуляла за снукерные клюбы Чапінгтана і Ашынгтона. Яе назвалі спартсменкай 1997 года ў спартыўным клубе Ньюкасл.
«Да прапановы, якую мне зрабілі 20 год таму, я ніколі не працавала мадэльлю. Але я ўвесь час чымсьці займалася. Калі я сустрэла свайго мужа Бруса, я была настаўніцай маляваньня. Да яго заўсёды зьвярталіся ўсе зоркі, якія прыязджалі ў тэатр «Раял». У мінулым у мяне былі доўгія цёмныя валасы, і калі я вырашыла іх абрэзаць, мае сябры параілі мне зьвярнуцца да Бруса. Так што мне дасталася прычоска, а яму дасталася я! Брус зрабіў сваю першую стрыжку ў 8 год (яго бацька таксама быў знакамітым цырульнікам), а апошнюю – у 80 год».
«Упершыню я занялася снукерам, калі я сказала Брусу, што мне хацелася б іграць. Мне было 37 год, ужо не дзяўчынка. Мне дазволілі прыходзіць у клюб у 6 вечара пры ўмове, што ў 7 мяне там ужо не будзе, бо ў той час клюбы ў асноўным былі «толькі для мужчын». І так выйшла, што ў гэты ж час там быў адзін былы чэмпіён свету. Ён убачыў, як я гуляю, і вырашыў, што ў мяне ёсць патэнцыял. І пагадзіўся трэніраваць мяне».
Вера Сэлбі не зьяўляецца сваячніцай знакамітага маладога снукерыста Марка Сэлбі.
Паводле top-snooker.com,  www.thefreelibrary.com.
Пітар Эбдан: «It’s not how far you fall but how high you bounce up».*
* Няважна, наколькі нізка ты ўпаў, важна тое, наколькі высока ты здолееш падняцца.
Пітэр Эбдан (Peter Ebdon) нарадзіўся 27 жніўня 1970 года ў Кэтэрынгэ, графства Нортгэмптаншыр, Англія. Стаў чэмпіёнам сьвету ў 2002 годзе, быў фіналістам ў 1996-м і 2006-м. Таксама зьяўляецца пераможцам каля 10-і іншых прафэсыйных турніраў. На яго ліку ужо больш за 270 сэнчуры-брэйкаў, што зьяўляецца шостым паказчыкам за ўсю гісторыю гульні. Напрацягу больш за 15 год ён уваходзіць у Топ-16 сусьветнага рэйтынгу. За свой грунтоўны падыход да гульні і цьвёрды характар Пітэр Эбдан атрымаў мянушку «Сіла».
Апошнім часам у яго гульні адзначалася некаторая хісткасьць і нестабільнасьць. Аднак дзякуючы свайму моцнаму характару Пітэр зноўку набірае абароты. Апошнія радкі хіта Фрэдзі Мэркуры лепш за ўсё характаразуюць сучасны настрой гэтага гульца:
«Nothing really matters,
Anyone can see,
Nothing really matters,
Nothing really matters to me…»
Хутка Рітэр Эбдан адправіцца на Адкрыты чэмпіянат Кітая, а ў красавіку – на Чэмпіянат Сьвету ў Шэфілд. Як заяўляе сам гулец, які ў сапраўдны момант занесены толькі 18-м у папярэдні рэйтынг: «Нічога зараз не мае значэньне – нічога. Адзінае ў чым я зараз зацікаўлены – гэта захаваньне сваёй пазіцыі ў Топ-16». Зараз Эбдан як ніколі адчувае пагрозу вылету са снукернай эліты.
«Я вельмі ганаруся тым, як шмат год я быў у першых шэрагах. Таму я хачу захаваць гэты стан, бо так лягчэй прасоўвацца ў снукеры. На мой погляд, толькі Стывен Хэндры, Джон Хігінс і Роні О’Саліван маюць лепшыя або параўнальныя са мною дасягненьні ў эліце. Я выйграў Skoda Grand Prix у 1993. Акрамя таго ў 2009-м – за мною перамога ў China Open. Гэта даволі ўражваючыя перамогі».
У тым годзе ў трохразовага фіналіста Чэмпіянату Сьвету быў падобны настрой: «Дванаццаць месяцаў назад я ведаў аб наступствах ў выпадку непераканаўчай гульні на China Open ці Чэмпіянаце Сьвету. Аднак, нягледзячы на ўсю бязладзіцу ў прыватным жыцьці, у мяне ўсё ж такі атрымалася настроіць свае думкі на тое, што мне трэба было неабходна.  Тады я быў гатовы зрабіць усё, што заўгодна, каб застацца ў Топ-16. Зараз я адчуваю, што псіхалягічна я больш моцны, маё імкненьне да пасьпяховай гульні большае, чым у маіх супэрнікаў. Гэта моц, на якую я абапіраўся ў цяжкія часы. Яна была неабходна мне раней, яна неабходна мне зараз. Год таму, абставіны складаліся на маю карысьць: я выйграў China Open, атрымаўшы перамогу ў фінале над самім Джонам Хігінсам. Ужо праз некалькі тыдняў ён стаў зноў чэмпіёнам сьвету, таму я вельмі ганаруся той сваёй перамогай. Калі ж прыйшоў час выступаць на Крусібл, я пнражываў не лепшы час. Мне падавалася, што я так шмат пакінуў у Кітае, што мне ўжо нічога не засталося для новага змаганьня. Зараз у мяне ёсьць яшчэ два шанцы вярнуць сабе месца ў Топ-16, я намераныімі скарыстацца».
Шмат гульцоў згубіўшы сваё месца ў Топ-16 не могуць потым вярнуцца ў эліту і могуць удзельнічаць толькі ў кваліфікацыённых турнірах.
«Калі кваліфікацыённыя гульні – гэта тое, чым я павінны заняцца, то хай гэта будзе так. Аднак гэта мне не па душы. Я дагэтуль упэўнены, што я гулец, які варты таго, каб выступаць у турнірах высокага кляса. Я вельмі добра адгуляў у Лізе Чэмпіёнаў некалькі тыдняў таму, трапіў у пару паўфіналаў і нават у фінал, аднак так нічога і не выйграў. Нягледзячы на адсутнасьць перамог, якасьць гульні была на ўзроўні, я нават зрабіў серыі па 130 і 140 ачкоў. Канкурэнцыя была вельмі высокай, а я даказаў, што ўсё яшчэ магу быць канкурэнтнавартым у такой гульні».
Ёсьць тыя, хто прымяняе да Пітэра Эбдана тэрмін «bouncebackability» («адскокваемасьць»). У Амерыцы так кажуць пра гульцоў, што здолелі дасягнуць пасьпяховых вынікаў пасля доўгага часу наўдач. У Пітэра Эбдана за кар’еру было некалькі такіх «адскокаў». Пры чым няўдачы мелі дваякі характар: не шанцавала на стале, не шанцавала ў прыватным жыцьці.
«Шырокую агалоску атрымалі мае праблемы ў прыватным жыцьці», — з крыўдай узгадвае 39-і гадовы гулец.
«Было некалькі вельмі непрыемных момантаў за апошнія два гады, сямейныя праблемы вельмі ўздзейнічалі на мяне. Калі шчыра, я вельмі доўга не мог акрыяць. Рэчы, якія так шмат для мяне значылі, перасталі існаваць, у гэты час нават не хацелася браць кій у рукі. Гэта шчэ больш растрайвала мяне, бо дагэтулт я мог і хацеў гуляць у снукер заўжды, нягледзячы на абставіны. Я не адмаўляю, што быў зусім зломленым і некаторы час не надаваў увагі трэніроўкам. Увесь мой вопыт зышоў на нет, я проста не здольны быў сабраць мыслі, каб вызначыць для сябе, як жыць далей», — са шчырасьцю ў голасе прызнаўся Эбдан.
