Archive for January, 2010

Турніры

wsa

Снукер – інтэлектуальная гульня, якая мае ўласны сьпіс турніраў. Ёсьць прафэсыянальныя і аматарскія спаборніцтвы. Прафесыянальныя падзяляюцца на рэйтыгавыя і не рэйтынгавыя. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Асноўныя правілы гульні

snooker_table

Снукер – інтэлектуальная гульня, у якой гульцы павінны пралічваць свае дзеяньні на некалькі крокаў наперад. Гэта так званая гульня «выхадаў». Пад выхадам трэба разумець тое, што проста забіць у лузу шар недастаткова. Неабходна яшчэ пасля чарговага ўдара паставіць біток у пазіцыю, з якой будзе зручна забіць наступны шар. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Абсталяваньне

SnookerAccs

Што спатрэбіцца для гульні ў снукер?

Па-першае, гэта снукерны стол. Памер гульнявой паверхні складае, калі ўлічваць кожны з бартоў, 11 футаў 8½ цаляў на 5 футаў 10 цаляў (3569 мм на 1778 мм). Дапушчальна +/- ½ цаля (+/- 13 мм). Вышыня стала ад падлогі да верхняга боку борта павінна быць ад 2 футаў 9½ цаляў да 2 футаў 10½ цаляў (ад 851 мм да 876 мм). Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Частка 3. That man is the legendary Joe Davis

Joe Davis

Нягледзячы на тое, што правілы снукера былі афіцыйна прызнаны ў сьнежні 1900 года Асацыяцыяй більярда, іх распаўсюджваньне сярод насельніцтва апынулася вельмі марудным працэсам. На жаль, сродкі сувязі на той час не дасягнулі такога развіцьця як зараз. Правілы можна было набыць у Асацыяцыі за грошы. Паколькі гэта быў асноўны спосаб заробкаў, правілы не аддавалі ў друк для шырокага кола чытачоў. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Частка 2. «Why you’re a regular snooker!»

chamberlain

Нагадаем, што станаўленьне снукера адбывалася шляхам зьліцьця гульняў Life Pool і Pyramid Pool. У першай выкарыстоўвываліся розныя каляровыя шары ў залежнасьці ад колькасьці гульцоў (у кожнага гульца быў пэрсанальны каляровы шар). Шары размяшчаліся на сваіх каляровых адзнаках на стале. Шар наступнага гульца размяшчаўся на адзнаке папярэдняга гульца. Калі адзнака была заблакаваная, «жыцьцё» гублялася, што рэгістравалася на дошцы рахункаў шляхам сьціраньня адной з трох зорак. У «Пірамідзе» выкарыстоўваліся толькі 15 чырвоных шароў. Той, хто першым забіваў у лузы 8 з іх, лічыўся пераможцам. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Частка 1. «Let’s to billiards. Come, Charmian».

pyramids

Існуе шмат сумненьняў і спрэчак адносна паходжаньня гульні снукер. Аднак асноўнай вэрсіяй зьяўляецца тэорыя, што снукер трапіў да нас з Індыі ў сярэдзіне 70-ых гадоў XIX стагодзьдзя. Read the rest of this entry »

Tags: , , , ,

Вітаем на SnookerBelarus.com!

Прывітаньне ўсім на беларускамоўным сайце пра гульню ў снукер.