Archive for February, 2010

Легенды снукера. Джымі Уайт.

Jimmy Wite

Джэймс Уорэн Уайт (James Warren White), больш вядомы проста як Джымі ці пад мянушкамі «Whirlwind» («Віхур») ці «People’s Champion» («народны чэмпіён») , нарадзіўся 2 траўня 1962 года ў Лёндане, Англія. Будучы шасьціразовы фіналіст Чэмпіянату Сьвету навучаўся ў каледжы імя Эрнэста Бэвіна. Read the rest of this entry »

Tags: , , , , , ,

Легенды снукера. Алекс Хігінс.

alex-higgins22

Алекс Хігінс (Alex Higgins) нарадзіўся ў пятніцу 18 сакавіка 1949 года ў Бэлфасце, Паўночная Ірляндыя. Ён прыйшоў у гэты сьвет, каб заваяваць 24 тытулы за 19 год, у тым ліку два тытулы чэмпіёна сьвету. Алекс вядомы сваім моцным і выбуховым характарам, за які атрымаў мянушку Ураган. Read the rest of this entry »

Tags: , , , , , ,

Легенды снукера. Дэніс Тэйлар.

Dennis_Taylor

Дэніс Тэйлар (Dennis Taylor) нарадзіўся 19 студзеня 1949 года ў Колайлендзе (графства Тырон, Паўночная Ірляндыя). Ён пачаў гуляць у снукер, калі яму было 9 год, а ў 14 год ужо стаў мясцовым чэмпіёнам. Дэніс пераехаў у Англію ў 1966 годзе і пасяліўся каля Блэкбэрна ў Ланкашыры. У 1968 годзе ён выйграў чэмпіянат па більярдзе National Under-19. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што на працягу больш чым 20-і год Дэніс Тэйлар уваходзіў у Топ-16 міравога рэйтынгу. Read the rest of this entry »

Tags: , ,

Легенды снукера. Джэкі Ры.

Jackie Rea

Джэкі Ры (Jackie Rea) нарадзіўся 6 красавіка 1921 года ў Паўночнай Ірляндыі. Падчас Другой сусьветнай вайны ён быў камандзірам у арміі. Ён быў адным з вялікіх гульцоў у снукер, які верыў, як і яго сучаснік, Фрэд Дэвіс, што гульня павінна быць вясёлай. На жаль, яго лепшыя часы ў снукер прыйшліся на канец 1950 – пачатак 1960 гадоў, калі зацікаўленасьць снукерам была нізкай. Read the rest of this entry »

Tags: , , ,

Легенды снукера. Кліф Уілсан.

cliff_wilson

Кліф Уілсан (Cliff Wilson) нарадзіўся 10 траўня 1934 года ў мястэчку Трэдгар, Уэльс. Адсюль паходзіў і знакаміты ў будучым яго сябра і канкурэнт – шасьціразовы чэмпіён сьвету Рэй Рэярдон. З цягам часу іх матчы заўжды зьбіралі шмат гледачоў, але Рэй звычайна вырываўся наперад. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Легенды снукера. Рэй Рэярдон.

Ray Reardon

Рэй Рэярдон (Ray Reardon) нарадзіўся 8 кастрычніка 1932 года ў маленькім шахцёрскім мястэчку пад назвай Трэдгар, Уэльс. Калі хлопцу споўнілася 14 год, ён кінуў сваю адукацыю ў школе і стаў шахцёрам. У той жа час ён сур’ёзна пачаў захапляцца снукерам. Read the rest of this entry »

Tags: , , , , ,

Легенды снукера. Фрэд Дэвіс.

davis_f

Мы ўжо ўзгадвалі Джо Дэвіса, зараз надышоў час узгадаць не менш знакамітага піянэра снукеру – Фрэда Дэвіса, брата Джо.

Памятаеце знакамітую песьню Пола Макартні «When I’m 64»? Хоць ён і не меў на ўвазе Фрэда Дэвіса, калі пісаў яе, але яна б ідэяльна падышла б да выступу гэтага снукерыста ў паўфінале Чэмпіянату Сьвету ў 1978 годзе… Read the rest of this entry »

Tags: , , ,

Легенды снукера. Джо Дэвіс.

joe Davis

Джо Дэвіс – легердарны гулец у снукер. Ён нарадзіўся 15 красавіка 1901 года ў Дэрбішырэ, Англія. Джо – першая супэрзорка сусьветнага більярду, адзін з самых вялікіх гульцоў у снукер на ўсе часы, адзін з арганізатараў Чэмпіянату Сьвету. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,