«На шчасьце, я здолеў перамагчы сябе, праўда, прайшоў доўгі перыяд узнаўленьня. Я сустрэў дзеўчыну па імені Нора. Зараз мы разам. Дзякуючы ёй я зноўку ў шэрагу. Зараз у мяне ўсё наладзілася – і ў гульні, і дома. Я заўжды дзейнічаў па прымаўцы – «няважна, наколькі нізка ты ўпаў, важна тое, наколькі высока ты здолееш падняцца». Мая мэта – падняцца даволі высока».
Новыя адносіны накіравалі Эбдана ў патрэбнае рэчышча, яны таксама паспрыялі зьмене месца жыхарства. Зараз Пітэр Эбдан жыве ў Цэнтральнай Эўропе.
«Так, я жыву ў Будапэшце», — усьміхаецца Пітэр. «Гэта, канешне, вельмі адрозніваецца ад таго, да чаго я прывык, але некаторыя перамены вельмі прыемныя».
Пакуль на сусьветнай арэне не бачна вэнгэрскіх снукерыстаў, Пітэр Эбдан не губляе часу і ўпарта рыхтуе сабе глебу для эфектыўных трэніровак.
«У наступным сэзоне я ўсталюю дома снукерны стол. Пакуль што больую частку трэніровак я правожу ў Вялікабрытаніі ў шэфілдскай Акадэміі. Ёсьць шмат гульцоў, якія жадаюць папрактыкавацца са мною, так што ў пляне трэніровак усё выдатна».
Паводле 110sport.tv
Легенды снукера. Кліф Торбарн.
Кліфард (Кліф) Чарльз Дэлвін Тормарн нарадзіўся 16 студзеня 1948 года ў Вікторыі, Брытанская Калумбія (Канада). Кліф Торбарн застаецца адзіным гульцом па-за межамі Вялікабрытаніі і Ірляндыі, які выйграў самы вялікі прыз снукера ў 1980 годзе – тытул чэмпіёна сьвету.
У гэтым фінале Кліф, які атрымаў мянуку «Драбілка», змагаўся з вялікім Алекасам «Ураганам» Хігінсам і выйграў з лікам 18 – 16. Спачатку гульні, здавалася, Алекс Хігінс кіраваў гульней: ён вёў з лікам 9-5. Аднак Торбарн нават не думаў здавацца, ён упіраўся да канца, каб нарэнце атрымаць чаканы трафэй. Гэтая перамога даказала, што ня толькі адзін снукерыст можа называцца «Ураганам».
Перамога Торбарна ў 1980 годзе стала пачаткам кар’еры, пазней усе надоўга запомняць Чэмпіянат Сьвету 1983 года. Яго другі круг супраць Тэры Грыфітса марудна прасоўваўся, аднак не выключала зацікаўленасьці гледачоў. Гульня ішла напрацягу 15 гадзін 51 хвіліны. Падчас гульні быў зроблены максімальны брэйк (147 ачкоў) – першы максімальны брэйк, зарэгістраваны ў Crucible. У выніку Кліф выйграў з лікам 13 – 12. Аднак, дайшоўшы да фіналу, ён не здолеў выйграць у Стыва Дэвіса.
У 1984 годзе Кліфа Торбарна ўзнагародзілі Order of Canada – Ордэнам Канады. Аднак ён не атрымліваў асалоду ад поспехаў у кваліфікацыйных турнірах.
Нараўне з узвышэньнем у яго кар’еры і жыцьці было і некалькі падзеньняў.Так яго мэнэджэр Дэрыл МакКэроў быў забіты ў выніку няшчаснага выпадку на паляваньні ў сярэдзіне 80-ых гадоў. Да гэтага Кліф быў аштрафаваны на 10 000 фунтаў і не дапушчаны на два кваліфікацыйных турніры ў 1988 годзе пасля правалу на тэсце на наркотыкі.
Зараз Кліф жыве ў канадзе і ўсё яшчэ гуляе ў «Дзевятку». Сустракаецца з суайчыннікамі і былымі супэрнікамі Кіркам Стывэнсам і Джымам Вічэм пры кожным зручным выпадку. Ён вельмі часта наведвае Чэмпіянаты Сьвету (Crucible) і зьяўляецца гарачым прыхільнікам снукера.
Афіцыйны сайт Кліфа Торбарна
Паводле cliffthorburn.ca, worldsnooker.com
Легенды снукера. Джымі Уайт.
Джэймс Уорэн Уайт (James Warren White), больш вядомы проста як Джымі ці пад мянушкамі «Whirlwind» («Віхур») ці «People’s Champion» («народны чэмпіён») , нарадзіўся 2 траўня 1962 года ў Лёндане, Англія. Будучы шасьціразовы фіналіст Чэмпіянату Сьвету навучаўся ў каледжы імя Эрнэста Бэвіна.
Снукерам хлопец пачаў цікавіцца яшчэ ва ўзросьце 8 год. Як узгадвае сам Джыммі, ён часта прагульваў заняткі ў школе.Тады разам са сваім сябрам Тоні Мэо Джымі часта збягаў з заняткаў і прыходзіў гуляць у мясцовым клюбе Тэдзі Зэнікэлі.  Відавочна, што ведамі па навукам малады Уайт у коледжы не вылучаўся, таму дэрэктар дазволіў яму час ад часу сыходзіць на трэніроўкі. Неўзабаве талент юнага хлапца заўважыў адзін лёнданскі таксіст, які стаў спонсарам Джымі я яго сябра і пачаў вазіць іх па ўсёй краіне, каб яны, каб юнакі раскрылі свой патэнцыял на аматарскіх спаборніцтвах.
Дзень за днём Уайт паляпшаў сваю гульню і перамагаў на розных дробных турнірах. Так было да таго часу, пакуль яго не запрасілі на Чэмпіянат Англіі сярод юніёраў у 1977 годзе. Да таго часу Джымі Уайт дастаткова валодаў тэхнікай і майстэрствам, таму перамога 15-гадовага ляўшы ўжо не была сэнсацыяй. Гэтым Джымі не абмежаваўся, і наступным крокам на яго шляху да прафесійнага снукера стаў грандыёзны поспех на Нацыянальным аматарскім чэмпіянаце. Ён не толькі перамог, але і стаў адным з самых маладых чэмпіёнаў. Гэтай перамогай Джымі фактычна адкрыў сабе шлях на міжнародную арэну. Ужо на наступны год ён атрымаў запрашэньне на аматарскі Чэмпіянат Сьвету, які пасьпяхова выйграў ва узросьце 18 год.
У 1980 годзе Джымі Уайт стаў прафэсыяналам. Ён літаральна уварваўся ў Мэйн-тур. Ужо ў дэбютны сэзон Джымі трапіў на Чэмпіянат Сьвету., дзе саступіў Стыву Дэвісу.
Аднак у наступны сэзон ён атрымоўвае перамогу на Scottish Masters і ставіць рэкорд – самы малады гулец, якому скарыўся прафэсыйны турнір.стаў самым маладым гульцом, якому пакарыўся прафесійны турнір. Наступныя спаборніцтвы Джымі праваліў, аднак перамог таго ж Стыва Дэвіса ў фінале на Northern Ireland Classic. Стыў здолеў спыніць яго толькі ў паўфінале Чэмпіяната Брытаніі. За выхад у фінал ён змагаўся з больш вопытным Алексам Хігінсам. Гэты паядынак стаў адным з самых выдатных ў гісторыі Крусыбла. Ні Уайт, ні Хігінс да апошняга моманту не хацелі саступаць адзін аднаму, але ў вырашальнай партыі у Алекса апынулася проста больш цярпеньня і спакою і ён выйграў.
Вырашальная партыя, 1981: Alex Higgins/Jimmy White
Пасля у гульні Джымі Уайта адбыўся невялікі спад. Аднак некаторыя крытыкі пачалі ўжо казаць пра тое, што яго зорка пачала згасаць разам са здольнасьцямі.
Усё стала на свае месцы толькі пасля бліскучай перамогі на Masters 1984 года. Там ён ўсім і ўся паказаў свой талент заганяць шары ў лузы з вар’ятскай сілай і вінтамі. Затым прайшоў не менш цікавы фінал Чэмпіянату Сьвету – першы фінал Джымі Уайта з шасьці. Яго супэрнікам зноў стаў славуты Стыў Дэвіс. Падчас гульні Уайт здолеў скараціць сваё адставаньне да мінімуму – 16-17. Аднак на той момат мацнейшым апынуўся Дэвіс, які ў выніку і трымаў кубак у сваіх руках.
Уайт пачаў наступны год сёмым па рэйтынгу. Нядрэнны старт пачаўся чарговым фіналам на Scottish Masters, але там ён не змог адпомсціць Дэвісу. Таксама Віхур паўдзельнічаў у фіналах World Doubles (у пары з Алексам Хігінсам), Carlsberg Challenge і Benson and Hedges Irish Masters, дзе ў адрозненьне ад няўдалага Scottish Masters гэтыя турніры ён выйграў. На сусветным першынстве Джымі дайшоў толькі да стадыі 1/4 фіналу.
Адным з лепшых быў сэзон 1985-1986 гадоў. Джымі паўдзельнічаў у галоўных стадыях Scottish Masters і Goya Matchroom Trophy. Акрамя таго, Джымі трапіў у паўфінал Чэмпіянату Вялікабрытаніі,  абараніў свае тытулы на Сarlsberg Challenge і Irish Masters і выйграла запрашальны турнір Pot Black Cup. Ўсё ішло быццам бы добра, але Уайт ўсё яшчэ заставаўся без рэйтынгавага тытула, і таму перамога ў Mercantile Credit Classic выклікала бурную радасьць як сярод балельшчыкаў Джымі, так і ў самога пераможцы. Аднак на Чэмпіянаце Сьвету ён зноў спыніўся на стадыі  1/4. Хто яго спыніў? Відавочны адказ – усё той жа Стыў Дэвіс.
Пасьпяховым апынуўся і наступны год. Джымі перамог ажно на двух рэйтынгавых турнірах і зноў выйшаў у фінал Mercantile Credit Classic, але не так і не здолеў супрацьстаяць Дэвісў і прайграў у вырашальнай партыі. На Чэмпіянаце Сьвету 1987 года Уайт саступіў Дэвісу амаль без барацьбы ў паўфінале – 11-16. Аднак менавіта пасля гэтага сэзона ён пачаў выйгравалась ўсё больш і больш рэйтынгавых спаборніцтваў.
Сэзон 1989-1990 гадоў стаў адным з самых блеклых і невыразных. З прыкладна пятнаццаці турніраў посьпеху Уайт дамогся толькі на World Matchplay. Маленькім суцяшэньнем стаў другі фінал на першынстве сьвету. Асабліва калі ўлічыць, што ў 1/2 фіналу ён выбіў з барацьбы Дэвіса. Аднак у фінале Джымі не змог пераадолець супраціў маладога Стывэна Хэндры.
Наступны сэзон аказаўся поўным антыподам папярэдняга. Уайт стаў двухразовым чэмпіёнам на Mercantile Credit Classic і World Matchplay, перамог на новым турніры European Open і на World Masters. Аднак на Чэмпіянаце Сьвету Джымі па традыцыі стаў толькі другім.
Калі пачалося чарговае першынства сьвету, многім здавалася, што Джымі ўсё ж такі здолее нарэшце заваяваць галоўную ўзнагароду, та таго ш у яго былі ўсе парадумовы. У фінале ён патрапіў на Хэндры. Пасля больш чым паловы гульні лік быў 14 – 8 на карысьць Джымі. Яму заставалася ўзяць ўсяго чатыры партыі, але Стывэн своечасова апамятаўся і здолеў не толькі адыграцца, але і выйграць увесь чэмпіянат. Суцяшэньнем для Джымі Уайта стаў хіба што максімальны брэйк, які ён зрабіў у матчы супраць Тоні Драга.
У 1992 годзе на Чэмпіянаце Сьвету карціна не зьмянілася. Тады і Джымі, і Стывен на шляху да фіналу выглядалі як каток. Раунд за раундам яны ціснулі сваіх праціўнікаў, пакуль у вырашальнай стадыі Хэндры не раздушыў самаго Уайта з лікам 18 – 5.
Свой апошні, і адначасова самы памятны фінал на Чэмпіянаце Сьвету Джымі сыграў роўна праз год. Тады яму ўжо пераваліла за 32 гады. Пачаў матч Уайт дрэнна, прпрайграваючы Хэндры 1 – 5. Аднак ён не дазволіў шатляндцу паўтарыць былую разгромную перамогу і выйшаў наперад – 10 – 9. Затым рушыла ўслед доўгая і упартая барацьба, у выніку якой Стывэн зноў апынуўся наперадзе спачатку 15-13, а потым і 17-16. Але Джымі не зламаўся! Ён правёў бліскучую сэрыю ў 75 ачкоў, якая дазволіла яму давесьці справу да апошняга, 35 фрэйму. Аднак далей адбылося нешта зусім неверагоднае. Джымі вёў ў партыі 37-24, але памыліўся на простым чорным, які даваў бы яму перамогу. Каментатар той сустрэч знакаміты Дэніс Тэйлар заўважыў тады: «Дарагі мой, трэба было толькі крыху больш уважліва паставіцца да гэтага ўдару». Калі б Уайт забіў гэты няшчасны шар, на стале тады засталося ўсяго 5 чырвоных, і нават трох з іх хапіла для перамогі … Мабыць, гэта не было яго лёсам, выйграць самы прэстыжны снукерны турнір.
Адразу ж пасля пасля шостага разгрому у Крусыбле якасьць гульні Джымі стала прыкметна пагаршацца. Ўсё часцей ён стаў выбываць на раньніх стадыях, прычым з даволі непрыстойным лікам. Аднак яшчэ больш горшыя часы былі толькі наперадзе.
У 1996 годзе Джымі ўстанавіў свой асабісты «рэкорд»: у пяці запар рэйтынгавых турнірах Уайт не прайшоў далей першага раунда. Ўратаваўся ад ганьбы Джымі на International Open. У 1/4 Уайта чакаў яго прынцыповы супэрнік Стывэн Хэндры, ужо пяціразовы чэмпіён сьвету, які не даў засумнявацца ў сваёй перавазе і лёгка выйграў.
За тры гады, пачынаючы з сярэдзіны 1994 года, Джымі так ні разу і не зьявіўся ў фінале рэйтынгавых спаборніцтваў, і ў рэшце рэшт збылося тое, чаго асьцерагаўся Уайт – ён пакінуў межы top-16.
Джымі паспрабаваў вярнуцца ў снукерную эліту ў 1997 годзе: ён выдатна стартаваў з двух запар фіналах. У гэтым жа сэзоне ён пасьпеў стаць фіналістам Прэм’ер-лігі. Але, на жаль, гэта былі фіналы нерэйтынгавых турніраў, і, магчыма, таму намаганьні вярнуцца ў шаснаццаць мацнейшых не сконьчыліся посьпехам. Цікава было, калі Уайт сарваў усе апладысмэнты на Сусьветным Чэмпіянаце, калі ён у 1/16 усё ж такі перамог Хэндры. Спыніў Джымі ў 1/4 яго прыяцель Роні О’Саліван. Джымі быў у кроку ад вяртання ў top-16, але гэта паражэньне пакінула яго надзеі на будучыню.
Нягледзячы на ўзрост Джымі стараўся падтрымліваць сваю гульнявую форму: ён усё ж такі дамогся свайго на British Open-2000. Упершыню за шэсьць год Уайт выйшаў у фінал рэйтынгавага турніру. І няхай яго перамог Пітэр Эбдан, гэта дасягненьне было вельмі добрым. Гульня пачала паступова паляпшалацца. І хоць ён не здолеў прабіцца на першынства сьвету, але па выніках двух сэзонаў стаў 11-м.
Вынікі сэзона 2001-2002, выключаючы Чэмпіянат Сьвету (з яго ён хутка выбыў), цалкам задаволілі чаканьні Джымі. З дзьвюма 1/4 фіналу ён заслужана падняўся яшчэ на адзін радок у рэйтынгу. Акрамя таго, Джымі трапіў у 1/2 прэстыжнага турніру Masters.
Наступны сэзон стаў поўным расчараваньнем для балельшчыкаў Уайта. Ён не толькі не выйшаў ні ў адзін фінал, але і прымудрыўся пабіць сваё нядаўняе дасягненьне. На гэты раз Джымі прайграў у дэбютных матчах шэсьць разоў да шэрагу.
Да сезону 2003-2004 Джымі рыхтаваўся вельмі старанна. Першыя два спаборніцтвы ён правёў як звычайна, пакінуўшы іх на раньніх стадыях. Аднак на Чэмпіянаце Брытаніі Уайт зьдзейсніў сапраўдны рывок і дайшоў да 1/2 фіналу, але не трапіў у фінал. Праз адзін турнір Джымі ў другі раз за сэзон дайшоў да фіналу, і на гэты раз не выпусьціў свайго шанцу, перамогшы Пола Хантэра з лікам 9 – 7.
Наступны год стаў пачаткам краху гульні Джымі. Няўдачы пераследавалі Джымі і на Чэмпіянаце Вялікабрытаніі, толькі на гэты раз ён проста здаўся з-за дрэннага самаадчываньня з лікам 0-7. Затым рушыў у след імгненны вылет з Welsh Open і China Open. Чэмпіянат свету стаў невялікім суцяшэньнем: на ім Уайт дабраўся да стадыі 1/8.
Аднак які парадокс: нягледзячы на цалкам провальны сэзон, Уайт не проста не сышоў з top-16, але і падвысіўся ў рэйтынгу да 8 месца! Цалкам незразумела, як гэта магло адбыцца. Ёсць вэрсія, што, па-першае, яго галоўныя супэрнікі гулялі дрэнна, а, па-другое, павышэньню паспрыялі выдатныя вынікі папярэдняга сэзона (бо афіцыйны рэйтынг улічвае вынікі двух гадоў).
Зрэшты, нават нягледзячы на гэта цудоўнае выратаваньне, Джымі не золеў палепшыць сваю гульню. На гэты раз месца ў сусветным рэйтынгу адпавядала ўзроўню гульні – ён стаў 35-м. Джымі паабяцаў, што пакажа зусім іншы снукер ў наступным сэзоне і абавязкова вернецца ў снукерную эліту, але ў рэальнасьці ўсё адбылося зусім інакш: ён скаціўся яшчэ на 25 пунктаў. Вельмі хутка і, галоўнае, без супраціву ён пакінуў большасць прафэсійных спаборніцтваў. Ён нават не здолеў кваліфікавацца ні на адзін з рэйтынгавых турніраў.
Такім чынам, сезон 2007-2008 стаў для Уайта момантам ісьціны. Да апошняга гадзіны было незразумела, ці застанецца вялікі гулец у Мэйн-туры. Скэптыкі казалі, што гэта будзе апошні сэзон для Джымі. Але на Чэмпіянаце Сьвету Уайт даказаў адваротнае: ён жвава праехаўся па сваіх супэрніках і дабраўся да 1/32 фіналу. Ён апынуўся ў кроку ад выхаду ў фінальную частку Чэмпіяната Сьвету, і ў кроку ад top-64. Аднак усё-ткі застаўся гуляць на наступны год. Якое ж было ўсеагульнае здзіўленьне, калі на стартавым турніры наступнага сэзона Джымі зноў здолеў прабрацца праз цяжкую кваліфікацыю да 1/32 фіналу. Так Віхорзноў паказаў усяму сьвету, што не збіраецца здавацца.
Так Джымі Уайт камэнтаваў свае няўдачы на Чэмпіянатах Сьвету: «Калі я выйграваў 14 – 8 ў 1992 годзе, я думаў аб тым, каго я павінен і каго не павінен падзякаваць, у выніку, я страціў канцэнтрацыю. Потым было 17-17 ў 1994 годзе, я моцна нэрваваўся. Перад матчам супраць Стыва Дэвіса ў 1984 годзе, я памяняў налепку на сваім кіе, але я зьмяніў яе зноў пасля першай сэсіі. У наступных трох сесіях я быў пераможаны. … Калі б я не верыў у перамогу на Чэмпіянаце, то не гуляў бы больш. Я ведаю, што ўсё яшчэ магу перамагчы».
Шмат хто і зараз лічыць, што Уайт самы талантлівыі з усіх снукеристаў. А шматразовы чэмпіён сьвету Джон Пульман кажа аб ім як аб «найвялікшым з усіх талентаў, якія прыходзілі ў Снукер».
Тым не менш, Уайту належаць многія дасягненьні і рэкорды. Ён стаў самым маладым пераможцам аматарскага Чэмпіянату Сьвету і адным з самых маладых пераможцаў першынства Англіі па той жа вэрсіі. Па заробленым прызавым Джымі ідзе на чацьвёртым месцы, пасля Роні О’Салівана, Стыва Дэвіса і Стывэна Хэндры.Уайт – адзін з самых сэрыйных снукерыстаў сьвету, на яго рахунку ўжо больш за 260 сэнчуры, што зьяўляецца пятым паказчыам.(Акрамя дасягненьняў, якія датычацца снукера, у пачатку 1990-х Уайт трэніраваў і садзейнічаў станаўленьню як гульца Роні О’Салівану).
У 1999 годзе за заслугі перад Злучаным Каралеўствам ён атрымаў званьне MBE (The Most Excellent Order of the British Empire).
Афіцыйны сайт Джымі Віхура Уайта
Фота jimmywhirlwindwhite.com
Паводле jimmywhirlwindwhite.com, talksnooker.co.uk, peoples.ru, ru.wikipedia.org
Легенды снукера. Алекс Хігінс.
Алекс Хігінс (Alex Higgins) нарадзіўся ў пятніцу 18 сакавіка 1949 года ў Бэлфасце, Паўночная Ірляндыя. Ён прыйшоў у гэты сьвет, каб заваяваць 24 тытулы за 19 год, у тым ліку два тытулы чэмпіёна сьвету. Алекс вядомы сваім моцным і выбуховым характарам, за які атрымаў мянушку Ураган.
У Бэлфасьце ён жыў з бацькамі і трымя сёстрамі. Там жа ён пачаў цікавіцца снукерам ва ўзросьце 11 год у мясцовым клюбе The Jampot. Такім чынам, у яго атрымоўвалася зарабляць пару пэнсаў у дзень. Хутка хлопец вырашыў, што ён здольны зарабляць больш грошай. У 14 год Алекс пераехаў у Англію, каб стаць жакеям. Аднак ён набраў вагу і быў адхілены ад вучобы.
Алекс Хігінс вярнуўся Бэлфаст і зноўку заняўся снукерам. Ужо ў 16 год ён зрабіў  свой першы максімум. У 1968 годзе выйграў Усе-Ірляндскі і Паўночна-Ірляндскі аматарскія чэмпіянаты.
У 1971 годзе Алекс Хігінс увайшоў у статут прафэсыяналаў, а ў 1972 – ён ужо выйграў галоўны тытул Чэмпіянату Сьвету ва ўзросьце 22 год. Ён быў самым маладым уладальнікам гэтага тытулу, пакуль яго рэкорд не быў пабіты Стывам Хэндры, што стаў чэмпіёнам сьвету ў 21 год. Перамога прынесла Алексу не толькі значны тытул, але і папулярнасьць сярод гледачоў. За магутны стыль гульні і і хуткасьць яго празвалі Ураганам.
Праз чатыры гады Хігінс зноў дайшоў да фіналу Сусьветнага Чэмпіянату, але прайграў там Рэю Рэярдану. У 1980 годзе ён дайшоў да свайго трэцяга фіналу на гэтым турніры, але зноў прайграў Кліфу Торбану, негледзячы на тое, што спачатку меў перавагу.
Нягледзячы на пэўны зацішак у гульні, у асабістым жыцьці ў Алекса адбываліся буйныя зьмены. у 1976 годзе ён упершыню ажаніўся. Прыкладна ў той жа час пачаліся яго праблемы з Сусьветнай Асацыяцыяй Снукера і Більярда (WPBSA), што нездзіўляльна за-за вялікай любві Алекса алкагольным напоям, азартным гульням і жанчынам. Іх першае сутыкненьне адбылося яшчэ ў 1973 годзе, калі Хігінс апрануў на Чэмпіянат Сьвету ў непрафэсыйных белых штанах, за што быў аштрафаваны. Гэта быў яго першы штраф…
У 1980 годзе Алекс ажаніўся другі раз на англічанцы Лін Эвісан. Пасля зьяўленьня дачкі Ларэн Хігінс зноў акрыяў духам і падыйшоў да чарговага Чэмпіянату Сьвету адпачыўшым і сабраным.
Такім чынам, на першынстве сьвету 1982 года Алекс Хігінс нарэшце здолеў заваяваць свой другі тытул чэмпіёна ў барацьбе супраць Рэя Рэярдона. Хігінс не толькі выйграў увесь матч, але і зрабіў у апошнім фрэйме рэкордную сэрыю ў 135 ачкоў. Гэта была яго не столькі прафэсыйная, колькі эмацыйная перамога. Яшчэ адзін цікавы матч выдаўся ў паўфінале з Джымі Уайтом. Пры рахунку 14/15 па партыях і 0/59 у фрэйме, Хігінс прыняў тупіковую пазіцыю без адзінага простага чырвонага. Ён выявіў неверагоднае самавалоданьне ў вельмі напружанай сітуацыі і, дэманструючы складаныя ўдары, вырваў партыю, зрабіўшы клірэнс — 69 ачкоў з кія. Той брэйк яшчэ доўга не схадзіў з экранаў тэлевізараў і стаў самым яркім прыкладам фэнамэнальнай пабудовы серый Алекса. Той снукерны сэзон мінуў пад імем Урагана.
Alex Higgins 69 break 1982
1983 год пачаўся вельмі добра для Алекса Хігінса: у сакавіку ў яго нарадзіўся сын Джордан. Праўда, у шлюбе пачалі праяўляцца расколіны. Падчас адпачынку на Маёрцы Алекс пасля чарговай сваркі з Лін прыняў сьмяротную дозу снатворага. Большасьць людзей, што адчулі блізкасьць сьмерці, зламалася б, аднак гэта не быў лёс Урагана. Напрацягу чатырох дзён рэабілітацыі ў бальніцы ён падрыхтаваўся да Чэмпіянату Вялікабрытаніі, на якім пасьпяхова атрымаў перамогу. Аднак гэта была апошняя значная перамога Алекса.
Усё больш пагаршаліся адносіны з Лін. Шлюб канчаткова быў разарваны ў 1985 годзе. З гэтага часу ў яго жыцьці было больш скандалаў з WPBSA, чым перамог за снукерным сталом. Здавалася, што Хігінс увесь час трапляў у непрыемнасьці: ён атрымоўваў штрафы ад Асацыяцыі, ламаў косткі, атрымліваў нажавыя раненьні, гуляў у казіно… Хігінс, як і мноства іншых таленавітых гульцоў, валодаў няўстойлівым характарам, што нярэдка прыводзіла яго да частых сварак і боек – па-за і падчас матчаў. Адзін з самых сур’ёзных выпадкаў адбыўся ў 1986 годзе на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, калі Хігінс ударыў галавой аднаго з афіцыйных прадстаўнікоў турніру. Гэта прывяло да яго адхіленьня ад ўдзелу ў турнірах на год. Алекс больш нагадваў хулігана і бунтаўніка, чым гульца-прафэсыянала.
У 1997 годзе Алекс Хігінс аб’явіў аб сваім зыходзе с прафэсыйнага снукеру. У наступным годзе дала аб сабе знаць адна з шкодных звычак урагана – паленьне: яму дыгнаставалі рак горла.
Хігінс часткова адышоў ад снукера. Ён зьяўляўся ў 2005 і 2006 гадах на турнірах Irish Professional Championships, але гэтыя вяртаньні сконьчыліся для яго паразамі ў першых жа матчах. 12 чэрвеня 2007 года Алекс Хігінс зноў напаў на рэфэры аднаго дабрачыннага матча, які праходзіў на паўночным усходзе Англіі.
У 2007 годзе ён напісаў сваю аўтабіяграфію – «Вачыма ўрагана: мая гісторыя», якая стала бэстсэлерам. У 2009 Ураган прыняў удзел у Чэмпіянаце Сьвету па шасьці чырвоным шарам, аднак выйграў толькі адзін матч, прайграўшы тры (два з іх усухую), і ў выніку не выйшаў з групы.
І ўсё ж, нягледзячы на свой вельмі супярэчлівы характар, Алекс Хігінс застаецца адным з самых папулярных гульцоў за ўсю гісторыю гульні. Яго грандыёзныя дасягненьні ў снукеры бясспрэчны так жа, як і дасягненьні Роні О’Салівана або Стывена Хэндры.
Зараз Алекс Хігінс усё яшчэ жыве снукерам і вядзе барацьбу са сваёю хваробаю.
Latest Alex 'Hurricane' Higgins interview: snooker is like a drug
Тытулы ў прафэсыйнай кар’еры:
1972 – Irish Professional Championship, Park Drive World Championship
1974 – Watneys Open
1975 – Canadian Open
1976 – Canadian Club Masters
1977 – Canadian Open
1978 – Irish Professional Championship
1978 – Benson & Hedges Masters
1979 – Irish Professional Championship
1979 – Tolly Cobbold Classic
1980 – Padmore/Super Crystalate International
1980 – Tolly Cobbold Classic
1980 – British Gold Cup
1980 – Pontin’s Professional
1981 – Benson & Hedges Masters
1982 – Embassy World Championship
1983 – Irish Professional Championship
1983 – Coral UK Championship
1984 – World Doubles Championship
1985 – World Team Cup
1986 – World Team Cup
1987 – World Team Cup
1989 – Irish Professional Championship
1989 – Benson & Hedges Irish Masters
Паводле talksnooker.co.uk, en.wikipedia.org
Легенды снукера. Дэніс Тэйлар.
Дэніс Тэйлар (Dennis Taylor) нарадзіўся 19 студзеня 1949 года ў Колайлендзе (графства Тырон, Паўночная Ірляндыя). Ён пачаў гуляць у снукер, калі яму было 9 год, а ў 14 год ужо стаў мясцовым чэмпіёнам. Дэніс пераехаў у Англію ў 1966 годзе і пасяліўся каля Блэкбэрна ў Ланкашыры. У 1968 годзе ён выйграў чэмпіянат па більярдзе National Under-19. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што на працягу больш чым 20-і год Дэніс Тэйлар уваходзіў у Топ-16 міравога рэйтынгу.
Тэйлар зьяўляецца адным з самых знакамітых гульцоў у снукер з Паўночнай Ірляндыі. Ён запоўніўся сваімі акулярамі «да гары нагамі» і ўзрушаючым пачуцьцём гумару. За сваю кар’еру ён займеў велізарны легіён прыхільнікаў. І зараз Дэніс Тэйлар прыцягвае да сябе ўвагу фанатаў, працуючы камэнтатарам снукерных турніраў на ВВС. Яго бязьмерна паважаюць калегі-гульцы, яго пазнаюць простыя прыхільнікі снукеру.
Прафэсыяналам гэты ірляндзец стаў у 1971 годзе. Аднак яго першая прафэсыйня гульня адбылася толькі на Чэмпіянаце Сьвету 1973 года, дзе ён ужо ў першым крузе прайграў Кліфу Торбарну з лікам 8/9. у 1974 Тэйлар нават не прайшоў кваліфікацыю на Чэмпіянат Сьвету. Аднак у 1975 годзе на гэтым жа Чэмпіянаце ён дайшоў да паўфінала, дзе яго разбіў Эдзі Чарлтан з лікам 19/12. Такім чынам, Дэніс заявіў сябе гульцом, які ў будучым можа дасягнуць вялікіх вышынь. Аднак у 1977 у іншым паўфінале ён прайграў зноў Кліфу Торбарну.
У 1979 годзе ў Дэніса Тэйлара адбыўся першы ў яго прафэсыйнай кар’еры фінал у турніры Crucible. Аднак і тут ён прайграў Тэры Грыфітсу. Напрацягу наступных шасьці год Дэніс больш не выходзіў у фінал у турнірах. Некаторыя нават назвалі гэта «праклёнам Crucible».
У сэзоне 1984-1985 гадоў фартуна зьмянілася на карысьць ірляндца. Раптоўная сьмерць маці засмуціла яго: ён выйшаў з першага ранжырваньня гэтага сэзону – Jameson International – пасля дасягненьня чвэрць-фіналу. Тэйлар хацеў адмовіцца ад удзелу і ў наступным турніры – Rothmans Grand Prix, але сям’я пераканала яго. Цэлая нацыя прасьлязілася разам з ім, калі ён разбіў Кліфа Торбарна, каб атрымаць свой першы тытул.
Аднак самае лепшае бяло яшчэ наперадзе ў гэтым сэзоне. Дэніса Тэйлара назаўжды запомнілі пасля эпічнай перамогі на Сусьветным Чэмпіянаце супраць Стыва Дэвіса – аднаго з найвялікшых гульцоў у снукер. Прыблізна 18,5 мільёнаў чалавек пасля апоўначы глядзела па тэлебачаньні гэты фінал.
На гэты фінал Дэніс Тэйлар ішоў поўным аўсайдэрам, ніхто не ставіў на яго супраць Стыва Дэвіса. Гэта падцьвердзіла першая сэсія: Дэніс зьневажальна спусьціўся да васьмі прамых страт у гульні запар. Шанцы прайграць гэты матч і не пазбавіцца «праклёну Crucible» былі для яго астранамічнымі. Варта было прыдумаць нешта кардынальнае, каб падняць гульню на годны ўзровень.
Аднак жартаўнік Тэйлар быў вядомы сваім нязломным характарам: ужо ў другой сэсіі ён адыграў семь з васьмі фрэймаў і сконьчыў яе з лікам 7/9. Менавіта ў гэты момант натоўп захапіўся гэтым фіналам і прыстаў да экранаў сваіх тэлевізараў. У трэцім падыходзе да стала Тэйлар зрабіў лік 15/17, а потым нейкім цудам і 17/17. Зыход гульні Тэйлар – Дэвіс у фінале Чэмпіянату сьвету 1985 года вырашыўся на апошнім чорным шары на карысьць паўночна-ірляндскага гульца са сталёвымі нэрвамі.
На наступным сусьветным Чэмпіянаце ён прайграў ужо ў першым раўндзе Майку Халету. Напрыканцы матча ён павесіў белы ручнік на свой кій і стаў ім размахваць у знак сваёй капітуляцыі (гэты жэст пазней будуць выкарыстоўваць некаторыя гульцы ў гісторыі снукера). Пачуцьцё гумару ніколі не пакідала Дэніса Тэйлара.
У 1989 годзе ён выйграў прэстыжны турнір B & H Masters, абыграўшы ў фінале Алекса Хігінса. Гэты матч заклаў аснову доўгай баразьбы паміж гэтымі двума гульцамі: калі яны гулялі між сабой напруджаньне ў зале заўжды было высокім.
Дэніса Тэйлара ўсё часьцей прыцягвалі як камэнтатара, гэтаму паспрыяў раньні зыход з гульні. На Сусьветным Чэмпіянаце 1999 года ён абвясьціў аб сваёй адстаўцы, але вырашыў згуляць у яшчэ адным сэзоне. Сэзон быў няўдалым і, на гэты раз, Дэніс сапраўды адышоў ад гульні.
Незвычайныя акуляры, прыязны характар і нахабны ірляндскі досьціп зрабілі Тэйлара адным з самых знакамітых спартыўных твараў у Вялікабрытаніі и неперасягненнай легендай снукера.
Паводле dennistaylor.co.uk, talksnooker.co.uk, fansnooker.com
Легенды снукера. Джэкі Ры.
Джэкі Ры (Jackie Rea) нарадзіўся 6 красавіка 1921 года ў Паўночнай Ірляндыі. Падчас Другой сусьветнай вайны ён быў камандзірам у арміі. Ён быў адным з вялікіх гульцоў у снукер, які верыў, як і яго сучаснік, Фрэд Дэвіс, што гульня павінна быць вясёлай. На жаль, яго лепшыя часы ў снукер прыйшліся на канец 1950 – пачатак 1960 гадоў, калі зацікаўленасьць снукерам была нізкай.
Джэкі Ры пачаў гуляць у снукер у бацькавым бары. Пазней, калі ён выйграў Ірляндскі аматарскі чэмпіянат 1947 года, ён адразу стаў прафэсыяналам і паехаў пакараць Паўночна-ірландскі прафэсыйны чэмпіянат. І працягваў гэта рабіць з 1951 года да таго моманту, як Алекс Хігінс зрынуў яго ў 1972 годзе.
Джэкі Ры ўпершыню трапіў на Сусветны Чэмпіянат ў 1949 годзе, але прайграў у чвэрцьфінале, і яго наступная спроба адбылася ў 1952, калі чэмпіянат Professional Matchplay на некалькі гадоў заняў месца афіцыйнага Сусветнага Чэмпіянату з-за спрэчкі кіраўніцтва.
Запісы таго спаборніцтвы няпоўныя, але Джэкі выйграў свой першы кругавы матч і прайграў у паўфінале. Ён прайграў у першым крузе ў 1953 і ў 1954 гадах, але зноў быў у паўфінале 1955 і 1956 гадоў, прайграўшы Фрэду Дэвісу і Джону Пулману. У 1957 годзе ён дасягнуў фіналу, але Джон Пулман аказаўся занадта добры для яго.
Пасля гэтага Сусветнага Чэмпіянату 1957 года спаборніцтвы спыніліся да 1964 года. Такім чынам, Джэкі не гуляў да 1969 года. У 1969 годзе ён дайшоў да чвэрцьфінала і паўтарыў гэты вынік у 1970. Пазьней гэты ірляндскі гулец ніколі не выходзіў за рамкі першага круга ў прафэсыйных турнірах. Ён працягваў гуляць да канца 1980 года, але рэдка дабіраўся да кваліфікацыйных этапаў любых спаборніцтваў. Джэкі ніколі не ўваходзіў у 20-ку мацнейшых у сусьветным рэйтінгу (у сэзоне 1985-1986 гадоў ён займаў 76 месца).
Ідэя жыцьцярадаснага ірляндца пра весялосьць падчас гульні была, магчыма, адной з прычын недахопу посьпеху ў гульні, аднак ён быў адным з найбольш папулярных гульцоў дзякуючы свайму гумару. Джэкі заўжды меў сувязь з гледачамі і Дэніс Тэйлар прызнаўся, што шмат чаму навучыўся у Джэкі. Вялікі выдумшчык, ён быў адным з наватараў «Ірландскага жарту» і часта пачынаў свой выступ словамі: «Не называйце нас ірляндскімі тупенямі. Мы вынайшлі вельмі зручнае туалетнае сядзеньне, пакуль, праз 200 год, нейкі дурны ангелец не зрабіў у ім дзірку!».
Дасягненьні:
World Professional Championship – фіналіст 1957
Northern Ireland Professional – чэмпіён 1948-1950, 1951-1971
News of the World – чэмпіён 1955
Irish Amateur – чэмпіён 1947
Паводле fansnooker.com, ru.wikipedia.org
Легенды снукера. Кліф Уілсан.
Кліф Уілсан (Cliff Wilson) нарадзіўся 10 траўня 1934 года ў мястэчку Трэдгар, Уэльс. Адсюль паходзіў і знакаміты ў будучым яго сябра і канкурэнт – шасьціразовы чэмпіён сьвету Рэй Рэярдон. З цягам часу іх матчы заўжды зьбіралі шмат гледачоў, але Рэй звычайна вырываўся наперад.
Кліф Уілсан знакаміты тым, што быў адным з самых хуткіх гульцоў снукера з моцным характарам, нягледзячы на сур’ёзныя праблемы са зрокам. Самым хуткім, пакуль на снукернай сцэне не зьявіўся Алекс Хігінс, але гэта ўжо іншая гісторыя. Уілсан унікальны і тым, што яго кар’ера, быццам, была падзелена на дзьве часткі з прамежкам у 15 год.
У 17 год Кліф Уілсан заняў другое месца за Рэксам Уільямсам, на чэмпіянаце National Under-19, аднак выйграваў гэты турнір два наступныя гады (у 1952 і 1953 гадах). Яго хуткі стыль забіваньня шароў і дасьціпнасьць зрабілі яго любімым гульцом натоўпу, яго выступленьняў у Лёндане нецярпліва чакалі. Пасля таго, як Рэярдон зьехаў у Стоўк, Кліф здолеў выйграць Welsh Amateur ў 1956 годзе, але ў той час папулярнасьць снукера была вельмі нізкай. Сусветны чэмпіянат быў прыпынены і для Уілсана не было ніякай будучыні ў якасьці прафэсыянала. Кліф расчараваўся ў гульні. Пасля яшчэ некалькіх матчаў ён цалкам адмовіўся ад снукера і сканцэнтраваўся на працы на сталеплавільным заводзе. У гневе ён спецыяльна не зьбіраў свой кій на працягу 15 год.
У 1972 годзе яго стары сябра Рэй, які вярнуўся ў Трэдгар, папрасіў аб дапамозе ў рабоце з камандай мясцовай лігі. Снукер паступова пачаў аднаўляць сваю папулярнасьць у сьвеце. Энтузыязм Кліфа вярнуўся. Навык нікуды не згубіўся, але зрок пагоршыўся. Яго левае вока было цяпер фактычна бескарысным. Ён спрабаваў гуляць у павязцы, аднак потым адмовіўся ад яе выкарыстаньня, аддаўшы перавагу акулярам.
Нягледзячы на праблемы са зрокам Кліф Уілсан атрымаў міжнароднае лідэрства і ў 1977 годзе аднавіў тытул Welsh Amateur. Гэта дало яму кваліфікацыю для World Amateur 1978 года на Мальце. Пасля цяжкага чвэрцьфіналу супраць Джо Грачыла, мясцовага фаварыта, над якім ён атрымаў перамогу, нягледзячы на намаганьні натоўпу адцягнуць яго ўвагу ад гульни, Кліф працягнуў змаганьне і ўзяў галоўны тытул турніру, разбіўшы Джо Джонсана ў фінале. Пазней ён атрымоўваў тытул Уэльса ў 1979 годзе, а затым, ва ўзросце 45 гадоў, стаў прафэсіяналам.
У яго першыя чатыры сезоны ў прафэсыянальным снукеры ён кожны раз атрымліваў кваліфікацыю для Crucible, але ніколі не ішоў далей першага кола. У 1981 годзе Уілсан-прафэсыянал дайшоў да фіналу Welsh Professional, дзе пацярпеў няўдачу ў гульні супраць Рэя Рэярдона. Чвэрцьфінал Jameson International ў 1982 годзе дапамог яму дасягнуць 20 месца ў кваліфікацыі да канца сэзона 1982-1983. І ўсё ж такі незахапляльныя вынікі трымалі яго па-за 16-ці лепшых на працягу наступных чатырох сэзонаў. Кліф ніколі ў сваёй кар’еры не дабіраўся далей чвэрцьфіналу ў значных спаборніцтвах.
Буйное прасоўваньне ў эліту Кліф Уілсан зрабіў ў 1988-1989 гадах, але гэта доўжылася толькі на працягу аднаго сэзона.  Далей ён пачаў павольна скатвацца ў кваліфікацыі, але ў 1991 годзе атрымаў свой самы вялікі грашовы прыз 16 000 £, калі ўзяў свой адзіны галоўны тытул як прафэсіянал, разбіўшы Эдзі Чарлтана на World Seniors Championship. Цікава, што гэтае спаборніцтва ні разу больш не было праведзена з тых часоў, такім чынам, Уілсан – адзіны яго пераможца.
Акрамя вачэй Кліф Уілсан меў праблемы са спіной, каленам і сэрцам. У выніку ў яго разьвілася хвароба печані і падстраўнікавай залозы, ад якой ён памёр у чэрвені 1994 года. Аднак нягледзячы на свае хваробы, Уілсан умеў атрымоўваць усю асалоду ад жыцьця. Яшчэ за два гады да сваёй сьмерці гэты валійскі гулец у апошні раз нагадаў аб сабе на чэмпіянаце Вялікабрытаніі, выбіўшы з турніру маладога Роні О’Салівана і даўшы бой Стывэну Хэндры.
Нехта скажа, што Кліф Уілсан быў аднаразовым гульцом. Аднак гэта будзе неправамерна. Хто ведае, чаго б дасягнуў Кліф, калі б не выпаў з гульні на такі доўгі тэрмін. Калі б ён быў народжаны праз 20 год, а не ў той час, калі снукер быў непапулярным, то гэта, магчыма, была б іншая гісторыя. Уілсан так добра гуляў з адным здаровым вокам, што было б, калі яго зрок не здрадзіў яму? Шкада, што мы ніколі пра гэта не даведаемся.
Дасягненьні:
Чэмпіён World Seniors – 1991
Другое месца на Welsh Professional Championship – 1981, 1984
Чэмпіён World Amateur – 1978
Чэмпіён Welsh Amateur – 1956, 1977, 1979
Чэмпіён Pontins Autumn Open – 1976
Другое месца на English Amateur Championship – 1954
Чэмпіён National Under-19 – 1952, 1953
Паводле fansnooker.com, en.wikipedia.org, sports.ru
Легенды снукера. Рэй Рэярдон.
Рэй Рэярдон (Ray Reardon) нарадзіўся 8 кастрычніка 1932 года ў маленькім шахцёрскім мястэчку пад назвай Трэдгар, Уэльс. Калі хлопцу споўнілася 14 год, ён кінуў сваю адукацыю ў школе і стаў шахцёрам. У той жа час ён сур’ёзна пачаў захапляцца снукерам. Рэй нават апранаў пяльчаткі падчас працы ў шахце, каб не параніць рукі. Аднак пасля таго, як у шахце аднойчы здарыўся абвал, Рэй вымушаны быў кінуць працу ў шахце. У хуткім часе ён уладкаваўся афіцэрам паліцыі ў горадзе Сток-он-Трэнт, але займацца любімым снукерам не перастаў.
Ужо ў 1949 годзе Рэй выйграў аматарскі турнір — News of the World. Між 1950 і 1955 гадамі выйграў яшчэ чэмпіёнскія тытулы аматарскага турніру Уэльса. Пасля, калі Рэй Рэярдон зноў пераехаў у родны  Трэдгар, ён пачаў улададкоўваць паказальныя матчы з другім гульцом Кліфам Уілсанам, каб увесь час удасканальваць сваю ўласную гульню. У выніку ў 1964 годзе ён выйграў аматарскае першынство Англіі.
Гэтая перамога стала вырашальнай для маладога валійца, ім зацікавіліся спонсары. У 1967 годзе Рэярдон вырашыўся кінуць сваю асноўную працу і перайсьці ў прафэсыянальны снукер. Варта адзначыць, што для гульца гэта было цяжкае рашэньне, бо праца забясьпечвала сямью. На той час у яго не было нават уласнага жытла. Перайсьці ў прафэсыяналы было адначасова цяжкім і прывабным рашэньнем.
Прафэсыйная кар’ера Рэя Рэярдона працягнулася амаль 3 дзесяцігодзьдзі з 1967 па 1992 год. Першае зьяўленьне яго на Чэмпіянаце Сьвету адбылося ў 1969 годзе, але яно яшчэ не прынесла яму статут чэмпіёна. Аднак ужо ў наступным годзе Рэй атрымаў перамогу ў матчы супраць васьміразовага чэмпіёна сьвету – Джона Пульмана.
Усяго за сваю кар’еру Рэй Рэярдон выйграў 20 тытулаў, з якіх 6 тытулаў чэмпіёна сьвету (1970, 1973—1976, 1978 гг.). Яго гульня значна пагоршылася пасьля сьмерці бацькі ў 1982 годзе.  У Рэя ўпаў зрок, і апошнія гады прафэсыйнай кар’еры ён стаў насіць акуляры «ў стыле Дэніса Тэйлара» (уверх нагамі). Паступова яго імклівае падзеньне ў снукеры станавілася ўсё больш непазбежным. Таму ва ўзросце 60 год (1992 год) ён вырашыў кінуць прафэсыйную кар’еру, але гэта зусім не значыла, што ён вырашыў закінуць снукер.
Рэярдон стаў знакамітым не толькі сваёй выдатнай гульнёй, але ён прыўнёс у снукер відовішчнасьць і гумар. Ён атрымаў прозьвішча «Дракула» дзякуючы сваёй пастаяннай прычосцы і няправільнаму прыкусу. Яго зьнешнасьць нават абыгрывалася ў мюзыкле Billy the Kid and the Green Baize Vampire.
У 1985 годзе за заслугі перад Злучаным Каралеўствам Рэй Рэярдон атрымаў Ордэн Брытанскай імпэрыі (MBE, The Most Excellent Order of the British Empire). Валіец лічыцца самым сэрыйным снукерыстам свайго часу – больш за 70 сэнчуры.
На пачатку 2000-х гадоў Рэаярдон займаўся трэнерскай дзейнасьцю: менавіта ён рыхтаваў знакамітага Роні О’Салівана да Чэмпіянату 2004 года, аказваючы псіхалагічную і тэхнічную дапамогу.
Філасофію Рэярдона як гульца і як трэнера можна абазначыць яго уласнымі словамі: «Не магу ўзгадаць, каб нехта пытаўся, хто прыйшоў другім. А ты можаш?» Менавіта такая рашучасьць перамагчы ў спалучэньні з неверагодным майстэрствам дапамаглі валійскаму гульцу быць першым.
Фота The Herald and Weekly Times Limited
Паводле ru.wikipedia.org, prosnookerblog.com, talksnooker.co.uk
Легенды снукера. Фрэд Дэвіс.
Мы ўжо ўзгадвалі Джо Дэвіса, зараз надышоў час узгадаць не менш знакамітага піянэра снукеру – Фрэда Дэвіса, брата Джо.
Памятаеце знакамітую песьню Пола Макартні «When I’m 64»? Хоць ён і не меў на ўвазе Фрэда Дэвіса, калі пісаў яе, але яна б ідэяльна падышла б да выступу гэтага снукерыста ў паўфінале Чэмпіянату Сьвету ў 1978 годзе…
Фрэд Дэвіс нарадзіўся 13 жніўня 1913 года ў Дэрбішырэ, Англія. Ён быў прафэсыяналам саёй справы ў більярдзе і снукеры і не саступаў свайму страрэйшаму брату ў барацьбе. На працягу дзесяцігодзьдзяў Фрэд фактычна быў адзіным гульцом, які мог супрацьстаяць Джо Дэвісу.
Першапачаткова Фрэд Дэвіс гуляў у ангельскі більярд і стаў прафесыяналам у гэтай гульні ўжо ў 1929 годзе. Свой першы афіцыйну снукерны матч Фрэд правёў у 1937 годзе, калі прайграў у першым раўндзе Чэмпіяната Сьвету валійскаму гульцу Білу Уізэрсу.
Фрэд Дэвіс быў знакаміты сваёй блізарукасьцю. Задоўга да таго, як Дэніс Тэйлар стаў знакаміты сваімі акулярамі ўверх нагамі, Фрэд выправіў свой недахоп парай злучаных паміж сабой лінзаў ад акуляраў. Магчыма, гэта ўздзейнічала на якасьць яго гульні, таму што два наступныя гады ён дасягаў паўфіналаў, а пазней ў фінале амаль абыграў свайго старэйшага брата.
Калі пачалася Другая сусьветная вайна, снукерныя турніры адмянілі, а Фрэда заклікалі ў войска. Пасля дэмабілізацыі і сканьчэньня вайны Фрэд Дэвіс заваёўваў тытул чэмпіёна сьвету ў 1948, 1949 і 1950 гадах. З 1948 да 1957 года ён дадаў сабе восем галоўных тытулаў.
З 1958 па 1964 гады Чэмпіянатаў Сьвету не было, з-за разнагалосьсяў у кіраўніцтве більярдам і снукерам. Калі ж гульні аднавіліся, у Фрэда больш ніколі не атрымоўвалася стаць чэмпіёнам яшчэ раз. Ён так і застаўся назаўжды васьміразовым чэмпіёнам сьвету.
У 1977 Фрэд быў узнагароджаны ордэнам Брытанскай Імпэрыі (MBE, The Most Excellent Order of the British Empire).
У апошні раз Фрэд Дэвіс удзельнічаў у Чэмпіянаце Сьвету ў 1984 годзе, і толькі ў 1992, ва ўзросьце 79 год ён сконьчыў прафэсыйную кар’еру.
Пасля доўгага жыцьця ў спорце Фрэд Дэвіс памер 16 красавіка 1998 года ўсяго толькі за некалькі дзён да пачатку штогадовага сусьветнага чэмпіянату.
Паводле worldsnooker.com, ru.wikipedia.org